Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Петрашкевіч - Напісанае застаецца - Сучасная беларуская драматургія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.

Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

(Сядае на падлогу.) Сніўся мне дзіўны сон: бачыў я Амелію, быццам пераходзілі мы з ёй праз нейкую пустэльню, дзе шмат было страшных гадзюк. Яны ўвесь час заступалі нам шлях, нібыта хацелі ўтнуць. На захадзе ў чорных хмарах гасла сонца і шумеў голы лес Амелія, не кажучы мне ані слова, усё далей і далей ішла, журботная, сярод нейкіх руінаў.

З'яўляецца душа Амеліі, бязважкая і светлая .

Я ўбачыў недалёка ад дарогі яшчэ нейкіх жахлівых звяроў і закрычаў: «Амелія, давай вернемся дахаты. Нас напаткала цёмная ноч, а падарожжа небяспечнае». Яна адказала мне, плачучы...

Амелія. О, доўгая і страшная будзе ноч! (Становіцца за Альбертам, кладзе рукі яму не плечы.) Хутка звон і ранішняя малітва прывітаюць узыход сонца і разгоняць змрок. Гэтых звяроў я не баюся, але цябе яны могуць загрызці, дык не адыходзь ад мяне.

На авансцэну выходзяць шляхціц Завальня і Плачка. Не, гэта толькі а к ц ё ры, якія іх ігралі. Бо сам спектакль скончыўся. Акцёры чытаюць «Малітву за Беларусь», і па меры чытання святло ўсё больш разліваецца па сцэне, адсоўваючы змрок і жудасныя прывіды ў самы куток вітальні панскага дома ў маёнтку Магільна.

Акцёр. Божа ўсемагутны, адхіні напасці ад Бацькаўшчыны нашае Беларусі, захавай на вякі вечныя край вольным, зямлю плоднай, як маці вагітная, паветра чыстым, ваду здаровай, нетры непарушанымі, каб цешылася з ласкі Твае ўсё жывое: і чалавек, і птушка, і жывёліна, і рыба, і малая казурка.

Акцёрка. Уладару Нябесны, дабраслаў на еднасць і ўзаемадапамогу люд беларускі ў кожным месцы зямлі Тваёй, накіруй на шлях дабра і справядлівасці, спагады да блізкіх і далёкіх нашых.

Акцёр. Захавай ад варожага ўціску, вайны, голаду, мору, агню пякельнага, патопу, чорнае д'ябальскае сілы, а таксама ад брацкае нязгоды.

Акцёрка. Памажы нам захаваць у сэрцах веру нашую і славіць Святое імя Тваё на святой мове нашай роднай беларускай.

Акцёр. Дай спазнаць літасць Тваю, выбач нам грахі нашыя: зласлівасць і гультайства, распусту і хцівасць, а роўна ж і абыякавасць да лёсу Беларусі і да гора людскога.

Акцёрка. Адвядзі нас ад спакусы здрады і нявернасці, крывой прысягі, слоў аблудных і іншых учынкаў, што губяць душы нашыя і нясуць сорам Краю нашаму.

Акцёр. Сцеражы нас, Божа, ад грэху халуйства, ад прыніжэння годнасці Бацькаўшчыны і нашага народа беларускага.

Акцёрка. Не карай нас бяспамяцтвам і не дай забыцца святое мовы нашае беларускае, гісторыі, традыцыяў нашых, а дай сілы і шчырасці з адданай любоўю і пашанаю прымнажаць сцрадвечнае і высакароднае, што стварылі для нас продкі нашыя.

Акцёр. Божа магутны, Божа літасцівы, пашлі нам сілы і цярпенне ў стараннях нашых аб росквіце і волі Бацькаўшчыны нашай і дай нам бязмерную любоў, каб мы бясконца любілі святую Беларусь, і захавай яе нам на векі вечныя.

Акцёрка. У імя Айца, і Сына, і Святога Духа. Аман.

Заслона

1

Неяк у Рыме пры сціжме людзсй незлічонай
Сведкам відовішча быў я — бою быкоў на арэне.
Люд пацяшаўся, гудзелі, як вулей, трыбуны,
Стрэлы ж і коп’і ўпіваліся ў цела жывёлін,
Боль прычыняючы ім невыносны... ( лац .).

2

Добры вечар, пан доктар. Іахім лічыць вялікім гонарам бачыць у сваёй таверне такога высокага госця горада Вітэнберга, які ўдастоены аўдыенцыі самога вялікага рэфарматара Марціна Лютэра ( ням .).

3

Так, так. Карэта чакае, ваша вялікасць ( ням .).

4

За здароўе!.. ( ням .).

5

Добрай раніцы, фрау Маргарыта. Добрай раніцы, мой юны друг Пётр ( ням .).

6

Калі ласка, фрау Маргарыта, калі ласка. Хвіліначку! Назад! Пётр, табе забаронена ( ням .).

7

Назад, фрау Маргарыта! Інквізіцыя. Агонь. Капут ( ням .).

8

Не разумею ( ням .).

9

Не разумееце? ( ням .).

10

Так, так... працаваць, Маргарыта, працаваць ( ням .).

11

Ага, ага... працаваць, фрау Маргарыта, хутчэй працаваць... ( ням .).

12

Забаронена. фрау Маргарыта, строга забаронена. Інквізіцыя. Агонь. Капут... ( ням .).

13

Я кахаю цябе. Мая любая ( ням .).

14

Добрай раніцы. Калі ласка! Чаго пан жадае? ( ням .).

15

Не разумею ( ням .).

16

Дзе пастаяльцы з Белай Русі? ( ням .).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія»

Обсуждение, отзывы о книге «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x