Андрэй Федарэнка - Нічые

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Нічые — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хто на «тэ»?!

«Я! Я, таварышы, на «тэ», і я гатовы супрацоўнічаць з вамі! Вы толькі не спяшайцеся забіваць мяне, і я вам усё растлумачу… Я — неацэнны грамадзянін для любой дзяржавы. Ад мяне карысці можа быць больш, чым ад цэлага войска, больш нават, чым ад вас, арміі чэкістаў… Не, што вы, гэта зусім не азначае, што вы застанецеся без працы! Як вы кажаце? Так, канечне, — віну сваю прызнаю, гатовы падпісаць любы пратакол. Вінаваты ў тым, што па слабасці, ці па дурасці, думаў адсядзецца ў каморцы, у грыбах, не хацеў дзяліцца сваім дарам з дзяржаваю… Выпусціўшы з­пад увагі, што дар гэты не столькі мой, нават зусім не мой, а — калектыўная ўласнасць, дзяржаўная зброя; мне ж належыць толькі тленная абалонка, толькі маё скалечанае цела… Так што вельмі прашу вас пакінуць мяне жыць, а ўзамен вы атрымаеце самыя дакладныя гістарычныя прадказанні, якія памогуць вам за кароткі час авалодаць усім светам».

«Добра. Іншага мы ад вас і не чакалі. Ніхто, само сабою, не верыць, што вы жылі ў будучым, і таму падобнай лухце. Як камуністы­матэрыялісты, мы не верым нават у дар як у штосьці індывідуальнае, ад нараджэння дадзенае — гэта буржуазныя хімеры, людзі будучага ўсе будуць геніяльныя і ўзаемазамяняльныя… Але пакуль мы вымушаны лічыцца, што няроўнасць існуе не толькі ў эканамічным, але і ў духоўным плане. Часова талент як адзнаку выключнасці мы прызнаем, і верым у звышмагчымасць чалавечага мозгу, у неадкрытыя яго рэзервы. Дар прадбачання, прадчування, інтуіцыі — такі ж самы дар, як і пісаць музыку, карціны або ствараць мастацкія творы, пакуль не ўсе гэта могуць. Што да вас, дык хутчэй за ўсё пасля ранення і кантузіі розум ваш даў збой, і вы атрымалі магчымасць прыадкрыць заслону будучага, зазірнуць туды… Такія людзі нам патрэбны. Мы залічваем вас у штат малодшым супрацоўнікам. Паёк — мука, чай, цукар, як прэмія — веласіпед… Дрывамі будзеце забяспечаны. Але як толькі не спраўдзіцца хоць адно вашае прароцтва…»

— Хто на «гэ»?!

— Галёнка…

— Голуб!

— Гершвін…

— Апошні — на выхад!

Трухановіч у каторы раз сцяўся, прапускаючы няшчаснага Гершвіна, які прабіраўся да выхаду і плакаў уголас. Вось чаго ён не ўлічыў. Вось на што варта было настройваць сябе, вось чаго трэба было, урэшце, баяцца: не арышту, не смерці — апускання молата на шкляны шарык (у яго становішчы, калі ведаеш, што смерці няма, што зноў народзішся, гэта было б дурасцю), а ўсяго спадарожнага. Перыядычнасці крокаў на калідоры, ляскату засова, падбірання пад сябе ног, каб даваць камусьці дарогу, і дзікай палёгкі, што не табе яе даюць… Смуроду, мацюкаў, галасоў, плачу — усяго жывёльна­прымітыўнага, сярэднявечна­інквізітарскага… Допыту, грукання кулака па стале… І як упарта не йдзе з галавы Плейшнер з яго ядавітай ампулай у цыгарэце! Вось толькі не ў цыгарэту, а ў каўнер пінжака ці гімнасцёркі ўшываць трэба такія рэчы…

Ніхто не выклікаў яго.

І пакрысе, чым бліжэй да раніцы, уся яго іронія наконт нібыта хуткага допыту, якая павінна была змяніцца распраўленнем плячэй і гордым пляўком у твар кату, на нішто сыходзіла, раставала, знікала, як і адчуванне сваёй нібыта важнасці — хоць бы і ў параўнанні з гэтымі вось сукамернікамі. Ясна было, што ён такі ж, як усё тут; ніхто не збіраецца яго вербаваць, нічога яму прапаноўваць… Не ён ім у твар, а ім было напляваць — і на курыцу, і на залатыя яйкі…

Невядома, колькі часу так прайшло. Як раптам штосьці змянілася ў камеры. Трухановіч не адразу зразумеў, што. Аказалася, пасвятлела вакенца. Зачынаўся ранак. І не паспеў Трухановіч разлыпіць вочы як след, не паспеў агледзецца — жудкая карціна толькі­толькі пачынала вымалёўвацца перад ім, як на калідоры пачуліся крокі, бразнулі дзверы:

— Хто на тэ?! — над самым вухам.

— Тоўкач!

— Тарасевіч!

— Трухановіч! — хрыпла, уласнага голасу не пазнаючы, прамовіў ён, адрываючы ад падлогі зацеклае, непаслухмянае цела.

— Апошні — на выхад!

— Я? — перапытаў ён, хоць даўно, яшчэ аддалёк крокі пачуўшы, ужо ведаў, хто.

— Галоўка ад …уя! З рэчамі на выхад!

6

«Трухан, на ўкол! Ты не еў, я спадзяюся?»

З шасці раніцы пачынаючы, раз за разам гучала гэтае мілае папярэджаннае: хаця не ўздумай есці перад аперацыяй. Яму акурат да гэтага. Зараз — сядзе, раскладзецца і пачне ўпіхваць у сябе сала з хлебам, ці бальнічную кашу з вараным сінім яйкам.

«Што за ўкол?»

«Каб супакоіўся. Лягай, не бойся…»

«Не трэба. Нічога я не баюся. І абсалютна спакойны!»

Аднак паслухаўся, прылёг. Неўзабаве палягчэла цела, паплыў атуманены наркотыкам мозг. Туман, рэчка, поплаў… Нэлі, Наста… Ну, і што яму так ужо асабліва шкада будзе пакідаць у гэтым свеце? Хіба тую ж рэчку... Рабіну... Дзяўчыну…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x