Алесь Бадак - Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Бадак - Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга з дзіцячымі творамі, у якіх чытачоў чакаюць неверагодныя падарожжы ў самыя загадкавыя краіны з нерэальнымі героямі, так і звычайнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі.

Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ж гэта несправядліва,— заўважыла Карына.

— Якраз такі і справядліва,— запярэчыла Вірынея.— Што я буду мець з таго, што загадаю вярнуць нейкаму далінцу яго рэч? А можа, ён сам згубіў яе? Можа, яна вывалілася з яго кішэні? Хто дакажа, што яе ўкралі?

— Яна не магла вываліцца з кішэні,— пасля кароткай паузы сумна адказала Карына.— Гэта быў посах.

— Які посах? — насцярожылася Вірынея.

— Упрыгожаны залатымі каменьчыкамі.

Апошнія словы Карына прамовіла так, быццам гаворка ішла пра звычайныя каменьчыкі, якія валяюцца на дарозе.

Але, пачуўшы пра золата, Вірынея захвалявалася і заёрзала на троне.

— Так і быць,— сказала яна,— я загадаю прывесці сюды гэтых двух злодзеяў, а пасля падумаю, што рабіць з украдзеным посахам.

I Валадарка затрэсла званочкам, які вісеў на тоненькай нітцы над яе тронам. Яна трэсла доўга, у Карыны аж зазвінела ў вушах. Нарэшце Вірынея адпусціла званочак і заплюшчыла вочы, быццам сабралася падрамаць.

— Па-мойму, Вас не пачулі,— крыху счакаўшы, нясмела заўважыла Карына.

— Пачулі,— абыякава адказала Вірынея.— Але пакуль гэтыя гультаі расчухаюцца, пройдзе хвілін дзесяць.

I праўда, толькі хвілін праз дзесяць расчыніліся дзверы бакавога пакоя, і ў троннай зале з'явіліся двое заспаных слуг у паношаных камізэльках у цёмна-зялёныя пасачкі і чорных штанах, якія наўрад ці калі прасавалі. Моўчкі пакланіўшыся Вірынеі, слугі сталі чакаць яе загаду.

— Вось што,— грозна прамовіла Валадарка краіны,— знайдзіце і прывядзіце сюды Фірса і Мітроха. I няхай прыхопяць з сабой украдзены посах.

— I, калі ласка, загадайце ім, каб яны прывялі злодзеяў як мага хутчэй,— ціха папрасіла Вірынею Карына.

— Ды ідзіце прамой дарогай, а не той, што вядзе ў абыход усіх вёсак,— прабурчала Вірынея.

— Як скажаце, Ваша Вялікасць. Вядома, калі б у нас былі крылы, мы маглі б рухацца, зусім не разбіраючы дарог, але не хвалюйцеся, мы і так не прымусім Вас доўга чакаць,— хітра прыжмурыўшыся, сказалі слугі і няспешна пакінулі палац.

— Ну вось, заўтра, ці, у крайнім выпадку, паслязаўтра яны прывядуць злодзеяў,— задаволена сказала Вірынея.

— Калі?! — усклікнула Карына.

— Заўтра ці паслязаўтра,— спакойна паўтарыла Яе Вялікасць.— Ты ж сама хацела, каб я іх прыспешыла.

12. ПЕРАМЕНЫ Ў ПАЛАЦЫ

Карыне надакучыла сядзець без справы, чакаючы, пакуль слугі прывядуць злодзеяў, і яна спытала ў валадаркі Лясоніі:

— А можна, я расчыню аканіцы, хоць ненадоўга? Я недзе чытала, што калі ўвесь час знаходзіцца ў цёмным пакоі, то псуецца зрок.

Праўда, Карына не была да канца ўпэўнена, што менавіта так там было напісана, але цяпер гэта не мела асаблівага значэння.

— Няўжо? — недаверліва і ў той жа час трывожна сказала Вірынея.— Ты ведаеш, колькі месяцаў я сяджу ў гэтым палацы? Думает, я стала кепска бачыць? Не трэба верыць усяму, што ты чытаеш. Вось у нас на дзвярах школы напісана: "Магазін", але кожны ведае, што ніякага магазіна ў Лясоніі няма.

— Гэта толькі ў Вашай краіне такое можа быць,— фыркнула Карына.— Быццам я пра сябе пякуся,— з крыўдай у голасе дадала яна.

— Добра, калі табе так хочацца, расчыні,— крыху падумаўшы, дазволіла Вірынея.— Хоць я цярпець не магу, калі хто-небудзь лезе не ў сваю справу.

Карына расчыніла аканіцы, паглядзела вакол сябе і не змагла ўтрымацца, каб не ўсклікнуць:

— Ах, як тут брудна! Мусіць, у палацы не прыбіралі некалькі месяцаў?!

— Што значыць, "некалькі месяцаў"? Тут яшчэ ні разу не прыбіралі.— Вірынея старалася гаварыць абыякавым тонам, але па яе вачах было відаць, што і ёй не вельмі прыемна бачыць вакол столькі бруду.

— Раз мне ўсё роўна цяпер няма чаго рабіць, можна, я падмяту і памыю падлогу? — спытала Карына.

— Ты хіба не баішся, што з цябе будуць смяяцца мае слугі? — здзівілася Вірынея.

— Мне няма чаго баяцца,— адказала Карына.— Я прыйшла сюды з краіны, дзе ўсе працуюць. I некаторым гэта нават падабаецца.

Атрымаўшы дазвол Вірынеі, Карына ўзялася за работу. Праз некалькі гадзін падлога ў троннай зале блішчэла, як добра наваксаваны чаравік.

Падмацаваўшыся халоднымі і крыху падгарэлымі (о, хіба цяпер гэта мела нейкае значэнне!) блінчыкамі са смятанай, якія па загадзе Вірынеі прынясла Карыне пульхная кухарка, дзяўчынка занялася вокнамі. Пад вечар і яны пазбавіліся ад бруду і пылу і сталі прапускаць у залу значна больш святла.

Вірынея не хавала свайго задавальнення. Валадарка Лясоніі правяла Карыну ў адну са сваіх спальняў і прапанавала ёй мяккую пасцель. Праўда, пасцель нехта разаслаў абыяк, і навалачку на падушку чамусьці нацягнулі на левы бок, але такой бяды — Карына хутка зрабіла ўсё як належыць і заснула моцным сном, які звычайна заўсёды бывае пасля доўгай дарогі і нялёгкай працы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x