Адам Міцкевіч - Гражына

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Міцкевіч - Гражына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: lyrics, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гражына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гражына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У славутай паэме «Гражына» (1823) ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі.

Гражына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гражына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Князь замаўчаў. І нібыта размовы
Толькі й было, што пра зборы ў дарогу.
Але чаму ён пахмуры, суровы,
Голас дрыжыць і хавае трывогу?
А калі кідаў ён слова за словам,
Беглі яны так нязграбна, не скора,
Быццам іх выбегла толькі палова,
Рэшта ж захрасла ў грудзях Літавора.
Нешта не добрае ў постаці князя,
Нешта нядобрае мае на ўвазе.
Змоўк Лiтавор і нібыта чакае,
Што Рымвід пойдзе выконваць загады,
А Рымвід толькі вачамі блукае,
Нема стаіць — не знаходзячы рады;
Князевы думкі чытаць ён умее,
Цяжкую праўду ў іх разумее.

Што тут пачаць? Літавор не ахвочы;
Слухаць чужыя намовы, парады;
Робіць заўсёды, як сам ён захоча,
Тоячы ў сэрцы намеры ад здрады;
Вырашыць раз і тады ўжо не збоча
І не папросіць помогі, спагады.
Рымвід, дарадца і сябр Літавораў,
Рыцар вядомы літоўскай дзяржавы,
Ганьбу заслужыць і горыч дакору,
Як не ўратуе агульнае справы.
Змоўчаць? Параіць? Варожыць на двое.
Урэшце адважыўся ён на другое.

«Князь, перад воляй тваёю мы немы.
Людзі і коні гатовы да бою.
Шлях пакажы, і гатовы ўсе мы
Днём а ці ноччу ісці за табою;
Рымвід, павер мне, на будзе астатні.
Але аднолькавай меркай не мерай
Розум людзей з грамады гэтай шэрай
І розум тых, хто на большае здатны.
Бацька твой, нават, хоць ён сам сабою
Даць намагаўся дням прошлым асновы,
Перш чым на ворага рушыць са зброяй —
Раду склікаў, каб пачуць яе словы.
Часам і мне там, між мудрых і важных,
Собіла думкі выказваць адважна.
Вось і цяпер я скажу табе смела
Тое, што вуснам душа падказала,
Шмат я пражыў, галава пасівела —
Славы, чыноў дасталося нямала.
Новую справу задумау ты, княжа,
Шкодную справу, як сэрца мне кажа:
Лідскае княства, што маеш на праву,
Хочаш узяць праз ліхую прыгоду,
Будзе ў бяду твой паход, а не ў славу,—
Новым і даўным падданым на шкоду:
Першыя — скарбы здабудуць чужыя,
Рабства, кайданы здабудуць другія.

Вестка разыдзецца з краю да краю,
Ненавісць высее хцівае зерне,
Горкі дасць плод яно ўрэшце і церне,
Што труціць славу і згоду знішчае.
Скажуць парушыў князь праў сваіх межы —
Тое ўзяў, што яму не належыць.

Колісь інакш было: князі літвіны
Родны свой горад сталіцай рабілі…
Добры быў звычай і тыя гадзіны
З памяці нашай у небыт не сплылі.
Дай, князь ісці шляхам даўнім падзеям,
Здайся на Рымвіда — не падвядзе ён.

Перш-наперш рыцараў мы папярэдзім,—
Тых, што ў горадзе тут пад рукою,
Тых, што на вёсцы шукаюць спакою,—
Зараз жа ў замак хай кожны з іх едзе;
Панства ж і рада няхай у пакоях,
Дзеля бяспеки і дзеля аздобы,
Каля тваёй будуць княжай асабы.

Я ж, не марудзячы, рушу тым часам
Хоця ж бы заўтра, на золаку, рана
З слуг грамадою, з святым капеланам,
І з пачастункаў вялікім запасам —
Ладзіць ўсё, каб хапіла народу
Добрай дзічыны і добрага мёду.

Добрае, хіба, народ толькі бачыць!
Не, і шляхецтва за імі ў пагоні:
Ласку ўбачыўшы ў княжай далоні,
Прышласць сваю загадзя ўжо тлумачыць;
Гэтак было і ў Літве і на Жмудзі,
Вось хоць старыя раскажуць хай людзі».

Скончыў і кінуў за вокны вачыма:
«Вецер. Пагоды не будзе, магчыма.
Бачу каня там пад вежай у ценю,
Рыцара бачу, — трымае паводзе,—
Вось і другі да яго падыходзіць;
Немцы… пасольства… пазнаў па адзенню.
Ці іх паклікаць, ці хай там на доле
Вусны слугі скажуць ім тваю волю?»

Нібы ў акно ён глядзеў выпадкова,
Нібы выпадак — і погляд і слова,
Але наўмысна ён ставіў пытанне,
Каб пра пасольства ўсё ведаць дазвання.

І Літавор адказаў яму: «Дружа,
Не, калі рады якой патрабую,
Не давяраюся іншым я дужа,
Рымвіда слухаю і не шкадую,
Бо ён пашаны і гонару варты —
Мудры на радзе і ў бойках упарты.

Дзёрзкі намер не люблю я бясконца
Людзям да часу паказваць на вока;
Думку, што стоена ў сэрцы глыбока,
Шкодна са змроку выносіць на сонца.
Хай мой намер, як з маланкай бывае —
Блісне пасля, а раней забівае.
Тайнай з табой падзяліцца жадаю:
Заўтра ідзем супраць Русі і Жмудзі;
Што, быць не можа? І можа, і будзе.
Сёння я сэрца табе адкрываю.

Даў я загад: усім брацца за зброю,
І каб спяшаліся на дапамогу,
Бо Вітальд, ведаю, гэтай парою
Пэўна заняў ужо з войскам дарогу.
Можа, і Ліду мне дорыць ён, быццам,
Каб, падманіўшы, злавіць ці забіць там…
Але з магістрам тэўтонскім, не ў звычай,
Зараз зрабіў я таемную згоду:
Рыцараў дасць ён сваіх для паходу,
Я ж адару іх багатай здабычай.
Бачу пасольства… ў тэўтонскім убранні…
Значыць, трымае магістр абяцанні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гражына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гражына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Адам Вишневский-Снерг
libcat.ru: книга без обложки
Адам Міцкевіч
Адам Міцкевіч - Пан Тадэвуш
Адам Міцкевіч
Глеб Соколов - Адам & Адам
Глеб Соколов
Адам Хубиев - Адам и Ева
Адам Хубиев
Адам Міцкевич - Вибрана поезія
Адам Міцкевич
Адам Міцкевич - Петербург
Адам Міцкевич
архимандрит Наум (Байбородин) - Адам ветхий и Адам Новый
архимандрит Наум (Байбородин)
Отзывы о книге «Гражына»

Обсуждение, отзывы о книге «Гражына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x