Андрэй Федарэнка - Нічые

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Нічые — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта нам грузі пабольш— вязі падальш, гэта нас таўкуць, а мы мужнеем! — з горкім гонарам думаў пра сябе Трухан, пакуль не апамятаўся: пры чым тут Ігар?! Пачалося ж з таго, што зайздрасці да яго ён ніякай не адчувае… І вось кола, даўшы круг, з другога боку пад'ехала.

Так. Трэба не дурыць сабе галавы, а прызнаць шчыра: ні ў гэтай сітуацыі, ні ў гэтым жыцці сам чорт нічога не разбярэ. Настолькі яно ірэальнае, незразумелае, нелагічнае, што міжволі пацягне схавацца ад яго — хоць у больніцы ці ў шпіталі, хоць пад коўдрай з галавою, хоць між старонак гэтага «Ідыёта»… А сама лепш — «у снах», у творчасці, дзе ўсё табе падуладна, усё зразумела, дзе адным чароўным дотыкам пяра можна атрымаць усё, што пажадаеш, усё, чаго пазбаўлены тут, у гэтак званым жыцці «рэальным»...

Дадумаць яму не далі нечыя чужыя галасы, а потым цяжкія крокі і стук у дзверы.

Трухан павярнуў галаву і ўбачыў у дзвярах міліцыянера. Міліцыянер быў рыхтык такі ж, як яны і бываюць — класічна­кіношны, у кажусе, падперазаны рамянём, з папкаю ў руцэ. Нават прозвішча, калі міліцыянер, пераклаўшы папку з левай рукі ў правую, казырнуў і назваўся, аказалася ў яго з канчаткам на ­ка — Піліпенка, ці што, Трухан не запомніў, запомніў толькі, што гэта ўчастковы.

Ён падняўся з ложка. Участковы пратупаў, пакідаючы мокрыя сляды, да стала і прысеў на табурэтку, тварам да дзвярэй, папку сваю разгарнуў і паклаў на калена. Дзяўчына ў дзвярах пазірала на яго з разяўленым ротам, выціраючы слёзы з вачэй; у адной руцэ ў яе быў нож, у другой — недалупленая цыбуліна.

«Распішыцеся ў атрыманні павесткі, — стомлена сказаў участковы. — У панядзелак з'явіцца ў пракуратуру. — І дадаў, апярэджваючы Трухана: — Чаму — не ведаю».

Участковы ўручыў яму позвачку і пайшоў. Іншым разам Трухан толькі палюбаваўся б на яго, адклаў бы ў памяць, што вось такім і павінен быць міліцыянер — ветлівым, не назолам… Каб не шэрая паперчына ў руцэ. Каб не гэтыя «граждананину», ды «вы обязаны», ды «в случае неявки…»

6

Чаму пракуратура? Чаму павестка ў суботу, а з’явіцца ў аўторак? І толькі потым, і толькі на трэцім месцы — «за што»?

І вось жа ж натура чалавечая! Здавалася б — што яму, такому хвораму, перад такой страшнай, хуткай аперацыяй, яму, які столькі часу тое і робіць, што рыхтуе сябе да заўчаснай смерці — што яму да гэтага шэрага аркушыка паперы?! Ды парві і выкінь, зрабі тое, што на нядаўняй лекцыі зрабіў, калі, нікому нічога не тлумачачы, проста падняўся ды пайшоў! Будзь свабодным, плюнь на ўсё, думай, як і да гэтага думаў, як бы і не адбылося нічога, пра важнае, пра галоўнае…

Ды вось не атрымоўваецца нешта.

Ці гэта яшчэ адна загадка псіхікі — такім чынам ратавацца, драбязою перабіваць галоўнае? Як той прыгавораны да гільяціны жартаўнік, што адмовіўся ад прызначаных перад пакараннем цыгарэты і келіха віна — на падставе, што алкаголь і нікацін шкодзяць здароўю.

Круціш у руках гэтую шэранькую дрэнь, перачытваеш, спакою яна не дае табе, трывожыць цябе, думаеш пра яе, ловіш сябе на тым, што баішся яе, і раздражняешся, і злуешся, што можаш надаваць ёй такое значэнне, і разумееш урэшце, што пануе ўжо яна над табою, над тваімі думкамі і пачуццямі, і няма зладу з ёю…

А то грахі і грашкі свае перабіраць пачынаеш. І сярод іх — на поўным сур’ёзе, як цалкам дапушчальны — і той, што выклікаюць яго ў пракуратуру, бо дэманстратыўна з лекцыі сышоў.

Ноч амаль бяссонная… Увесь выхадны па горадзе блуканне, як бы апошні раз яго бачыш… Катаванне сябе рознымі здагадкамі, ды гіпотэзамі, ды домысламі…

І толькі ў панядзелак пад вечар Трухан супакоіўся. Да таго часу ён ужо разумеў сёе­тое. Напрыклад, чаму спатрэбілася такая паўза паміж суботаю і аўторкам — паміж уручэннем павесткі і яўкаю: а каб пахадзіў, падумаў, паперажываў… Як і тое, чаму не трэба аб’яўляць загадзя, навошта яго выклікаюць: а сам здагадайся. Сам прыдумай што­небудзь! Гэткі псіхалагічны момант, закладзены ў будучае пакаранне — як кошт пасцелі і шклянка гарбаты аўтаматычна закладваецца ў кошт чыгуначнага білета.

У тую ноч ён добра выспаўся. І калі ўстаў, галава была светлая. Сам ранак, які быў за акном, супакойваў. Такімі ранкамі, калі марозік, сонца і адначасова ідзе сухі рэдкі снег, нічога кепскага не павінна здарацца з людзьмі. І ён напярод ужо ведаў, што і з ім нічога не здарыцца. Сваю «кару» ён ужо адбыў за гэтыя двое сутак. Ды і ўвогуле — пачало здавацца яму, што няйначай закралася ва ўсю гэтую гісторыю памылка. Недарэчная, прыкрая, яна каштавала яму, канечне, крыху нерваў, але нічога страшнага. Ні на кога ён не ў крыўдзе, а нават удзячны лёсу ў асобе пракуратуры за гэты штучны ўсплеск эмоцый, які, будзем шчырыя, прымусіў яго ўспомніць і такое, аб чым успамінаць не заўсёды прыемна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x