Александр Петрашкевич - «Приласкать и уничтожить!»

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Петрашкевич - «Приласкать и уничтожить!»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Медисонт, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«Приласкать и уничтожить!»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««Приласкать и уничтожить!»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Приласкать и уничтожить!» ўяўляе сабой дакументальную рэстаўрацыю падзей, звязаных з Усебеларускім з’ездам 1917 года і стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Приласкать и уничтожить!» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««Приласкать и уничтожить!»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі як выбрана прэдстаўніца Беларускага Народа да Вашай Імператарскай Вялікасці са словамі глыбачайшай падзякі за асвабаджэньня Беларусі Нямецкімі войскамі з цяжкаго ўціску чужаго пануючага здзеку і анархіі.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэкляравала незалежнасць цэльнае і недзялімае Беларусі і просіць Вашую Імператарскую Вялікасць аб абароне ў яе кіраваннях дзеля ўмацавання государственнай незалежнасці і недзялімасці края ў звязі з Германской Імперыяй.

Толькі пад абаронай Германской Імперыі бачыць край сваю добрую долю ў будучыні».

Прэзыдэнт Рады: Іван Серада.

Прэзыдэнт Сакратарыяту: Язэп Варонка.

Сябры Рады: Раман фон Скірмунт, Антон Овсянік, Паўлюк Алексюк, Пятро Крэчэўскі, Язэп Лиосик.

Грыб( устае з крэсла, стрымана, але рашуча ). Як удзельнік Вялікай Расейскай рэвалюцыі, я, народны сакратар земляробства, пратэстую супраць такой тэлеграмы германскаму манарху ад імя ўсяго беларускага народу і лічу здрадай рэвалюцыйнаму сацыялізму ўваходзіць у хаўрус з манархам і аддаваць у апеку імперыялістычнай буржуазіі Германіі наш шматмільённы працоўны сялянскі люд. Я, як сацыяліст і рэвалюцыянер, выходжу з Народнага Сакратарыята. Гонар маю, панове здраднікі! ( Выходзіць .)

З крэслаў устаюць Гарун, Смоліч, Бадунова і Захарка.

Гарун.Такой здрады і граху перад народам падпісанты гэтага ганебнага паслання ніколі не замоляць ні кожны паасобку, ні ўсе разам.

Бадунова.Прыніжана не толькі годнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, але зняважана і нацыя беларусаў.

Смоліч.Мы ўсе выходзім з ураду здраднікаў, але не зыходзім з барацьбы.

Захарка.Ганьба… найперш нашым былым сябрам.

Усе пратэстанты выходзяць.

Сцэна зацямняецца.

Гісторык.Крызіс ва ўрадзе прывёў да расколу найбольш уплывовай партыі ў Радзе БНР — Беларускай сацыялістычнай грамады. На месцы БСГ узніклі новыя партыі: Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў. Усе яны характарызаваліся левацэнтрызмам. На правых пазіцыях стаялі група Скірмунта — Алексюка і Беларуская хрысціянская злучнасць. Сярод беларускіх клерыкалаў вылучаліся ксяндзы Віцэнт Гадлеўскі, Адам Станкевіч, Александр Астрамовіч (вядомы як паэт Андрэй Зязюля), Фабіян Абрантовіч, Кастусь Стаповіч (ён жа паэт Казімір Сваяк). У палітычнай барацьбе левых з правымі паэтычна-клерыкальны пачатак беларускай дзяржаўнасці якога-небудзь сур’ёзнага пачатку не меў. А далейшыя ўнутраныя сваркі «адраджэнцаў» і ліпеньскі 1918 года ўрадавы крызіс змяніў Рамана Скірмунта і яго паплечнікаў, а старшынёй Рады народных міністраў і міністрам замежных спраў БНР з кастрычніка стаў сацыял-дэмакрат, вопытны палітык, вядомы грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, літаратурны крытык і выдавец Антон Луцкевіч. Ён і ўвойдзе ў гісторыю як апостал нацыянальнага адраджэння. Скірмунт жа ва ўрадзе Луцкевіча будзе займацца міжнароднымі справамі і стане прадапошняй ахвярай бальшавізму з кагорты адраджэнцаў. ( Ідзе да свайго рабочага стала, садзіцца ў крэсла, закрывае твар рукамі .)

