Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але як гэта зрабіць, асабліва супроць жадання ўсіх удзельнікаў, з якімі тут усё ж такі трэба было лічыцца?

Скот тады пачаў даводзіць, што без Чунг-лі яны не знойдуць золата. Што хаця і мала надзеі злавіць яго, але паспрабаваць варта.

Для гэтага трэба паслаць двух чалавек, каб прасачылі за імі, а яны самі тым часам могуць тут застацца.

З гэтай прапановай згадзіліся і паслалі двух сіпаяў. Ім трэба было зараз жа падняцца да таго месца, дзе стаялі гэтыя злачынцы, і адтуль пайсці па іх слядах.

Сіпаі пайшлі. З розных бакоў яны падыходзілі да сцяны, каб знайсці якое-небудзь месца, дзе можна было б узлезці.

З вялікімі ўсілкамі, кожны момант рызыкуючы зваліцца, палезлі яны ўгару. Знізу з жахам сачылі за кожным іхнім рухам. Вось пярэдні ўжо дабраўся да краю, вось ён высунуўся напалову.

Але тут перад усімі пачало адбывацца нешта зусім недарэчнае!..

Сіпай, ледзь трымаючыся адной рукой, другою з вялікай цяжкасцю зняў з пляча стрэльбу і працягнуў яе наперад. Потым зняў сумку з патронамі і таксама паклаў. А сам хутчэй назад!..

— Чаго ты? Куды? — запытаўся яго таварыш.

— Злазь хутчэй, потым скажу! — адказаў той, і абодва хуценька спусціліся ўніз.

Ханубі, раз'юшаны, першы кінуўся да іх. За ім усе іншыя.

— Што? Што гэта значыць? — недаўменна пыталіся з усіх бакоў.

А справа была досыць простая.

Як толькі падняўся першы сіпай, ён убачыў перад самым сваім носам стрэльбу, і Чунг-лі, які сядзеў за каменем, ціха, але выразна прашаптаў:

— Стой! Не варушыся, бо зараз пушчу кулю ў лоб!

Сіпаю нічога не заставалася рабіць, як толькі слухацца.

— Здымай стрэльбу і кладзі яе сюды! — загадаў Чунг-лі. Сіпай зняў. Потым гэтак жа аддаў патроны. — Цяпер лезь назад і дзякуй, што я табе дарую жыццё, — сказаў Чунг-лі, прымаючы зброю.

Як ні злавалася начальства, але, выслухаўшы апавяданне сіпая, не магло не згадзіцца, што ён быў невінаваты. Ніхто на яго месцы не мог бы зрабіць інакш.

Ці трэба казаць, як адчувалі сябе Скот і яго таварышы?

Героі ж нашыя наўмысля не паказваліся і толькі цешыліся, асцярожна выглядаючы з-за скалы. Потым усталі, і Чунг-лі сказаў:

— Дзякуем за стрэльбу, бо яна нам вельмі патрэбна! Жадаем вам знайсці мех золата! Бывайце здаровы!

І ўжо на гэты раз зусім пайшлі.

Скот не мог так пакінуць справу. Яму здавалася, што ўсе яго спадарожнікі ўжо глядзяць на яго, англічаніна, як на нікчэмнага чалавека.

— Мы пойдзем за імі? — цвёрда сказаў ён. — Нам лягчэй будзе знайсці іх, як самародак. А калі знойдзем іх, тады будзем ведаць, дзе золата, значыцца, нам простая выгада пачаць з іх.

Практыка паказала ўжо ім усім, што не так лёгка і проста знайсці золата. Можа, ім адным прыйдзецца блукацца шмат дзён. А калі знойдуць гэтага Чунг-лі, тады прымусяць яго паказаць месца, а потым… потым можна будзе і разлічыцца з ім.

І яны пайшлі ў той бок, куды накіраваліся тры таварышы.

Атрад перабіраўся цераз горы, спускаўся ў даліны, заглядваў у кожную цясніну, у кожны куток, прыслухоўваўся, выгледжваў праз бінокль. Адначасова не забываліся і пакапацца ў пяску, сярод каменняў.

Нарэшце такое цяжкае вандраванне зусім змарыла іх. Апаўдні яны прыпыніліся адпачыць і нават заснулі.

Вакол горных вяршынь тым часам збіраліся хмары. Сонца то хавалася за імі, то зноў выглядала.

Трэба зазначыць, што на гарах, асабліва на тых, якія знаходзяцца пад экватарам, у самыя гарачыя часіны дня заўсёды ствараюцца воблакі. Прычына ў тым, што знізу ўздымаецца шмат пары, якая і ахалоджваецца ўверсе, на гарах. Пасля паўдня воблакі яшчэ больш згушчаюцца, і звычайна адбываецца навальніца. Уначы і зранку бывае ясна, але а дзесятай гадзіне зноў пачынаюць з'яўляцца воблакі і гэтак далей.

Зразумела, могуць быць дні, нават тыдні і без дажджу, але агульны закон застаецца, асабліва «зімой», якою лічыцца тут дажджысты час года.

Усе яшчэ спалі, калі боцман Старк прачнуўся. І праз некалькі хвілін яго вострыя вочы ўбачылі, што наверсе, збоку, прабіраюцца тры чалавекі.

Ен разбудзіў Скота, потым прачнуліся другія, і ўсе ціхенька сталі сачыць за імі.

— Хадзем! — закамандаваў Скот, і ўсе сталі красціся ў той бок.

Пакуль яны падняліся ўверх, фігуры зніклі. Праследавальнікі паразыходзіліся ва ўсе бакі і пачалі шукаць. Праз некаторы час Ханубі пачаў рабіць рукамі знакі. Усе асцярожна, без шуму, пачалі збірацца да яго. Хаваючыся за каменнямі, глянулі наперад і ўбачылі ўцекачоў, якія старанна капаліся ля рачулкі, не думаючы аб небяспецы.

Вось яно дзе, тое залатое месца!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x