Джэк Лондан - Выратавальная шхуна

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэк Лондан - Выратавальная шхуна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выратавальная шхуна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выратавальная шхуна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выратавальная шхуна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выратавальная шхуна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Лепш нам памерці, чым папасьціся ў Сібір, — сказаў адзін з грабцоў.—Яны вышлюць нас на саляныя капальні і прымусяць працаваць да самай сьмерці. І сьвету белага ня ўбачыш. Я чуў пра аднаго. чалавека, які быў прыкуты ланцугамі да свайго таварыша, а таварыш памёр. І яны абодвы былі скутыя разам. А не, дык вышлюць на капальні па здабываньні жывога срэбра, а там ад сьліны памрэш. Хай мяне павесяць, а сьлініцца не хачу.

— Чаму сьлініцца? — запытаўся Джэк і нават выпрастаўся на сваім ложку, пачуўшы пра новыя жахі.

— Дык-жа жывое срэбра табе ў кроў пралезе, таму яно так і выходзіць. А дзясны ўсе апухнуць, нібы ў цябе цынга, толькі яшчэ горш, і зубы пачынаюць калыхацца. I на раны паб’е. Так і памрэш пакутнаю сьмерцю. Самы здаровы чалавек, і той доўга не пражыве ў капальнях па здабываньні жывога срэбра.

Усе замоўклі.

— Кепска спрафа, — горка паўтарыў немец. — Кепска спрафа! I чаму я не ў Іокогаме? Га? Гэта яшчэ што?

Судно раптам нахілілася, палуба ўзьнялася. Малая міска з грукатам і звонам скацілася па нахіленай дошцы. Зьверху пачуліся, як захлюпалі парусы і задрыжаў бакавы лік-трос [6] Вяроўкі, якімі абшываюць канцы парусаў. . Потым голас штурмана [7] Штурман — праваднік судна, які наглядае за работай рулявых матросаў і загадвае сыгнальнай часткаю. закрычаў у люк:

— Усе на палубу, стаўце парусы!

Ніколі яшчэ так ня слухаліся такога загаду, як цяпер. Цішыня мінулася. Узьняўся вецер, які адгоніць іх на поўдзень у вольнае мора. З радаснымі крыкамі ўсе кінуліся на палубу. Працавалі скора і акуратна. Пакуль яны зьбіраліся з адпраўкай, туманная заслона разьвеялася і маракі ўбачылі чорны купал неба, усыпаны зоркамі. Калі ўсё было скончана, «Мэры Томас» борзда паімчалася на поўдзень.

— Агні параходу сьпераду, сэр! — крыкнуў вартавы.

Голас яго быў устрывожаны. Капітан паслаў Буба ўніз па начны бінокль. Усе скучыліся на падветраным баку і глядзелі на ня вельмі жаданае для іх, незнаёмае судно. Ужо сталі вылучыцца з цемені яго нявыразныя контуры. У гэтай частцы мора амаль ніхто ня бывае, і мог быць адзін выпадак з тысячы, што перад імі ня рускае патрульнае судно. Шкіпер усё яшчэ з трывогай глядзеў у бінокль, калі на барту незнаёмага судна ўспыхнула полымя, а потым загрымеў гарматны стрэл. Так, гэта было патрульнае судно, якое страляла, каб прымусіць «Мэры Томас» спыніцца.

— Спыніць! — крыкнуў шкіпер рулявому; голас яго зусім перамяніўся. Потым ён аддаў загады камандзе.

Неўзабаве «Мэры Томас» сьцішыла ход.

Крэйсэр падышоў бліжэй і спусьціў шлюпку. Паляўнічыя за цюленямі глядзелі на ўсё гэта з жудасным маўчаньнем. Яны маглі бачыць белыя контуры шлюпкі, што павольна спускалася на ваду. Убачылі і людзей у шлюпцы, а потым да іх вушэй даляцела каманда афіцэраў. Шлюпка рванулася наперад і накіраваліся да іх. Падплыўшы блізка, афіцэр і два матросы па спушчанай вяроўцы ўзьлезьлі на судно. Потым шлюпка адплылася далей, — туды, дзе вада была спакайнейшая; вёслы былі ўзьняты над вадою, а на карме, каля руля, застаўся малады мічман [8] Мічман — ніжэйшы афіцэрскі чын. .

Афіцэр спусьціўся ўніз са шкіперам «Мэры Томас», каб праверыць дакуманты. Праз некалькі хвілін ён вышаў на палубу. Яго матросы ўжо зьнялі брэзэнт з люку, і ён з ліхтаром спусьціўся ў трум, каб паглядзець на засоленыя шкуры. Перад яго вачыма ляжаў някепскі запас: паўтары тысячы сьвежых шкур — здабыча гэтага плаваньня; і, прымаючы ўсё пад увагу, ён мог зрабіць толькі адно заключэньне.

Вярнуўшыся на палубу, ён загаварыў на сапсутай ангельскай мове да шкіпера шхуны.

— Я вельмі шкадую, але мой абавязак патрабуе, каб я арыштаваў, імем цара, ваша судно, як захопленае ў забароненай вадзе са сьвежымі шкурамі. Вам павінна быць вядома, што гэта вас чакае турма.

Капітан «Мэры Томас» паціснуў плячыма, прыкінуўшыся зусім спакойным. Хоць такія мужныя людзі і ўмеюць хаваць свае пачуцьці, але дарэмная напасьць іншы раз можа давесьці іх траха не да сьлёз. А цяпер перад яго вачыма ўсплыло: маленькі домік у Каліфорніі, жонка і два бялявыя хлапчукі; нейкі дзіўны клубок вырас у горле, і яму стала страшна. Калі-б толькі ён паспрабаваў загаварыць, дык расплакаўся-б.

А на ім-жа была адказнасьць за ўсю каманду. Ён ня мог, не павінен быў паказаць сябе слабым, бо яго абавязак — быць цьвёрдым і мужным да канца, каб падтрымаць іх у бядзе. Ён ужо растлумачыў пра ўсё афіцэру і ведаў, што паратунку няма. Як сказаў «Морскі Законьнік», усе факты былі супроць іх. Капітан адвярнуўся і пачаў хадзіць узад і ўперад гіа шхуне, якою ён ужо не камандаваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выратавальная шхуна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выратавальная шхуна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выратавальная шхуна»

Обсуждение, отзывы о книге «Выратавальная шхуна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x