Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Чыгрынаў - Звон ― не малітва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон ― не малітва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон ― не малітва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.
Змест: Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў

Звон ― не малітва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон ― не малітва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяршыла. А эканомію куды падзелі?

Другая тэлефаністка. На прэміі пайшла…

Вяршыла. I міністр узвядзення гмахаў так сама атрымаў?

Другая тэлефаністка. I міністр…

Вяршыла. Колькі?

Тэлефаністка піша лічбу на паперы і моўчкі падае яе Вяршылу.

Другая тэлефаністка. Ён нетолькі прэмію, ён яшчэ і ордэн за гэты палац атрымаў.

Вяршыла. Дык што хоча ад мяне старшыня камісіі? Ён павінен званіць не мне, а пракурору! Самаму галоўнаму! Самаму генеральнаму!

Другая тэлефаністка. Ён не ведае, што рабіць з прэміяй…

Вяршыла (крычыць) . Рабацяг не чапаць! Яны не вінаватыя! Яны выконвалі загад! А ў міністра прэмію адабраць! I… ордэн таксама…

Другая тэлефаністка. Нельга адабраць, Віктар Паўлавіч. Міністра няма.

Вяршыла. Як гэта няма? А дзе ён?

Другая тэлефаністка. Пайшоў на павышэнне.

Вяршыла. Куды?

Тэлефаністка зноў піша нейкае слова на паперы і моўчкі падае яе Вяршылу. Той, азірнуўшыся, хуценька спальвае над сталом, як шыфраграмы, абедзве запіскі. Здымае пінжак, акуратна вешае яго на спінку крэсла.

Ягор Фёдаравіч… Падыдзіце да мяне, калі ласка… Бліжэй… Не бойцеся, я вас не ўкушу… Ягор Фёдаравіч, я прашу вас… Ушчыпніце мяне…

Міралюбаў, нічога не разумеючы, бездапаможна азіраецца на прысутных.

Я вам загадваю, Ягор Фёдаравіч! Ушчыпніце мяне!

Міралюбаў (страшэнна разгублены) . Ушчыпнуць міністра… Нават па загаду… Прабачце, я не магу…

Тады рашуча ўзнімаецца Папсуева, адсоўвае ўбок Міралюбава і з усяе сілы шчыпае Вяршылу за руку. Вяршыла нечакана рагоча дзікім, вар’яцкім смехам.

Вяршыла (раптоўна абарваўшы смех) . Адключыць усе тэлефоны! Абрэзаць усе правады! Пакуль мы не закончым абмеркаванне! Нас няма! Мы памерлі! Усе да аднаго! (Паўза.) Мікалай Ягоравіч, у вас усё гатова для эксперымента?

Мурашка. Апарат гатоў. Можна пачынаць.

Міралюбаў. Я прапаную зрабіць перапынак. У мяне валідол у стале застаўся…

Вяршыла. Добра… Аб’яўляю перапынак на пятнаццаць мінут!

Зацямненне

ЧАСТКА ДРУГАЯ

Той жа кабінет міністра ўзгадненняў. Нюра, тэлефаністкі, абступіўшы мудрамер, разглядаюць яго, мацаюць рукамі, шэптам размаўляюць між сабой. Убачыўшы, што ідзе Мурашка, разбягаюцца і займаюць свае месцы.

Уваходзяць Папсуева, Вяршыла і Міралюбаў. Садзяцца.

Вяршыла. Можна пачынаць, Мікалай Ягоравіч?

Мурашка. Можна, Віктар Паўлавіч…

Вяршыла. Ну, хто першы? (Паўза.) Добр ахвотнікі ёсць?

Папсуева (здзіўлена) . Выхочаце пачаць з нас?

Вяршыла. А з каго? Паколькі ўсе нашы супрацоўнікі некуды зніклі, пакажам прыклад мы… Сядайце, Тамара Цімафееўна!

Папсуева. Я?! Гэта вы мне?

Вяршыла. Вам, вам, Тамара Цімафееўна! Вы — мой першы намеснік. Таму з вас і пачнём. Тым больш што вы самі прапанавалі не купляць ката ў мяшку.

Папсуева. Вы сумняваецеся ў маёй прафесій най кампетэнтнасці? У маіх здольнасцях?

Вяршыла. Іменна таму, што я не сумняваюся ні ў вашых здольнасцях, ні ў вашай кампетэнцыі, Тамара Цімафееўна, з вас і пачнём. Вы так бліскуча даказалі сваю эрудыцыю. Столькі аргументаў пры вялі ў абарону сваёй пазіцыі… Вы для ўсіх нас будзеце… як вы сказалі? Лакмусавай паперкай! У лепшым сэнсе слова.

Папсуева. Але ж і Ягор Фёдаравіч…

Вяршыла. Ягор Фёдаравіч! Адны эмоцыі! Сваімі аргументамі вы загналі яго ў вугал. Прабачце, Ягор Фёдаравіч. Але я хачу быць аб’ектыўным.

Міралюбаў. Згодзен з вамі, Віктар Паўлавіч. Уся мая аргументацыя не варта пазногця на мезенчыку Тамары Цімафееўны!

Папсуева. У рэшце рэшт, я — жанчына! Можа, вы загадаеце і распрануцца перад вамі?

Вяршыла. Мікалай Ягоравіч, распранацца для кантролю не трэба?

Мурашка. Не. Апарат ловіць біятокі праз адзенне.

Вяршыла. Чуеце, Тамара Цімафееўна? Рас пранацца не трэба.

Папсуева. Я блізарукая. Я не бачу адсюль ні шкалы, ні стрэлкі. А мне хацелася б самой…

Міралюбаў. Я пастаўлю крэсла перад самай шкалой.

Мурашка (збянтэжана) . Прашу прабачэння… Я не папярэдзіў… Апарат мае гукавую сігналізацыю…

Вяршыла. Якую сігналізацыю?

Мурашка. Музычную.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон ― не малітва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон ― не малітва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон ― не малітва»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон ― не малітва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x