• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Мастак Антон Карніцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Мастак Антон Карніцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Мастак Антон Карніцкі
  • Название:
    Мастак Антон Карніцкі
  • Автор:
  • Издательство:
    Кнігазбор
  • Жанр:
  • Год:
    2009
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мастак Антон Карніцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мастак Антон Карніцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца пра малавядомага і забытага беларускага мастака са Слоніма Антона Карніцкага (1912-1944) і пра той час, калі ён жыў. Аўтар выказвае шчырую падзяку земляку і сябру Ігару Уладзіміравічу Бурсевічу за дапамогу ў выданні гэтай кнігі.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Мастак Антон Карніцкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мастак Антон Карніцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мастак Антон Карніцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найбольш талент мастака раскрыўся ў канцы 1930-х-пачатку 1940-х гадоў.

Беларускі паэт, публіцыст і выдавец Сяргей Хмара, які жыў у Канадзе, і з якім я перапісваўся, неяк у адным са сваіх пісем згадаў мне пра Антона Карніцкага. Некалькі лістоў з нашай перапіскі я ўключыў у зборнік Сяргея Хмары “Рабінавы хмель” (Мн., 2009). У адным з пісем Сяргей Хмара напісаў: “Антон Карніцкі скончыў мастацкую школу ў Варшаве. Быў апантаны мастацтвам. У Слоніме страляюць, немцы арыштоўваюць жыдоў, а яму хоць бы хны: бярэ стульчык, ідзе на сялянскі кірмаш, сядае і малюе. Немцы неяк яго арыштавалі і хацелі паслаць у лагер, як “остарбайтра”. Але мы ад Камітэту Самапомачы звярнуліся да слонімскага гэбітскамісара ў ягоную абарону і папрасілі, каб яго ніхто не чапаў і даў дазвол на маляванне. Камісар аказаўся аматарам мастацтва і даў дазвол. Але сказаў Карніцкаму, каб ён прыносіў у камісарыят свае творы для прагляду. Той прыносіў і камісар-немец лепшыя за танныя грошы ў яго купляў, а астатнія дазваляў прадаваць ці дарыць іншым людзям. Даваў яму немец і прадуктовыя карткі. Антон Карніцкі быў вельмі хворы на сухоты і хутка памёр...” [16] Хмара Сяргей. Рабінавы хмель // Укл., прадм., камент. Сяргея Чыгрына. Мн., 2009. С.202 .

Перад Другой сусветнай вайной і падчас нямецкай акупацыі Слоніма, мастак шмат працаваў. Кажуць, што ў Варшаве, дзе ён вучыўся, загінула многа ягоных твораў. У Слоніме ён пісаў партрэты нямецкіх афіцэраў, якія яго за гэта кармілі. Як згадвае ў папярэднім раздзеле кнігі Сяргей Новік-Пяюн, мастак Карніцкі шмат маляваў твораў для гебітскамісара Слоніма Эрэна. Чаму Эрэн выбраў гэтага мастака — невядома. Магчыма, што ён быў у Слоніме самым таленавітым. Антон Карніцкі нікога і нічога ў горадзе не баяўся. Ён ведаў, што пражыве ўжо мала. Бывала, немцы рабілі масавыя аблавы па дамах і хапалі мужчын і дзяўчат, каб адправіць у Нямеччыну. Усе перапалоханыя хаваліся хто-куды, а Антон Карніцкі выходзіў на слонімскі рынак, растаўляў свой складны зэдлічак, мальберт і зарысоўваў тыпы з натуры. Праўда, у адну з такіх аблаў забралі і Антона. Дзякуючы беларусам, якія працавалі ў нямецкай адміністрацыі, мастака выпусцілі на волю (як згадвае Сяргей Хмара), тым больш, што ён быў ужо хворы на сухоты. Гебітскамісар Слоніма Эрэн папрасіў Карніцкага маляваць яму карціны, якія той у яго паабяцаў абменьваць на харчаванне.

Эрэн пазіраваў гадзінамі ў сваім рабочым кабінеце. Антон працаваў да поўнага знясілення. Хацелася хутчэй пакончыць з гэтым непрыемным заказам. Але Эрэн уваходзіў у смак, завальваючы яго ўсё новымі і новымі заказамі. Дарэчы, падчас акупацыі Слоніма немцы вывезлі ў Германію 180 карцін Антона Карніцкага. Слонімскі настаўнік Уладзімір Шундрык мне неяк расказваў, што аднойчы Эрэн сказаў Карніцкаму, што яго карціны будуць зберагацца ў Дрэздэнскай карціннай галерэі. Я напісаў у Дрэздэн просьбу паведаміць: колькі карцін Антона Карніцкага зберагаецца ў сховішчах галерэі і ці ёсць яны там наогул. Праз пэўны час атрымаў адказ, што карцін беларускага мастака Антона Карніцкага ў Дрэздэнскай карціннай галерэі няма. Магчыма яны захоўваюцца ў іншых карцінных галерэях ці музеях Германіі, альбо ў прыватных зборах. Ды хто сёння скажа праўду...

Антон Карніцкі быў не толькі добрым мастаком, але душой слонімскай моладзі. Вечарамі ў яго доме збіраліся хлопцы і дзяўчаты. Антон выдатна спяваў, нядрэнна ведаў беларускую народную творчасць. А калі браў у рукі скрыпку, забывалася аб усім на свеце.

Моладзь любіла бываць у хаце Карніцкіх. Глядзець на яго творы, слухаць яго песні, гартаць альбомы мастака. У альбомах можна было ўбачыць шмат малюнкаў і карыкатур. Як прыгадваў пры жыцці слонімскі настаўнік Уладзімір Шундрык, яму запомніўся адзін подпіс пад малюнкам Антона Карніцкага: “Беларусы добраахвотна едуць у Германію”. А на малюнку адлюстраваны эшалон на чыгуначнай станцыі, контуры твараў вузкіх вагонных прарэзаў і да адказу засунутая засаўка на дзвярах вагонаў.

У верасні 1942 года ў Слоніме была адкрыта выстава рамясла. Дзесяць залаў былі запоўненыя мастацкімі творамі і вырабамі мясцовых слонімскіх прадпрыемстваў і мастакоў. Асобную залу займалі карціны мастакоў. Пераважна гэта былі акварэльныя творы і малюнкі алоўкам. Антон Карніцкі на выставе паказаў 16 сваіх акварэльных карцін і два альбомы замалёвак. У адной з залаў вялікую цікавасць выклікаў дэкаратыўны твор “Кавалі” Антона Карніцкага, выкананы ў беларускай нацыянальнай арнаментацыі [17] Раніца, 1942, 27 верасня .

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мастак Антон Карніцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мастак Антон Карніцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Валянцін Акудовіч: Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Сяргей Чыгрын: Тэатр у Слоніме
Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй
Сяргей Чыгрын
Сяргей Кавалёў: Партрэт шкла
Партрэт шкла
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын: Альбярцін
Альбярцін
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Мастак Антон Карніцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Мастак Антон Карніцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.