Андрэй Федарэнка - Нічые

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Нічые — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«… Я на вашым месцы што зрабіў бы… У будучае яго перанёс! Уяўляеце? Па­мойму, было б здорава. Тры перыяды: мінулае — потым арышт, расстрэл — і ў нашым часе прачынаецца. Памі… засынае, я хацеў сказаць, пад наркозам — і ў будучыню пераносіцца. Матэрыял, ахоп падзей, прастор! Зрэшты, прабачце… Проста калі­нікалі крыху крыўдна, што сам не пішу. Цікава пачуць вашу думку. Што вы скажаце?»

«Я? — схамянуўся Трухан. — Справа ў тым, што будучыня мяне ніколі і ніколькі не цікавіла. І не цікавіць. Мне не хочацца нават у думках, нават у творчасці туды пераносіцца. Не ведаю, чаму. Мне здаецца, там усё тое ж будзе: нараджэнне і старэнне, радасці і пакуты, злучкі і здрады… І так да скону вякоў. Мінулае можна зафіксаваць, яго можна помніць, уцякаць у яго, жыць ім, ратавацца ім… А ў будучыню як уцячэш? Як яе зафіксуеш? Адтуль, як з таго свету, не вяртаюцца. Можна і так сказаць: будучыня — тое, чаго няма, гэта небыццё, гэта сінонім смерці. Альбо індывідуальнай — ад старасці, хваробы, няшчаснага выпадку, альбо масавай, агульнай — ад ядзернага выбуху, чарговага ледніка, цеплавога эффекту, астывання зямлі — ды ўсё, што заўгодна, і ўсё гэта будучыня, і ўсё гэта смерць!»

«Песімістычны ў вас настрой…»

«Канечне, будзе тэхнічны прагрэс, розныя побытавыя зручнасці — усё гэта будзе. Але гэтыя матэрыяльныя «заваёвы» бачацца мне чамусьці нечым саромным, нагадваюць школьныя ўбогія казкі з майго дзяцінства, калі настаўнікі тлумачылі нам, дзецям, што такое камунізм: гэта калі кожнаму будзе бясплатны трохкалёсны веласіпед. Тэхнічныя заваёвы будучага — той жа веласіпед!»

«Цяжка з вамі пагадзіцца», — ківаючы галавою, гаварыў Іван Паўлавіч.

«Ёсць прытча, як раней людзі ведалі сваю будучыню, ведалі і дату смерці, і аднойчы Ісус прыйшоў да такога ўсяведніка ў госці — прыйшоў і жахнуўся: бруд, смурод, запусценне, дах абвалены, гаспадар ляжыць на ложку і плюе ў столь. — «Што ж ты робіш, чалавеча? Прыбярыся хоць трохі!» — Навошта, калі я ў чацвер памру?» З таго часу Бог і зрабіў, тое, што ёсць».

«Розум у вас лагічны, правільны, — пахваліў ні з таго ні з сяго Іван Паўлавіч, нібы гэта Трухан, а не Бог, прыдумаў, каб людзі не ведалі будучыні. — Але настрой, адносіны да жыцця… Між тым вы ўтрыруеце. Я гаварыў з вашым доктарам, усё не так безнадзейна, як нам часамі малюецца… Ды зменім тэму. У вас жа ёсць выдатныя лекі — творчасць, літаратура! Плюс збег абставінаў — калі славутае «не магу не пісаць» так натуральна да вас падыходзіць. Вы як чалавек на бязлюдным востраве, у якога, апроч паперы і атраманту, няма больш нічога, і якому нічога больш не застаецца, як тварыць. Ды мільёны звычайных людзей, — толку ім ад іхняга здароўя, калі яны не цэняць яго, калі жыццё іх падобна на жывёльнае ці расліннае існаванне! Калі ім няма часу спыніцца і паглядзець на неба, на аблокі і зоры, ці сабе пад ногі — на траву, на мурашку ў ёй… Вас павінна трымаць, як і дасюль трымала, адчуванне непадобнасці, абранасці, гонару, што менавіта вы ў ліку тых нямногіх, каго вышмаргнулі з гэтага бясконцага людскога ланцуга, па якім жывыя рухаюцца ў мёртвыя…»

«А мне які толк ад гэтай «абранасці»?! Якая аддача? Што я на тым свеце з цяперашняга свайго «абранага» жыцця ўспомню? Ні здароўя, ні грошай, ні жанчыны, ні сям'і, ні падарожжаў, ні дуэляў, ні геройства, ні подласці… Зусім нічога».

«Дык гэта ж, наадварот, вельмі добра для творцы! Сублімацыя. У вас няма нічога гэтага, дык вы затое можаце яго прыдумаць, і перажыць яго, і карыстацца ім, як нібыта на самой справе…»

— Хай бы каму іншаму такое шчасце, — уголас прамармытаў Трухан — і прачнуўся.

4

Ён прачнуўся ў сваёй каморцы ад холаду. За вакном было цёмна. Шыбіна запацела, па шкле барабаніў дождж.

І, лежачы і прыслухоўваючыся да гэтых знадворных сонных гукаў, Трухановіч зразумеў, што неўзабаве скончыцца ўсё, што гэтая рэзкая перамена ў надвор'і паказвае на хуткую пермену ў ягоным жыцці. Нездарма ж пісьменнікі прыдумалі такі спрытны прыём: перадаваць настрой чалавека праз надвор'е і з'явы прыроды. Добра і прыемна было не рабіць нічога, займацца пасіўным, лянівым сузіраннем, «святым гультайствам», калі і навокал, у прыродзе­пагодзе ўсё было суладна і сцішана. Тады і на душы быў супакой. А калі нудны, восеньскі, цягучы дождж на дварэ? Слота, холад… Нага баліць. Руку круціць, не раўнуючы, зубным болем. А ўставаць трэба. І ніяк не пазбавішся ад процьмы розных побытавых клопатаў, якія пчаліным роем, у гаспадара дазволу не пытаючы, самі лезуць у галаву. Анучы сырыя будуць… Боты вось­вось разлезуцца… Гімнасцёрка потам смярдзіць… і як жа абрыдла ўвесь час мыцца адной рукою! І як, і дзе ўвогуле змыць гэты бруд з сябе? Пакуль цёпла было, дык рэчка пад бокам, хоць збольшага можна было паплёхацца — а цяпер? Дык гэта ж толькі пачатак, яшчэ ж уся восень наперадзе. А зіма? Што ён зімою рабіцьме? Калі ў каморы грубкі няма?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x