Андрэй Федарэнка - Нічые

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Нічые — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А тут, у дадатак да ўсяго, яшчэ ўспомнілася, што сёння яму ў Скрыгалаў на млын ехаць. Сам напрасіўся.

Рэч у тым, што Міканор з Бацькам хоць і жылі ў адным двары, але гаспадаркі ў іх лічыліся дзве — асобныя. Скончыўся абмалот, Міканор сваю норму харчнарыхтоўкі здаў усю, а Бацька пару мяхоў лішку прыхаваў, спадзеючыся — у выпадку чаго — прыкрыцца тым жа Міканорам… Якраз пайшла чутка, што ў недалёкім Скрыгалаве запрацаваў паравы млын. Вось толькі ці надоўга? Трэба было скарыстоўваць момант, везці ды малоць, пакуль хоць нейкае зацішша.

І тут Міканор праявіў нечаканую цвёрдасць — ніякіх паездак! Адна справа — жыта, і зусім іншае — мука. Прыхаваць лішкі можна мала на што, хоць бы і на насенне, правіннасць у тым невялікая, а вось малоць… Малоць — гэта супраць закону, супраць савецкай улады. Ён, Міканор, і без таго шмат на што вочы закрывае, патураючы Бацьку, а на злачынства ісці не збіраецца.

— Сваё змалоць — злачынства? — прыкідваўся нявіннай авечкаю Бацька. — Калі такое сталася, што яно так звацца пачало?

Трухановіч, які быў міжвольным сведкам гэтай сцэны, перш хацеў ціхенька выграбацца з хаты. Але штосьці падказала яму, што гэта, можа, і ёсць той выпадак, калі ён хоць чым зможа быць карысным гэтым людзям. Ён застаўся.

— Ні сам не паеду, ні вы не паедзеце, — казаў Міканор. — Вас жа кожная дзірка ў плоце ў тым Скрыгалаве ведае! І ўчотчык, і млынар… Не трэба мне, каб пасля пальцамі тыкалі, што сын па хатах ходзіць, апошняе выграбае, а бацька…

— Хіба я цябе пасылаў на такую работу? Ты ж сам яе знайшоў, — упарціўся Бацька, але асцярожна гаварыў, бо грэх было наракаць на Міканора, за якім і так яму вялікая паслабка была. — Вунь Стахвей не хаваецца: звазіў учора, і змалоў, і вярнуўся…

— Кіньце гэта! Стахвею можна. А нам — не!

— Другія вунь і змалолі, — гнуў сваё Бацька, — і нічога ім. А ў нас усё не як у людзей…

— Так і скажыце! Не так вам тое жыта і тая гарэлка, як пазавідвалі, як бы ад людзей не адстаць. А на мяне і без таго косяцца, што іншых агітую, а бацьку роднага не чапаю. А як вас зачэпіш, калі ў вас такая кулацкая натура?

— Дык у цябе затое бальшавіцкая — вось і звазіў бы, і ніхто б табе слова не сказаў бы…

— Яшчэ чаго лепшага не маглі прыдумаць?! Мала вам, што я і так маўчу пра тыя лішкі? Ці вы хочаце, каб мяне ў Мозыр пад канвоем павезлі?!

— Ды Бог з табою, сынку, — спалохаўся Бацька. — Не хочаш, не трэба, я ж цябе не пасылаю. Маўчыш — і на тым дзякуй, — пачаў падхалімнічаць ён, добра ведаючы сынаў характар: пазлуецца ды ўсё адно саступіць. — Прападзе ж жыта… І як гэта без гарэлкі? А яно ж горш і горш з кожным днём…

І далей, ужо не да Міканора, а да «меншага» — Трухановіча, звяртаючыся:

— Прапусцім час, шкода ж. Потым рады не дасі гэтаму жыту… Вунь задажджыла — хутка вуліцу не пярэйдзеш, не тое што ў Скрыгалаў… Ды і млын чакаць не будзе. Стахвей казаў учора, што…

— Давайце, я з'езджу, — прапанаваў Трухановіч — абыякава, нібы тым па цэлых днях і займаўся, што па млынах раз'язджаў.— Дакументы ў мяне ў парадку, ніхто мяне ў тым Скрыгалаве не ведае…

— А зможаш? — хутка спытаў Бацька. Гэтая хуткасць яго і выдала, паказаўшы, што такі варыянт абдумваўся ім адпачатку, як самы, можа быць, для ўсіх іх найлепшы.

— Ды куды яго адпускаць? Яшчэ дарогу забудзе! — вырвалася ў Міканора. Але не са злосцю, не з насмешкай вырвалася, было відаць, перажывае ён за брата. — Хіба і праўда мне з ім паехаць?.. А перад Скрыгалавам пераседзець дзе ў лесе, пачакаць, пакуль назад… Цьфу, чорт ведае што!

— Не дуры галавы, — стаў супакойваць яго ўраз падвесялелы Бацька. — Мо і праўду кажа… Што там ехаць? Дарога сама выведзе… І там, у Скрыгалаве, хто яго ведае? Трухановічаў поўная акруга. А тут, свае — дык дурны не ўбачыць, а разумны прамаўчыць…

— Вось няймецца вам з гэтым жытам! Едзь. Хай едзе. Мне то што? Глядзіце самі. Але радня раднёю, а мяне тут не было, і не чуў, не бачыў нічога!

Усё атрымалася па Бацькавых словах, а не па Міканоравых. І з'ездзіў удала, і вярнуўся жывы­здаровы, і дарога сама вяла, а разумны конь сам вёз, і нават з дажджом як падгадалі — нікога знаёмага не стрэлася на шляху. Усю дарогу туды Трухановіч прасядзеў крукам пад брызентавай накідкаю, аб якую стракатаў дожджык. Добра так было, зацішна, нават думаць не хацелася…

У Скрыгалаве адразу знайшоў, ні ў кога не пытаючы, двухпавярховы цагляны будынак паравога млына. Каля яго ўжо стаяла цугам падводаў пяць. Трухановіч прыстроіўся ў канцы. Пакуль марудна рухалася чарга, пакарміў каня з рукі сенам, потым пахадзіў між падводаў… Хутка знайшліся памочнікі — мяхі на млын аднесці і муку на воз пагрузіць, самі вызваліся, і нават пляшку самагонкі, якіх Бацька дзве даў з сабою, спярша браць не хацелі: «Свой — браток­хрантавік, што ж мы, няхрышчаныя хіба?..» Збыўшы з рук адзін клопат, Трухановіч вырашыў заглянуць на млын, каб хоць трохі разабрацца, што тут да чаго, каб потым, калі яго чарга падыдзе, не выглядаць поўным невукам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x