Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтая рачулка ўлівалася не ў галоўную раку, але ў яе прыток. Цякла яна не сярод скал, а па роўнаму ўзвышшу, у якім яна прамыла сабе глыбокае рэчышча. Відаць было, што гэтае ўзвышша складалася не з горных парод, а з старадаўніх наносаў. Значыцца, рачулка ўжо сама прамыла шмат пяску. Колькі ж там павінна быць золата!

З таго месца, дзе стаялі гледачы, цясніна відаць была ўся, да канца. Бакі яе былі зусім стромкія і вельмі высокія. Такія цясніны, або рэчышчы, сустракаюцца нярэдка і называюцца «каньёнамі». [7] Вядомыя ўсяму свету каньёны знаходзяцца на рацэ Каларада ў Паўночнай Амерыцы. Там, каб чалавек захацеў палавіць «з берага» рыбу вудачкай, ён павінен быў бы прывязаць да яе валасіну ці шнур даўжынёю з… кіламетр.

Там, дзе цясніна пачыналася, быў вадаспад: рачулка падала проста ўніз са сцяны вышынёю метраў дваццаць — трыццаць.

— Яны злоўлены! — радасна сказаў Ханубі. Гэта відаць было адразу. Абы толькі ўвайсці ў цясніну, і ўцекачам ужо не будзе куды дзецца. Па баках ні ў якім разе нельга было ўзлезці, а на тую сцяну, адкуль падаў вадаспад, — тым болей.

Значыцца, адным махам яны маглі захапіць і ўцекачоў і золата.

Адзін толькі выхад быў з гэтай пасткі, і да гэтага выхада сталі красціся праследавальнікі.

Трое таварышаў сапраўды знайшлі шмат самародкаў. Выгляд золата захапіў іх, як і ўсіх іншых грэшных людзей, і яны нават забыліся, што ім нешта можа пагражаць.

Стрэл паказаў ім, што яны папаліся і ўжо на гэты раз канчаткова.

З аднаго позірку яны ўбачылі і зразумелі, што з гэтага калідора няма ніякага выйсця.

— Здавайцеся! — крыкнуў да іх Ханубі.— Усё роўна вам няма куды дзецца.

Качу крыкнуў з роспачы. Чунг-лі і Хунь-чжы ў адказ толькі стрэльнулі, і ўсе схаваліся за каменнямі.

Але восем чалавек маглі на іх наступаць з розных бакоў. Так, паступова, крок за крокам, адстрэльваючыся, адыходзілі нашы сябры ўсё далей і далей — да вадаспада.

Ворагі былі яшчэ досыць далёка, але, таксама хаваючыся за каменнямі, няўхільна набліжаліся. Качу ўжо крыху паранілі ў руку.

Урэшце ў іх застаўся апошні прытулак — некалькі каменняў ля самага вадаспада. Ззаду, як заслона, бялелася і шумела вада: яны былі ў самым кутку.

Сябры адстрэльваліся з-за апошніх каменняў. Ворагі паўзлі, набліжаліся. Адлегласць паміж імі ўсё змяншалася.

Раптам страляніна з кутка сціхла.

— Скончана справа! — сказаў адзін сіпай, устаючы.

— Лажыся! — крыкнуў яму Ханубі.

Але ўсё роўна было ціха. Мабыць, усе трое параненыя ці забітыя.

Усё ж такі ўставаць баяліся і асцярожна дапаўзлі да самых каменняў.

Але… там нікога не было!

Перагледзелі ўсе каменні, куточкі — няма дый годзе! Доўга маўчалі і толькі здзіўлена пазіралі адзін на аднаго.

— Многа неспадзяванасцей нарабілі нам гэтыя чэрці,— сказаў нарэшце Старк, — але тут нешта ўжо зусім незразумелае.

Зноў пачалі шукаць, ці няма якога-небудзь увахода ў пячору, краталі каменні, ці не зачыняюць яны якой-небудзь яміны ці дзіркі,— усё роўна нічога няма!

Вось адзін сіпай крыкнуў. Усе раптам азірнуліся на яго: ці не знайшоў? І сапраўды ён знайшоў, ды толькі… самародак з грэцкі арэх.

Убачыўшы золата, забыліся на ўсё ў свеце. Дружна прыняліся поўзаць па зямлі, капацца ў жарстве.

Паважаны містэр Скот поўзаў на карачках і капаўся ў зямлі, як самы просты чалавек, і, здаецца, зусім забыўся аб англійскай дзяржаўнасці, аб тым, што ён павінен трымаць на належнай вышыні свой аўтарытэт. Грэк Кандаракі, здавалася, гатоў быў заграбці ўсю гэтую зямлю сабе ў ахапак.

Вось і боцман знайшоў велізарны кавалак, з курынае яйка. Кандаракі, здаецца, хацеў з'есці і гэтае золата і самога боцмана. Вось другі сіпай знайшоў. Кожны баяўся спазніцца, каб другі не знайшоў той кавалак, які вось тут недзе блізка павінен ляжаць.

Нават у Скота вочы заблішчалі ад зайздрасці. Палову таго, што яны знайшлі, ён атрымае за свае выдаткі і досыць заробіць на гэтым. Але ўсё ж такі, каб ён сам знайшоў, тады б яно цалкам засталося яму аднаму.

Тым часам неба пачарнела і пайшоў дождж, але золаташукальнікі не зварачалі на гэта ўвагі. І калі ўдарыў гром, грукат ад якога пракаціўся па гарах тысячамі рэхаў, заблішчала бесперапынку маланка і паліў дождж ручаём, тады толькі яны адышліся і прытуліліся пад скалой.

Словы «бесперапынку» і «ручаём» тут трэба разумець літаральна: сапраўды, маланка ў такіх старонках блішчыць бесперапынку і, сапраўды, дождж льецца не кроплямі, а струменямі.

Зразумела, што ад такога дажджу ды яшчэ сярод гор, дзе вада раптам ляціць з усіх бакоў уніз, — рачулка адразу разлілася, і не паспелі нашы падарожнікі падумаць аб небяспецы, як іх падхапіў дзікі бег ракі (ужо ракі!) і панёс уніз…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x