Змітрок Бядуля - Салавей

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Салавей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салавей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салавей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886–1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам.

Салавей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салавей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ксёндз Марцэвіч у гэты час з'еў увесь торт. Пані не заўважыла.

— Вось гэта мастацтва! — казала пані горача і шчыра. — Вось гэта я разумею! Адно захапленне…

— Ага! — крыкнуў пан Вашамірскі голасам пераможцы. — Ага!

Вельмі хацелася ў гэты час пані Вашамірскай загадаць Салаўю пацерабіць ёй пяткі…

12. Розныя мары розных людзей

Бразгулкі звінелі, адбівалі хвіліны, лічачы іх цененькімі медзянымі галасамі.

Тройка стаеннікаў, выпешчаных, круглых, разгарачаных, імчалася ў снежную ноч, падобную колерам да сіняватага цукру. Коні, нібы гумалясткавыя, выцягваліся цугам адзін за адным; гнулі паліраваныя шыі ў лебядзіныя кольцы; стрыглі вострымі, як сталёвыя ножніцы, вушамі; нюхалі снежнае паветра: храплі гучна, бадзёра; пара белым дымам клубілася з іхніх ноздраў. Яны выраблялі капытамі рытмічныя, мерныя скокі. Круглыя, як талеркі, капыты дарагое панскае тройкі з крохкім вохканнем мільгалі ў мяккім снезе. Быццам не капыты датыкаюцца зямлі, а невідочны фокуснік-жанглёр перакідвае з рукі ў руку некалькі дубовых кружалак.

Невядома, ці коні глыталі даль, ці наадварот. У снежную месячную ноч панская тройка ганялася за гэтай далечынёй і немаведама хто каго пераганяў. Дух захоплівала, вецер свісцеў у вушах, і седакі на санях адчувалі, што яны рэжуць сабою напружанае, як шкло, зімовае паветра.

Коні мерылі снежную раўніну, выпукляліся на сіняватым глянцы снягоў, нібы малюнак на паперы.

Сані слізгаліся па роўным снезе, як лёгкі човен на возеры. Насупраць імчаліся, як звар'яцелыя, кучаравыя елкі, дробныя хмызнячкі. Дрэвы выглядалі пасівелымі ў дарозе нямымі вандроўнікамі.

У прасторных панскіх санях сядзела чацвёра людзей: на заднім сядзенні з пухкай мядзведскай скурай на нагах — пан Вашамірскі з ксяндзом, на пярэднім — фурман з Салаўём.

Усе маўчалі. Яны былі захоплены пекнатою зімовай месячнай ночы. Ва ўсіх пачуццё было спачатку звязана і пераплецена нечым адным — і чацвёра людзей у сваім маўчанні, у азіранні вакольнай смуглай белі вельмі блізкі былі між сабой або нават адной істотай, падзеленай на чатыры часткі.

Усе ўспрымалі гэту ноч неадлучна ад прыгожай тройкі. Адно без аднаго існаваць не маглі ў гэтым дзіка-імпэтным парыванні наперад — у снягі, у даль…

Але патрохі ад агульнага кожны пераходзіў у думках да свайго асабістага.

Поўны, суцэльны, шырокі прастор мелі перад сваімі вачыма фурман і Салавей.

Фурман усю ўвагу аддаў на тое, каб не перавярнуць саней. З незвычайнай кемнасцю ён трымаў лейцы ў левай руцэ і даўгую пугу ў правай. Як дырыжор-мастак ён кіраваў коньмі: адны лейцы нацягне, як струны, аж пакуль не пачуе хруст конскіх зубоў аб жалеза цугляў, другія лейцы адпусціць слаба, пакуль яны не прыпадуць нізка да самага снегу доўгім выгнутым ментузом; потым хлясне лейцамі аб конскія круглыя бакі, стральне пугай, цмокне губамі, гікне, свісне і з нейкай затаёнай гордасцю выпрастаецца на сядзенні. Ён гляне ў даль дарогі з супакоем алімпійскага бога, як трыумфальны пераможца, як уладальнік неабмежаваных прастораў; або на хвіліну ўвап'ецца вачыма ў круглыя крыжы стаеннікаў, нібы нешта на іх чытае. Пасля зноў пачне лейцамі штукі рабіць.

Салавей мае поўную волю глядзець ва ўсе бакі, ні аб чым не думаць. Ён ловіць кожны гук ночы, кожны шолах снегу, любуецца рытмікай бразгулак, тахтам глухога тупату капыт. Усе гукі ночы зліваюцца ў яго ўспрыманні ў цэльную мелодыю, якая казытае вушы. Ад сядзення без руху яму то горача, то холадна робіцца ў левай часці цела ад галавы да ног. Яму здаецца, што мелодыя падае на яго снежнымі кроплямі, акутвае белым кажухом. А зялёныя месячныя іскры ў снезе мігаюць да яго блескам Зоськіных вачэй… У белай далі Зоська паказваецца яму ў розных постацях і выглядах.

«Эх, каб так ды з Зоськай катацца на панскіх стаенніках, з ёю адной вечна імчацца, заўсёды, без спынку… А калі не з Зоськай, дык так пана пакатаць, каб костачкі яго ў пыл растрэсці»…

Ксёндз Марцэвіч сядзіць з левага боку. Перад сабою ён бачыць толькі шырокую спіну фурмана. З правага — затуляе прастор пан. Толькі адзін бок дарогі цягнецца перад ім сіва-сінім абрусам. Вочы яго трохі заплыўшыя ад праз меру выпітага віна. У жываце — прыемная цяплынь ад сытнай яды. У вушах — аднастайны гук ветру, змешаны з глухім стукам конскіх капытоў. Гэта яго даводзіць да дрымоты. Ён засыпае. Стукаецца галавой у бок пана, прачнецца і зноў пачынае драмаць. То сніцца яму пакаёўка з круглымі бёдрамі, што вельмі вабяць яго, вырастаюць у горы, запаўняюць сабою прастор аж да неба. То белы кот мільгне перад ім, заглядае ў вочы, драпне твар. Ксёндз у страху прачынаецца. Ные падрапаная да крыві рука. Хутка зноў спіць. Есць торт, есць з апетытам, а той усё цэлы… Старая пані Вашамірская глядзіць і смяецца, смяецца да колікаў у баку. Забываецца ксёндз, дзе ён. Яму здаецца, што ён у мяккай белай пярыне, але не разумее, чаму бачыць перад сабой снег. Рэзкі вецер казытае нос. Ксёндз працірае вочы, думае, што сапраўды спіць у пасцелі, а дарога снежная, санкі і коні толькі сон, смешны і прыемны белы сон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салавей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салавей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Оскар Уайльд
Александр Трокки - Молодой Адам
Александр Трокки
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Салавей»

Обсуждение, отзывы о книге «Салавей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x