X

Перад сталом узнікае здань Скірмунта.

Скірмунт.Вы хацелі мяне бачыць? У вас ёсць пытанні да прадапошняга старшыні ўрада БНР?.. Не можаце вызначыцца ў адносінах да пана Скірмунта?

Гісторык.Так, Раман Аляксандравіч.

Скірмунт.А што вас уласна засмучае ў маёй асобе?

Гісторык.Вашы сучаснікі так званай дэмакратычнай адраджэнскай плыні…

Скірмунт.Дакладней — сацыялістычнай плыні…

Гісторык.Абвінавацілі вас у здрадзе; бальшавікі аднеслі да «ворагаў народа»; нямецкія акупанты ставілі на вас, як вы ставілі на іх; сучасныя мне літаратары знаходзяць у вашай дзейнасці рысы непадробнай самаадданасці Айчыне…

Скірмунт.А вас што ў ва мне цікавіць?

Гісторык.Чалавечая сутнасць знакавай фігуры другой паловы XIX стагоддзя і першай — ХХ-га.

Скірмунт.Можаце з поўным правам аднесці Скірмунта да фігураў трагічных абодвух стагоддзяў. Але няхай вас гэта не вельмі займае, бо гісторыя, на жаль, не мае ўмоўнага ладу. А Беларусь, вам сучасная, зноў на ростані, на лёсавызначальным раздарожжы, як і тады, напачатку XX стагоддзя. I яе новым фігурантам, як трагічным, так і фарсавым, давядзецца выбіраць: ці зноў лезці ў імперскае расейскае ярмо, ці прычыніцца да аб’яднанай цывілізаванай Еўропы, лёс якой сёння вырашае не адна Германія. Перад вамі, постсавецкімі, паўстала жорсткая дылема: ці нешта выбраць новае, ці зноў застацца на стагоддзі ва ўмовах унутранай акупацыі. Дык ці варта траціць час на высвятленне нашых памылак, подзвігаў і ахвяр. А калі казаць пра сябе, то перад вамі душа сумленнага беларуса. Настолькі сумленнага, што энкэвэдысты ад вызваліцеляў Заходняй Беларусі нават не заводзілі на пана Скірмунта следчай справы, а даручылі прапойцам з тутэйшых застрэліць неадкладна. I тыя застрэлілі. Перад стрэлам мне і ўспомнілася парада Леніна таварышу Сталіну: беларускіх адраджэнцаў-бэнээраўцаў «приласкать и уничтожить». Каго прылашчылі, а каго і не. А разам вынішчылі амаль 900 асобаў, і якіх?! …Каб адраджэнцаў Беларусі XXI стагоддзя не пачалі адстрэльваць зноў, не памыляйцеся самі і не дапускайце здрады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««Приласкать и уничтожить!»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««Приласкать и уничтожить!»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Щелоков - Уничтожить Израиль
Александр Щелоков
Александр Тамоников - Найти и уничтожить
Александр Тамоников
Михаил Нестеров - Директива – уничтожить
Михаил Нестеров
libcat.ru: книга без обложки
Александр Петрашкевич
Александр Петрашкевич - Избранное
Александр Петрашкевич
Александра Кристо - Уничтожить королевство
Александра Кристо
Нина Петрашкевич - Приключения Шарли. Книга 1
Нина Петрашкевич
Тим Вандерер - Найти и уничтожить
Тим Вандерер
Владимир Паутов - Приказано уничтожить
Владимир Паутов
Отзывы о книге ««Приласкать и уничтожить!»»

Обсуждение, отзывы о книге ««Приласкать и уничтожить!»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x