З’яўляецца Краўцоў.
Макар Краўцоў (Касцевіч Макар Мацьвеевіч) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт. У 1939 арыштаваны НКУС. Матэрыялы пра абставіны смерці не выяўлены.
З’яўляецца Езавітаў.
Езавітаў Канстанцін Барысавіч — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, гісторык, публіцыст, перакладчык, педагог. У 1945 годзе ўсмерчаны ў Мінскай турме.
З’яўляецца Серада.
Серада Іван Мікалаевіч — дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Пасля вызвалення ў 1943 годзе з «Краслага» лёс невядомы.
З’яўляецца Гарун.
Алесь Гарун (Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч) — паэт, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Пасля дзесяці гадоў царскай катаргі ў Сібіры падчас эвакуацыі з Мінска памёр ад сухотаў у 1920 годзе. Пахаваны ў Варшаве.
З’яўляецца Смоліч.
Смоліч Аркадзь Антонавіч — дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, геаграфіі і картаграфіі. Прафесар. У 1938 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.
З’яўляецца Рак-Міхайлоўскі.
Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог. Асобай тройкай НКУС БССР у 1938 годзе прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску.
З’яўляецца Лёсік.
Лёсік Язэп Юр’евіч — акадэмік Акадэміі навук Беларусі, беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, мовазнавец, педагог. У 1940 годзе ўсмерчаны ў Саратаўскай турме № 2.
З’яўляецца Скірмунт.
Скірмунт Раман-Мар’ян Аляксандравіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе расстраляны без суда і следства ў лесе каля вёскі Парэчча, цяпер Іванаўскага раёна.
З’яўляецца Луцкевіч.
Луцкевіч Антон Іванавіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, апостал нацыянальнага адраджэння. Арыштаваны органамі НКУС у 1939 годзе. Асобая нарада пры НКВД СССР у 1941 годзе прыгаварыла яго да 8 гадоў выпраўленчага лагеру. У 1942 годзе ўсмерчаны ў турме горада Аткарска Саратаўскай вобласці.
З’яўляюцца Грыб, Захарка і Варонка.
Грыб Тамаш Тамашавіч — беларускі палітычны і культурны дзеяч, Захарка Васіль Іванавіч — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, настаўнік, літаратурны крытык, Варонка Язэп Якаўлевіч — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Памерлі ў эміграцыі сваёй смерцю.
Выходзіць Сівіцкая.
Сівіцкая Людвіка Антонаўна (Зоська Верас) — беларуская пісьменніца, грамадска-культурная дзеячка. Дажыла да глыбокай старасці па-за межамі Бацькаўшчыны. Пахавана ў Панарах, Літува.
Заслона-сцяг паднімаецца. Усе выканаўцы роляў удзельнікаў падзей пачатку XX стагоддзя выходзяць на паклон.
Заслона
кастрычнік 2006 — сакавік 2007 гг.
Спіс выкарыстанай літаратуры
Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1 і кн. 2. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага. 1998.
Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. (Дакументы і матэрыялы). Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва. Мюнхэн. Кнігі 2[8] 1963, 3[9] 1964, 4[10] 1966.
Захар Шыбека. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795–2002. Мн., 2003.
Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции. Часть II. Гомель, 1993.
Турук Ф. Белорусское движение. М. 1921.
Антон Луцкевич. Материалы следственного дела НКВД БССР. Мн., 1997; Яго ж. За дваццаць пяць гадоў. (1903–1928), Мн., 1991; Яго ж. Да гісторыі беларускага руху. Мн., 2003.
Язэп Лёсік. Творы. Мн., 1994.
Алесь Гарун. Матчын дар. Думы і песні. 1907–1914. Мн., 1918.
Макар Краўцоў. Усебеларускі з’езд 1917. Газ. «Наша ніва». 1997. 20 кастрычніка.
Канстанцін Езавітаў. Першы Усебеларускі кангрэс. Час. «Беларуская мінуўшчына». 1993. № 1.
Аркадзь Смоліч. Вяртанне з небыцця. Газ. «Навіны Беларускай Акадэміі». 1992. 11 снежня.
Канчар Е. С. Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов. Час. «Неман», 1993, № 1.
Варонка Я. Беларуская справа міравой нарады ў Версалі. Коўна, 1919; Яго ж. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Коўна, 1920.
Станіслаў Рудовіч. Усебеларускі з’езд 1917. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6, ч. 11. Мн., 2003; Яго ж. Газ. «Пагоня», 1999, 24 чэрвеня — 29 ліпеня.
Сідарэвіч А. М. Беларуская Народная Рэспублікі. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мн., 1993; Яго ж. Акт скіраваны ў будучыню. Газ. «ЛіМ». 1992. 20 сакавіка; Яго ж. Антон Луцкевіч: Главы из книги. Час. «Неман». 1990. № 7; Яго ж. Апошнія дні Антона Луцкевіча. Час. «АRСНЕ». 2006. № 10.
Читать дальше