Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дружыннік( яшчэ не адрозніваючы нікога ў натоўпе ). Вялікі князь Уладзімір патрабуе ў Кіеў свайго сына Ізяслава! ( Нарэшце заўважае Рагнеду, апускаецца перад ёй на правае калена, схіляе галаву. ) Княгіня, я да вас адразу з Корсуня. Сказана з’явіцца Ізяславу ў Кіеў!

Рагнеда. Чаму раптам у Кіеў, калі вялікі князь у Корсуне?

Дружыннік. Адтуль ён неўзабаве накіроўваецца ў Кіеў. Там патрэбны яму Ізяслаў.

Рагнеда. Аднаго?

Дружыннік. Сказана з’явіцца аднаму.

Рагнеда. Але чаму? Якая патрэба?

Дружыннік. Не хвалюйся, княгіня, я звычайна не прывожу з сабой дрэнныя весткі. Але чаму вялікі князь кліча Ізяслава ў Кіеў, таксама не ведаю.

Рагнеда. Устань. Даўно ў князя служыш?

Дружыннік. З тае зімы.

Рагнеда. А-а, балазе, што не помкю цябе.

Дружыннік. І я першы раз цябе бачу, княгіня.

Рагнеда( да сына ). Бачыш, княжыч, а мы толькі гаравалі, што гасцей няма дзе знайсці для піру.

Дружыннік здагадваецца, што перад ім Ізяслаў, схіляе галаву, а тады заўважае мядзведжую шкуру, прыходзіць у захапленне .

Дружыннік. Віншую, княжыч, з выдатнай шкурай. А я — па цябе.

Iзяслаў. Можаш забраць сабе гэту шкуру, калі з добрай весткай да нас.

Дружыннік. Гэта стане вядома табе ў Кіеве. Але ж я ўжо сказаў княгіні, што благіх вестак не развожу па зямлі. Вялікі князь звычайна пасылае мяне з добрымі весткамі. А за мядзведжую шкуру — дзякуй.

Ізяслаў( да Рагнеды ). Мама, дазволь клікаць госця ў замак?

Рагнеда. Калі ласка, ганец.

Вечар. У замку ў трапезнай накрыты гасцінны стол. Рагнеда частуе дружынніка з Кіева. Тут жа сядзіць Ізяслаў. Слугі носяць стравы .

( Да ганца .) Дык, кажаш, вялікі князь мяне не кліча ў Кіеў?

Дружыннік. Даруй мне, княгіня, але сказана прывезці аднаго княжыча.

Рагнеда. А новую жонку князеву, Ганну, давялося бачыць?

Дружыннік. Так.

Рагнеда. Ну і што? Як яна?

Дружыннік. Візантыйская царыца.

Рагнеда. Гэта я ведаю, што яна — сястра грэчаскіх цароў.

Дружыннік. Ну, а ў астатнім — яна жонка вялікага князя, княгіня.

Рагнеда( хмурыцца тварам ). Колькі ты ў нас прабудзеш, дружыннік?

Дружыннік. Ноч. Можа, яшчэ паснедаю, калі княгіня дазволіць. Княжыч павінен быць таксама гатовы к дарозе ўранні.

Рагнеда. Калі госцю ў нас не падабаецца...

Дружыннік. Задужа ўдзячны, княгіня, за гасціннасць, за ласку, але сказана не бавіцца. Ды і княжычу, бачу, ужо няймецца, засядзеўся тут у вас. Так, княжыч?

Ізяслаў. Я... даўно мару прамчацца на кані да Кіева.

Рагнеда. Ты не слухай яго, дружыннік, ён яшчэ малы. Таму надумала я: ехаць вам у Кіеў не ў сёдлах, а ў ладдзі.

Ізяслаў. Мама!..

Рагнеда. Да Кіева далёка, і ты не вынесеш коннай дарогі. Адна справа, сын, гойсаць тут на Буланчыку, па лясах ды палях вакол замка, зусім іншая — прамчаць у сядле да Кіева. Ды і... навошта гэтак спяшацца? Хіба табе з маці дрэнна ў Ізяславе? Гэта ж твой горад!

Iзяслаў. Мама, я даўно не бачыў Кіева.

Рагнеда. А што там бачыць? ( I тут жа да госця .) Давядзецца вам, дружыннік, усё-ткі плыць па вадзе. У нас тут добрая ладдзя ёсць. Коні вашы стануць у ёй таксама.

Дружыннік. Слухаю, княгіня.

Ізяслаў( больш упарта ). Мама, па рэках у Кіеў і да восені не даплывеш!

Рагнеда. Хлопчык мой! Іншы раз лепей не паспяшыць, чым раней апынуцца. Думаеш, бацька змяніў нялюбасць да цябе? Думаеш, ён забыў, як ты стаў яму на дарозе, калі варагі ішлі забіваць мяне?

Дружыннік. Княгіня, хто старое згадае, таму вока вон.

Рагнеда. З-за шчаслівай сынавай долі я не ўспамінала б пра старое. Але...

Дружыннік. Я не чорны веснік, княгіня. Я...

Рагнеда. Матчына сэрца заўсёды ў трывозе па дзецях. Ізяслаў вунь на паляванне паехаў, а я вачэй скрозь ноч не заплюшчвала. Ну ды ладна, чаму быць, таго не мінаваць. А паедзеце вы ў Кіеў усё ж па вадзе. Так мне спакайней будзе. Прынамсі, да Турава па вадзе. Спярша адсюль вось, ад замка нашага, па Свіслачы, пасля па Бярозе, а тады ўжо ў Дняпро... Ну, а з Турава можна і на кані да Кіева даскакаць. Значыць, заўтра?

Дружыннік. Так, княгіня.

Ізяслаў падыходзіць, цалуе маці.

Дружыннік п’е новы кубак п’янога мёду .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x