Францішак Аляхновіч - На вёсцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - На вёсцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1919, Издательство: Віленскага Выдавецтва, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На вёсцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На вёсцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На вёсцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На вёсцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стасюк. Дзе цяпер Ганулька?

Цыганка. А... дзе дзяўчына твая? - дык яна блізка адсюль, надта блізка адсюль, надта блізка, ні раз я навет варажыла ей...

Стасюк(ускочыўшы). Дзе яна? Дзе?

Цыганка. Пачэкай-жаж! Дай-жэ мне за варажбу...

Стасюк(выймае зза пазухі вузелок з грашыма і кідае цыганцы). Вос ўсе, што маю... Бяры! і кажы мне, дзе яна?

Цыганка(хаваючы грошы). Я ўжо для цябе буду старацца... Калі хочаш, дык навет любчыку дастану.

Стасюк(я. в.) Кажы мне: дзе яна?!

Цыганка. Блізка... Яна ў паноў ў маёнтку. Нідаўна яны прыехалі з места. А калі хочаш, дык я... (гледзячы ў даль). Чакай!.. вось здаецца... Але! гэта яна! Вось там, глядзі! каля лесу Ганулька йдзе...

Стасюк(прыгледаючыся). Што? дзе? Гэта-ж якаясь пані!

Цыганка. Хэ-хэ! Гэта яна. Вось схавайся там за гэты куст, а я зманю яе і прывяду сюды, не кажучы нічога, што ты тут... (выходзе).

Зьява III

Стасюк (адзін).

Стасюк. Не разумею... Ці-ж можа быць! Гэта не яна... Гэтая ведзьма пэўне брэша... О, Божэнька ты мой! сэрцо бьецца быццым у клетцы птушка... Страшна мне!.. А вось цыганка ўжо падыходзіць, клічэ яе... ўжо каля яе... гавора нешта... А вось ўжо йдуць! Сюды йдуць! Трэба схавацца! (хаваецца за кулісу).

Зьява IV.

Цыганка, Ганулька (ў мястовай вопратцы).

Цыганка(ідзе наперад). Хадзі, мая харошая, сюды, хадзі - паваражу табе. Дай толькі ручку беленьку сваю... А можа хочаш с карт? - дык с карт... Ня бойся цыганкі ты, хадзі-ж хутчэй са мной сюды...

Ганулька(ўходзе за цыганкай).

Зьява V.

Ганулька, Стасюк.

Стасюк(выбегае, радасна). Ганулька! Вось і я! ізноў каля цябе Даўно ты тут? Чаму-ж вестачкі ніякай не дала?

Цыганка(хітра сьмеючыся ціха выходзе).

Ганулька. Ня чапай мяне! Што было, тое прайшло! Таго, што было, болей ня будзе! (хоча ісьці)

Стасюк(затрымлівае яе). Ганулька! Чаму?

Ганулька. Пусьці мяне!.. Бо так хачу!

Стасюк. Ты-ж так-рок інакш казала. Ці-ж ты ўжо забылася?

Ганулька.Чаго хочаш? Я-ж выразна кажу: што было, болей ўжо ня вернецца... ня люблю я ўжо цябе!

Стасюк. Ганулька! за што ты крыўдзіш, за што ты мучаеш мяне? Чаму ты такая? Гэта хіба жарты? Хіба ізноў ўсё будзе, як было.

Ганулька. Не!

Стасюк. Чаму?

Ганулька. Бо іншай стала я цяпер. Раней я была мужычка, так як ты. Цяпер я - паненка, а ты - мужык, пастух. Ты мне ўжо не пара. Мне быў бы сорам знацца цяпер с табой.

Стасюк(горка). Але. Я бачу, што ты іншая цяпер. Інакш ты апранута, - паненка, і разам з опраткамі і душа твая перамянілася... Паганай стала цяпер душа твая!

Ганулька. Як ты паважыўся!.. Гэта ты паганы, дурны мужык!

Стасюк. Як ўсё гэта зрабілося! як сталося, што ты праз год так перамянілася?! Зачараваў цябе хто, ці што!

Ганулька. Ніякіх тут чараў няма. Я, жывучы ў месьці, папрабавала іншага жыцьця і з мужыкамі ўжо болей жыць ня буду! Я ўжо не тая самая, што раней была. Ты павінен выкінуць з галавы усё, што між намі было.

Стасюк(пяе):

Ганулька, я хіба здурэю,
За што столькі мук задаеш!
Любіць цябе я ўжо ня сьмею,
Бо ты як паненка жывеш.
Ты шчасьцем напоўніла душу,
Ты рай мне калісьці дала, -
Забыць цяпер гэта ўсё мушу,
І шчасьця ўжо болей няма.

Ганулька(пяе):

Дарма мне гаворыш ўсё гэта,
Любоў быццым сон ўжо прайшла,
У мяне зусім іншая мэта,
Бо шчасьця мне зорка ўзайшла.

Цяпер у пакоях жыву я,
Інакш апранаюсь цяпер,
І вёска мяне ніякая
Не звабіць жыць у хаце, павер!

(гаворэ): А каб яшчэ кахацца ў пастуху!.. Ха-ха!.. Сьмех дый толькі! Ці-ж я магу любіць якогась дурнога Стасюка, калі у месьці да мяне панічы залецаюцца! - Ха-ха-ха!.. (іранічна сьмяецца і выходзе)

Зьява VI.

Стасюк (адзін).

Стасюк

Вось чакаў яе!.. Чакаў, як раса сонца... Праз цэлы год толькі аб ёй аднэй думаў, ўва снах сваіх толькі яе адну бачыў, не глядзеў навет на іншых дзяўчат, бо ёй аднэй аддаў сваё сэрцо, ўсе свае думкі, - а яна вось як!.. Я пастух, я - дурны Стасюк, я - для яе не пара!.. О, Божа мой! што-ж я вінаваты, што я радзіўся ў вёсцы! О, чаму-ж я не мястовы паніч!.. О, як страшэнна горка, сумна ў душы!.. Ці варта далей гэтак жыць? - Э, лепш ужо зусім няжыць, ніхай ўжо раз уся бяда, усе мукі скончацца!. (глядзіць ў кулісу). Вось бачу там, пры дарозе стаіць бяроза... Каханенькая! Яна сумна апусьціла ў ніз свае галіны, яна так сама можа маркоціцца, што доля судзіла ей аднэй расьці пры дарозе, аднэй, без пацехі, без вясельля, чакаючы толькі, калі пярун расшчэпіць яе на дзьве паловы, або малец-ласун выпусьціць з яе сокі!.. Бярозанька мая сумненькая! ты адна і я адзін. Мы с сабой шлюб возьмем! (адпярэзаецца). Во павешуся на аднэй с тваіх галін, а ты мяне прыгалубіш, цалуючы мой твар сваймі зялёнымі лісточкамі... І гэтакі канец будзе... (хочэ бегчы. Пры апошніх яго словах ўвайшла Анелька. Стасюк яе не бачыў. Анелька раптам хавае Стасюка за руку).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На вёсцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На вёсцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «На вёсцы»

Обсуждение, отзывы о книге «На вёсцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x