«Марна чакаю. Ужо блізка і ранак,
Ён таямніцу магчыма развяжа.
Мушу я знаць, ці прачнуўся наш княжа»…
І ў палац ён ідзе праз ганак.
Ды расчыніліся дзевы пакоя,
І Літавора ўсе тут пазналі.
Быў ён апрануты. Як перед боем
Князь апранаўся заўжды. Сонцам ззялі
Шлем яго, шчыт, пазлацаная зброя,
Панцыр яго з гартаванае сталі.
Шчыт меў у левай руцэ. А ў правай —
Меч, спадарожнік у бітве крывавай.
Гнеўны быў князь і нібы ўсхваляваны,
Крочыў няпэўным, няроўным ён крокам
І ані з водным тут рыцарам панам
Не прывітаўся ён ласкавым вокам.
Моўчкі руку працянуў за калчанам,
Меч свой павесіў па-над правым бокам.
Здіўлена ўсе на яго паглядзелі,
Але сказаць пра памылку не смелі.
З ганку ступіў. На сцягах пазалота:
На дзень крывавы стала ўжо брацца.
Каня падводзяць. Бліжэйшая рота
Клічам хацелі сустрэць, прывітацца.
Знак даў рукой, каб замкнулі вароты;
Ехаць сказаў і маўчаць. Не пытацца…
А слуг дваровых і чэлядзінцаў
Загадзя вывеў аж да дзяцінца.
Ехалі шляхам, спяшалі за панам,
Потым управа паехалі, долам, і,
Абмінуўшы хмызняк за курганам,
Зніклі ў яры пахмурым і голым.
Хутка, як зорка ў нябёсах прапала,
Зноў войска поступ на шлях скіравала.
Ёсць каля меж гарадскіх недалечка,—
На гук ад стрэлу з крыжацкае зброі,—
Мала каму тут вядомая рэчка,
Што ўецца-блудзіць лясной стараною;
Вузкая, мелкая блізка дарогі
Робіцца рэчка шырэйшай і далей
Падае ў возера, тут яе хвалі
Пушча вартуе. З камення парогі.
Як выйшлі з лесу літоўскія роты,
Бачыць ля ўзгорку у месяца ззянні:
Панцыры, шлемы, штандары пяхоты.
Грымнуў трывогаю стрэл на паляне.
І пад штандары збягаюцца роты.
Мурам стаяць крыжакі без вагання.
Гэтак якраз выглядае ўрачыста
Ноччу грамадзе панарскага бору,
Як вецер здыме лісце ўсё чыста,
Як росы кропель развесяць уборы,
А мароз з кропель тых зробіць маністры…
І хадок ноччу, брыдучы кудысці,
Бачыць дрэў срэбра і крышталы лісця.
Гнеў спарадзіў той малюнак у князя:
Скочыў, узняўшы меч над галавою,
Войска за ім навалілася разам.
Шэпчуцца рыцары паміж сабою:
Што ён задумаў? Што мае на ўвазе?
Адным напорам не выйграеш бою!
Стаіць на чале сам, відаць, ён жадае.
Флангамі ж ведаць каму загадае?
Рымвід заўсёды знаў княжую волю,
Так і цяпер: войска ён каля гаю
Хутка сабраўшы ў незамкнутым коле,—
З коньмі — у сярэдзіне, лучнікі — з краю,
Так, як заўжды войска строіцца ў полі,—
Рушыў яго на крыжацкую зграю.
І раптам пачуласа ў стане крыжастых:
«Езус, Марыя! На ворага ў наступ!»
Перш-наперш дзіды ўмясціўшы ў токах,
Грудзмі сышліся ў баі крывавым.
Чамуж схавала ад нашчадкаў вока
Ноч перамога літоўцаў і славу?
Свае, чужыя ў ранішнім змроку
Б’юцца, змяшаўшыся ў пыле крывавым.
Лязгае зброя. Злітаюць галовы.
Што меч не дастане — канчаюць падковы.
Князь мкнецца ўперад, за канём ягоным
Падаюць, чэзнуць крыжацкія воі.
Ведаюць ворагі плашч той чырвоны,
Ведаюць герб на чаломе і зброі.
Страх ахапіў іх, бяда іх чакае,
А князь знай гоніць, на карк насядае.
Толькі ж чаму ў ім сіла саслабла?
Мала карысцi, што кружыць і гоніць,
Мала карысці, калі яго шабля
Толькі дарэмна па панцырах звоніць.
Альбо адскочыць, адбітая разам,
Альбо няёмка апусціцца плазам.
Ворагі, убачыўшы марнасць атакі,
Зноў акрыялі і сэрцам спачылі;
Рушылі разам на князя крыжакі —
Дзіды, як лес, навакол акружылі.
А ён ці змогся, ці з страху нямее,
Браць іх на шчыт і на шаблю не ўмее.
Цяжка было князю цэлым застацца:
Дзідамі колюць, цаляюць мячамі…
Але літоўцы паспелі прарвацца —
Коньмі бароняць яго, бержышам:
Хто сваім целам яго засланяе.
А хто ударам удар адхіляе.
Ноч прамінае, і золак ружовы
Водбліскам ззяе на белі аблокаў,
А бой трывае ўсё беспаспяхова —
Ні ў зад ні ў перад не зроблена кроку.
Бог перамогі ўзважваў сурова
Лёс двух народаў паклаўшы на шалі
Кроў іх. А шалі на мейсцы стаялі.
Так бацька Нёман, калі яго воды
Стрэнуць у Румшышках скал аграмаддзе,
То іх абдыме, у шуканне абходу,
То завіруе, грудзмі на іх падзе;
Скалы ж стаяць нерухома, упарта,
Націск прымаючы хваляў і гоман:
Ні тыя скаля пазбавяцца гарту,
Ані саступіць ім рэчышча Нёман.
Войска крыжакаў у схове на горах
Хіба чакала, сачыла падзеі;
Справы іх дрэнь, і не вытрымаў вораг:
Рушылі немцы, сам комтур вядзе іх.
Змялі літоўцаў, пасеялі сполах,
Строй іх зламаны, што хвілю радзее.
Раптам, калі ўжо на ўцёк павярнулі,
Чорнага рыцара голас пачулі.
Читать дальше