Францішак Аляхновіч - На вёсцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - На вёсцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1919, Издательство: Віленскага Выдавецтва, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На вёсцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На вёсцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На вёсцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На вёсцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стасюк. І дзеля гэтага кідаеш ты мяне?.. (бярэ з зямлі вянок). У гэтакім вяночку на галаве ты для мяне прыгажэйшая за найпрыгажэйшую паненку у капялюшы... (кладзе ей на галаву вянок). Чакай... надзену на галованьку тваю і будзеш выгледаць як каралеўна.

Ганулька. Стасючок мой міленькі!.. (цалуе яго).

Стасюк(абыймае яе). Так добра тут! Тут сонцо сьвеціць ясна, тутака птушкі так весела пяюць, а калі ты пры мне, здаецца, што вось-вось неба адчыніцца перэда мной, - так добра мне, так шчасьліў я!.. А ты цяпер пакінуць мяне хочаш так бяз жалю, назаўсёды!..

(пяе):

Так хораша, добра жылося
У вёсцы нам родненьнай той,
Шумелі у полі калосься,
А мы йшлі, абняўшысь, мяжой.
Цябе мо ужо не пабачу,
Калі цяпер кінеш мяне,
Ганулька, мей літасьць, я плачу,
Бо надта люблю-ж я цябе...
Ганулька (пяе):
Нямашака рады на гэта,
Калі так казалі бацькі;
Бог дасьць на другое мо лета
Пабачыш мяне ізноў ты.
І мне баліць сэрцо так сама,
Павер-жа, саколік ты мой,
Што-ж зробіш, вось бацька і мама
Казлі растацца с табой.

(гаворэ): Будзь супакойны, Стасюк! Я буду памятаць аб табе і буду заўсёды цябе любіць... Але трэба ўжо сьпешацца, у хаце чакаюць мяне. Бывай здароў! (цалуе яго). А вяночак я засушу і схаваю у куфэрку і, глянўушы на яго, буду ўспамінаць цябе.

Стасюк(с прозьбай у голасе). Памятай аба мне!

Ганулька. Буду, буду заўсёды памятаць! (падаюць сабе рукі і разам пяюць).

Клянусь табе на захад сонца,
Клянусь табе шумам палёў,
Любіць цябе буду да гробу,
Сустрэчы чакаючы йзноў.
Памятаць цябе я буду
Заўсёды праз усё жыцьцё,
Ніколі цябе не забуду,
Ты яснае сонцо маё.

Ганулька(гаворэ). Ну бывай здароў... Бягу ужо! (скора выбегае).

ЗЬЯВА IV.

Стасюк (адзін).

Стасюк. Ганулька! Чакай! Яшчэ хвіліну!.. (паўза). Пайшла! Пайшла і можа ўжо ня вернецца! Ніколі.. можа ўжо ніколі... О, якое-ж гэта страшное слова! (сядае на камені). Ганулька! Як-жаж я цяпер жыць буду без цябе!.. (пачынае плакаць).

ЗЬЯВА V.

Стасюк, хлопцы і дзеўчаты.

За сцэнай чуваць пеянье хору, пасьля праходзяць праз сцэну, сьпеваючы, хлопцы і дзеўчаты с косамі і граблямі.

1-ая дзяўчына(да іншых). О! гляньце! Стасюк плача.

1-ы хлапец.Стасюк! Чаго зажурыўся?

2-і хлапец.Стасюк! пара жывёлу да хаты ігнаці!

2-ая дзяўчына(жартуючы). Стасюк! Авечку воўк панес! Ха-ха-ха!.. (Усе са сьмехам выходзяць і пяюць. Песьня памалу заціхае).

ЗЬЯВА VI.

Стасюк, Анелька.

Анелька(уходзіць, спагадліва). Стасюк! Даражэньні мой! Не плач! не плач!..

Стасюк(праз сьлёзы). Ідзі! Ідзі, Анелька, да хаты... Кінь мяне.

АнелькаСтасюк! Я табе памагу сагнаць жывёлу с поля... Добра?

СтасюкЧаму ты такая... добрая для мяне Анелька?

Анелька. Бо я... бо я.. (пачынае плакаць).

Стасюк. Чаго-ж ты? Кажы.

Анелька(закрываючы вочы). Бо я... Калі я саромлюся сказаць...

Стасюк(глядзіць на яе зьдзівіушыся дый нічога не разумеючы).

Заслона.
АКТ II.

Дэкарацыя такая-ж самая, як у 1-м акце. Праз нейкі час на сцэне нікога нямашака. Чутно ігру на дудцы. Пасьля ўходзіць Стасюк з дудкай у руцэ.

Стасюк (адзін).

Стасюк(сэнтымэнтальна). Вось ужо год прайшоў, другое прыйшло летка!... Так сама сонейка сьвеціць на захадзі, як тагды... Вось тое самае мейсцо, дзе ў апоші разок бачыў яе, дзе вяночак с кветак сплёў... Вось год прайшоў, а яе як няма, так няма. Дзе яна? Што думае? Ці часта мяне ўспамінае?...

(пяе):

Да цябе ўздыхаю,
За табой сумую.
Калі-ж я пабачў
Ганку дарагую!
Зацьвітаюць кветкі,
Так як і калісьці,
а душэнька сумна,
як дрэва бяз лісьці.
Сонцо сьвеціць ясна,
як калісь сьвеціла, -
птушачкі пытаюць,
дзе-жа твая міла?
Птушачкі сьпіваюць,
як калісь пеялі...
Прадала дзяўчына
сэрцо за каралі!..

(сядае на камені і пачынае іграць на дудцы).

ЗЬЯВА II.

Стасюк, Цыганка.

Цыганка(уходзіць). Чаго сумны, хлапец? Чаго зажурыўся, маладзец? Хочаш - паваражу табе, усю праўду будзеш ведаць! Хочаш з рукі, дык з рукі, хочаш с карт, дык с карт, ўсю праўду скажу, нічога не затаю... Катора дзяўчына цябе любіць, катору ты, малец, любіш, - ўсё ведаю, ўсё скажу... Хочаш, паваражу...

Стасюк(працягівае даяе далонь). Варажы.

Цыганка(разглядаючы руку Стасюка гаворыць манотонна, сьпеўна). Жыць будзеш доуга... аж да сьмерці. Калі-ж прыйдзе пара памерці, жыцьця, ня будзеш праклінаць, бо шчасьце ў жыцьці будзеш-знаць, - бо вельмі шчасьліў будзеш ты!.. Эх!.. не маркоцься, ня тужы! Вось гэта лінія, што ідзе тут у права на тваей руцэ, гэта якраз на то указ, што вельмі будзеш ты багат, мець будзеш многа зямлі, хат, у цябе будзе ўсяго шмат!.. Эй, не маркоцься-жа, Стасюк! на што? - ня трэба гэных мук! на што журыцца без патрэбы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На вёсцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На вёсцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «На вёсцы»

Обсуждение, отзывы о книге «На вёсцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x