Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Апанасій. Дзяцей нельга адрываць ад бацькоў, княгіня.

Рагнеда( усё роўна як здзіўлена глядзіць на прэсвітэра, пасля гаворыць ). А мае дзеці ведаеш дзе? З адным тут жыву. А іх у мяне ажно шасцёра.

Апанасій. На тое воля вялікага князя.

Рагнеда. Я даўно ўсё зразумела, прэсвітэр. Аказваецца, на ўсё ёсць нечая воля. А той,сапраўднай волі, якая завецца воляй, нідзе няма. Вось ты вольны?

Апанасій. Я — слуга божы.

Рагнеда. То слухай цяпер маю просьбу. Возьмеш з сабой у дарогу дачку майго злотніка.

Апанасій. Анею?

Рагнеда. Так. Вялікага здзіўлення гэта не павінна выклікаць у людзей. Да таго ж яе можна пераапрануць, каб не выглядала дзяўчынай. Вось і будзеце мець аднолькавы выгляд — дза вандроўнікі, слугі божыя.

Апанасій. А бацькі яе?

Рагнеда. Злотнік сам прыходзіў ратунку для яе прасіць.

Апанасій. Не, я не ў тым сэнсе. Бацькі яе тут застануцца?

Рагнеда. Ім нішто не пагражае.

Апанасій. Ты так думаеш, княгіня?

Рагнеда( не адказвае. Гаворыць ). Але давядзецца вам ісці зараз, прэсвітэр, скрозь ноч, каб ніхто не ўведаў. Ты ступай, падрыхтуйся ўсё-ткі ў дарогу, калі яшчэ дасюль не зрабіў гэтага, а я тым часам пагавару з дзяўчынай. Нянька наша звядзе вас пасля. Ну, здаецца, усё. Ты перад сваім Богам загладзіш які-небудзь грэх гэтай справай, а я перад сваімі займею яшчэ адзін.

Апанасій. Бывай, княгіня. Даляцеў усё-ткі з Корсуня сюды звон маёй царквы! Пачуў Гасподзь Бог нашы малітвы!

Рагнеда. Не кожны звон — малітва. Тут у нас быў прэсвітэр адной царквы. Дык казаў, што на іхніх храмах зусім няма званоў. «Як гэта?» — пытаемся. «Бо звон — гэта яшчэ не малітва»,— адказвае. Бывай, прэсвітэр!

Апанасій( уздыхае ). Мне пра гэта княжыч расказваў. Храмы па-рознаму будуюцца.

Прэсвітэр выходзіць.

Заходзіць служанка Рагнеды .

Рагнеда. Што табе?

Служанка. Прыйшла прыбраць цябе на ноч, княгіня.

Рагнеда. Хіба так позна?

Служанка. Я заўсёды ў гэты час увечары прыходжу.

Рагнеда( сядае. Апускае галаву на далонь сагнутай у локці рукі ). Які цяжкі сённяшні дзень!.. А тут яшчэ Ізяслаў на паляванне сабраўся.

Служанка. Паехалі ўжо. ( Падступаецца да княгіні, хоча разбіраць ёй валасы .)

Рагнеда. Пачакай. З гэтым паспеем. Лепей схадзі па старую няньку. Скажы, што клічу з Анеяй.

Служанка выходзіць.

Заходзяць нянька, Анея, затым — служанка. Анея ўкленчвае перад княгіняй, утульвае твар у яе ўлонне. Служанка ідзе за спіну княгіні, бярэцца за яе валасы.

Ты ведаеш, Анея, я адношуся да цябе як да свае. Ізяславу таксама ты была ў радасць. Але цяпер пагражае...

Анея. Я чула, як прыходзілі да бацькі са свяшчэннага лесу.

Рагнеда. Тым лепш, раз сама разумееш. Словам, зараз цябе пераапрануць. Дадуць хлапчукоўскае адзенне і выведуць з прэсвітэрам Апанасіем на дарогу.

Анея. Куды?

Рагнеда. Куды ён — туды і ты.

Анея. Значыць, я не вярнуся сюды?

Рагнеда. Не пра гэта трэба думаць, Анея. Над табой навісла небяспека. Неабходна ратавацца. А з праваслаўным прэсвітэрам табе нішто не будзе пагражаць.

Анея. Мяне ж заўсёды бараніў Ізяслаў.

Рагнеда. Ізяслаў на паляванні.

Анея. Дык вернецца!

Рагнеда. Ты слухайся мяне. Калі я кажу так, значыць, іначай зрабіць нельга. Забірай яе, нянька. Пераапранеш, затым звядзеш з прэсвітэрам. I каб нікому ні слова. ( Да служанкі .) Ты таксама язык свой доўгі прыкусі на нейкі час, бо можаш...

Служанка. Слухаю, княгіня.

Рагнеда. А ты, Анея, даруй, што іначай не можам. Прэсвітэр будзе клапаціцца ў дарозе пра цябе. У Кіеве ён пакажа табе, дзе жывуць Ізяслававы браты і сёстры. Будзеш пакуль з імі жыць.

Анея плача.

Ну, дурніца, што ты?..

Анея( уголас ). А мамулечка ж мая, а татулечка!.. Рагнеда. Сціхні!.. ( Гладзіць дзяўчыну па галаве. ) Бывай, Анея.

Нянька выводзіць Анею з пакоя .

( Да служанкі .) Ну, што маўчыш?

Служанка. Успомніла Кіеў. Раптам нагарнулася на сэрца. Захацелася туды. Вось ты, княгіня, пра дзяцей сваіх затрывожылася, а я бацькоў згадала.

Рагнеда. А я — Полацк. Хачу ў Полацк. I не маю дарогі туды. Нездарма ж князь Уладзімір пасяліў нас на краі бацькавай зямлі. Бацьку з маці забіў, а мяне з сынам пасяліў на краі зямлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x