• Пожаловаться

Павел Мисько: Грот афаліны

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Мисько: Грот афаліны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1985, категория: Детские приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Павел Мисько Грот афаліны

Грот афаліны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Грот афаліны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзесьці ў акіяне раскінуліся астравы і атолы архіпелага, празванага Вясёлым. Есць там нават востраў Рай. Для багачоў, якія з'язджаюцца сюды з усіх куткоў свету і хочуць пазабавіцца, архіпелаг сапраўды здаецца вясёлым, а жыццё — райскім. Але не для карэнных жыхароў… Падзеі адбываюцца на зямлі і пад зямлёй, на вадзе і пад вадой. Героі — не толькі людзі, але і дэльфіны. Адзінаццацігадовы Янг, яго старэйшы брат Радж і іх сябры часта трапляюць у вельмі небяспечныя сітуацыі. Змест: Частка першая. Частка другая. Частка трэцяя. Рэцэнзент: Мастак:

Павел Мисько: другие книги автора


Кто написал Грот афаліны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Грот афаліны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Грот афаліны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я-а… Выходзь хутчэй!

— Чаго ты падхапіўся так рана?

— Даручэнне нам ёсць! Баявое! — І Янг расказаў, што да чаго. Ужо ўдвух памчаліся да Мансура.

Мансурава хаціна стаяла ў той палавіне вёскі, што была бліжэй да лагуны. Знайшлі яго на пальме — ссякаў арэхі. Увесь дол ужо быў укрыты імі, зялёнымі, шурпатымі. Мансур і слухаць не хацеў, што яму выкрыкваюць знізу хлопцы, пакуль не сталі цаляць у яго палкамі, а Янг прыгразіў, што залезе да яго і сцягне за нагу. Памаглі Мансуру сабраць арэхі ў мяшок, завалаклі дахаты. Памаглі і ўгаворваць яго суровага бацьку, бо таму не падабалася, што сын не выканаў яго распараджэння, а ўжо зрываецца недзе бегчы. «Пакупайцеся і бягом назад. Калі праз паўгадзіны не прыйдзеш, можаш увогуле не вяртацца!» — прыгразіў Мансуру бацька.

Пабеглі да лагуны навыперадкі з худым Мансуравым сабакам, арыентаваліся на дзіўныя гукі: там нешта прарэзліва звінела, трашчала і выла.

Выбеглі — і вачам сваім не паверылі: такім незнаёмым стаў бераг! Голы, чужы: упярэкрыжку і ўмітусь, а то і покатам ляжалі ўсе прыбярэжныя пальмы, нібы пранёсся шалёны ўраган. Яшчэ каля двух дрэў завіхаліся двое белых дзядзькоў у шортах. У іх руках і вылі тыя штуковіны, увачавідкі падгрызалі дрэвы. Трэці дзядзька, такі ж незагарэлы і амаль голы, чыкрыжыў ствалы на кавалкі.

— Чаго раты паразяўлялі? Бензапіл не бачылі? Марш адсюль! — закрычаў на іх, нібы ён тут быў гаспадаром, кітаец Лі Сунь.

Хлопцы аглянуліся. Крамнік назносіў пад вялікі банан кучу арэхаў, расклаў там на рагожцы сякі-такі тавар і вёў гандаль. То пільшчыкі, то салдаты, што распакоўвалі скрыні і складалі з металічных частак нейкія механізмы, падыходзілі да Лі Суня, і ён ім ускрываў арэхі, даваў піць сок. Каму не падабалася, тым успорваў бляшанкі з кансерваваным сокам ці півам. Лі Сунь рабіў свой бізнес.

— Чужыя пальмы абабраў! Я пабягу раскажу Ганешу! — Тун гатовы быў сарвацца з месца.

— Чакай, а там што? — спыніў яго Янг.

Каля ўваходу ў лагуну, які вельмі звужвалі рыфы і атольчыкі, нерухома застыў той пантон, што перапраўляў з баржы на бераг машыны і грузы. На ім стаяла і дадахкала прамавугольная глыба на колах. На пантоне завіхалася некалькі чалавек. Штосьці рабілі, штосьці падавалі з пантона ўніз, да вады. Вось на пантон ускараскаўся амаль голы чалавек з ластамі на нагах і аранжавымі балонамі за плячыма. Твару чалавека не было відаць, бліскала толькі шкло маскі. Вось ён сцягнуў маску на лоб, пацерабіў пальцам у вушах…

Пантон сёння быў упрыгожаны рознакаляровымі сцяжкамі — і чорнымі, і чырвонымі, і жоўтымі, і сінімі. Казаў неяк Радж, што калі вядуцца падводныя работы, то выстаўляюць такія сцяжкі.

— Па астраўках падбяромся бліжэй да пантона, разведаем, што яны робяць! — Янг кінуўся ўніз.

Пясок каля вады быў стаптаны — засталіся ўчарашнія сляды людзей. Сям-там валяліся факелы. А дзе ж бома Яп? Дзе старая Рата? Колькі ні ўглядаліся ў той бок, дзе завіхаліся каля скрынь салдаты, трупаў не заўважылі. А мо іх не забілі? Мо яны ўсталі ноччу і цішком вярнуліся дадому?

Імчаліся паласой прыбою, а сабака весела брахаў і стараўся то аднаго, то другога цапнуць за пятку. Дабеглі да мыса і адразу плюхнулі ў ваду — белапеністую, бурлівую ў вузкай пратоцы. Сабака павішчаў, патупаў на беразе і палез асцярожна ў ваду, задзіраючы галаву, паплыў за імі.

Каля апошняга астраўка хвалі былі большыя, усе пенілася і бурліла. Прытаіліся за скаламі, панаглядалі… І зразумелі, што тут людзі сапраўды штосьці робяць пад вадою. Ад той чатырохкутнай машыны на колах клубамі валіў смярдзючы чорны дым. Ад яе ішлі пад ваду чорныя гумавыя шлангі. Раз-пораз да пантона падплываў чалавек з балонамі за плячыма і ў масцы, і яму падавалі зверху то нейкія цяжкія пакеты, то правады.

— Хлопцы! Штосьці так грукоча пад вадою! Так б'е па вушах — аж баліць! — паспеў нырнуць і тут жа выскачыць Мансур.

Спусціліся ў пратоку паміж трэцім і чацвёртым астраўкамі. Янг з Тунам нырнулі і тут жа вынырнулі. Праўда!

— Не вытрываць! Галава расколваецца!

І тут іх заўважылі з пантона: закрычалі, замахалі рукамі, каб выбіраліся з вады і ўвогуле вымяталіся прэч. Але хлопцы толькі заплылі за астравок і зноў пачалі цікаваць са схованак, глядзець, што робіцца на пантоне, каля пантона і рыфаў.

Вось з вады адзін за адным вынырнулі двое ў масках і з балонамі за плячыма. Ім памаглі ўзлезці на пантон, зняць балоны. А маскі пазрывалі яны самі і цяжка дыхалі, размашыста церлі па перакрыўленых, як ад болю, губах, церабілі пальцамі вушы. Сабака нецярпліва павіскваў, хочучы забрахаць на незнаёмых, і яму Мансур заціскаў пысу, прыгінаў да скалы. Рабочыя, што завіхаліся на пантоне, выцягвалі з вады чорныя шлангі, нарэшце завіслі на шлангах нейкія жалезныя штуковіны з вострымі наканечнікамі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Грот афаліны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Грот афаліны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Грот афаліны»

Обсуждение, отзывы о книге «Грот афаліны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.