Уладзiмiр Караткевiч - Ciвая легенда

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзiмiр Караткевiч - Ciвая легенда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мн, Год выпуска: 1988, Издательство: Маст. літ., Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ciвая легенда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ciвая легенда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ciвая легенда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ciвая легенда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо дзевяць год. Нават пятнаццаць.

Дзевяць год назад я зразумеў, што ў Германіі мне і маім хлопцам няма чаго рабіць, што там стаў прастор для баязлівасці, вераломства і скнарлівасці. А мы халодныя на полі бітвы і ўскіпаем, калі нам не плацяць.

Акрамя таго, гэтыя немцы называлі нас валляватымі чарцямі і белымі неграмі, хаця ні валляватых, ні альбіносаў сярод нас не было, а былі ўсе такія хлопцы, што адзін мог аддубасіць трох ураджэнцаў кілбаснага раю.

Калі нам усё гэта абрыдла, мы падаліся сюды. Калі грошы ў руках – ці не ўсё адно, якое неба над галавою?

І вось я тут і нават крыху стаў разумець гэтых людзей (да канца іх, відаць, і сам пан бог не зразумее).

У іх халодныя зімы, пякучыя леты і ў крыві то мароз, то агон. Яны верныя, як немцы, але больш за іх неразважлівыя і ярасныя ў бойцы.

Але самае надзвычайнае – іхняя смерць.

Калі памірае іспанец – гэта жудасна. Я не бачыў больш вартага жалю відовішча. Ён мужны і жорсткі, але тут ён дрыжыць і цалуе каўчэжац з мошчамі. У іх ды яшчэ ў тых, што на поўдзень ад ракі По, бязлітасны і няўмольны бог, чысцец і полымя. Калі памірае швейцарац, немец або француз-гугенот – ён памірае цярпліва, бо спадзяецца на літасць пасля раскаяння.

А гэтыя паміраюць спакойна – за іх заступаецца божая маць, – так спакойна, быццам у іх шчырыя сяброўскія адносіны і з богам і з чортам. І мне здаецца, што яны не вераць у тое і ў другое. Уголас я гэтага не скажу – надта смярдзіць на зямлі смаленым.

Я не бачыў больш незласлівага, лагоднага і кампанейскага народа. І я не бачыў горшых паноў, чым тыя, што стаяць над ім. Яны ўзялі горшае ў Літвы і шляхты, не паквапіўшыся на іх дабрачыннасці і згубіўшы свае.

Каб я быў тутэйшым каралём, маё царства было б даўжэйшым за евангельскае. Тутэйшым людзям мала трэба: толькі штодзённая луста хлеба з салам, гарэлка на свята. І яшчэ дабрата. Калі з імі добры – яны зробяць усё. Нават калі не будзе сала і гарэлкі, толькі павага.

А тыя, хто пастаўлены над імі, – бедная дзяўчынка, бедныя шэрыя вочы! – тыя, хто пастаўлены над імі воляю Сатанііла, па неразумнасці і карысталюбству свайму даўно пазбавілі іх павагі, а цяпер адбіраюць хлеб і дрыжаць у замках, выдаткуюць у сто разоў больш на нямецкіх, шведскіх і вергерскіх наёмнікаў, бо свае не хочуць іх абараняць.

Я, вядома, не кажу пра швейцарцаў. Паноў на тое і стварылі, каб даць нам хлеб надзённы, калі ўжо яго не могуць на даць нашы ледавікі.

Ах, зямля ты, зямля, чужая і ўсё ж як быццам ужо трошкі і свая! Не да ладу, не да ладу нешта на табе. І, верыцца, хутка тут усё затрашчыць.

Я перавярнуўся на спіну і зноў непракметна стаў думаць па-іхняму. Спахапіўся і пакінуў: ленаваўся. Ды пра такое па-нашаму і нельга падумаць.

Цяжкія ішлі часы. Развялося шмат жабракоў, юродзівых, разбойнікаў. Агнявыя слупы гулялі ў небе, чаго зроду не было.

І ўціск рос, і голад дзяцей, і ганьба дарослых. І ў гэтыя цяжкія гады сталі людзі верыць у такое, ад чаго раней адхрысціліся б і забылі.

Беларусы чакалі прыходу мужыцкага Хрыста. Яўрэі – Месію з Турцыі. Першыя ведалі, што мужыцкі Хрыстос ужо тут, ды пакуль не аб’явіўся. Ведалі, што ўжо і конь яму расце ў мужыцкай хаце – пакуль яшчэ жарабя, белы, а вочы, грыва і хвост залатыя. І хтосьці яго ўжо бачыў і балбатаў аб гэтым у карчме.

– Хутка паедзе, чака-айце. Калі толькі антыхрыст раней не прыйдзе.

Антыхрыста таксама можна было чакаць. Надта ўжо вялікім стала няшчасце, надта злымі сталі людзі.

Нездарма слупы гулялі.

А яшчэ тады ж адбываліся незразумелыя падзеі. У Магілёве, як і на ўсёй прасторы Белай Русі і Літвы, невядома хто і як ставіў нечытальныя пісьмёны чырвонага колеру па цэрквах і касцёлах і другіх будынінах вышыні ў некалькі сажняў, куды існаму не дастаць, і ў замкнёных скрынях; таксама незразумелым чынам былі астрыжаны авечкі, у мужчын бароды, а ў жанчын – косы і іншае.

Ішла цемра.

Непрасвяцімая.

ІІ

Ох і жорсткі быў наш татачка, мужыцкі цар.

Ён баяр ды князёў павыважываў.

Песня

Мне не ўдалося праспаць да раніцы.

Была яшчэ ноч, калі мяне разбудзіў сам Кізгайла. Я запаліў свечку і, нацягваючы вопратку, кінуў на яго позірк. Твар быў бледны, спатнелы, перакрыўлены. І ў вачніцах ад свечкі цені.

“Баіцца? – падумаў я. – Не. Ненавідзіць? Не. Баіцца і ненавідзіць больш баязлівасці, вось што. Але чаму?”

Урэшце, думаць пра гэта не было калі. Я спяшаўся.

– На муры, – сказаў гаспадар.

Праз некалькі імгненняў мы беглі ўжо да Жабінай вежы, што выходзіла на Княгініна поле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ciвая легенда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ciвая легенда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ciвая легенда»

Обсуждение, отзывы о книге «Ciвая легенда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x