М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шчасце — гэта шанц, удача, лёгкае бесклапотнае жыццё і багацце, лічаць Карпа («Пра чарнакніжніка і пра цмока…»), Сямён («Вужыная карона»), Альберт («Вогненныя духі»), I ўсё ж «меў Карпа грошы, меў і павагу, але ж ці ў гэтым шчасце?» I Сямён прыйшоў да пераканання, што найвялікшае шчасце — каханне; яно і натхніла яго на барацьбу з нячысцікам і адмаўленне ад багацця. I Альберт не змог купіць спакою ні за якія скарбы. Шчасце — быць вышэй за ўсіх, лічыць Васіль («Зухаватыя ўчынкі»), але ўсе ад яго адвярнуліся… «Жыць так, як хочаш, нічога сабе не забараняючы, — вось пра што я мару» — жыццёвае крэда Люцэфугі.

Усіх герояў фантастычных апавяданняў родніць і тое, што да канчатковага ўсведамлення шчасця яны прыходзяць у выніку расчаравання, пераацэнкі каштоўнасці і эвалюцыі душы. Дорага заплацілі ўсе героі за памылковасць сваіх думак, за сваю прыдуманую імі праўду. А праўда, настойліва даводзіць Ян Баршчэўскі, на ўсіх адна — праўда веры.

Разуменне шчасця з'яўляецца меркай духоўнасці ўсіх герояў і адначасова вызначае іх сутнасць, іх жыццёвыя шляхі, нават лёс.

Лірычны герой А. Пушкіна катэгарычна заяўляе: «На свете счастья нет, а есть покой и воля». Тым самым сцвярджае, што спакой і свабода з'яўляюцца адзінай меркай шчасця. Лірычны герой А. Куляшова не менш катэгарычны ў сцвярджэнні адваротнага: «Спакойнага шчасця не зычу нікому». Для лірычнага героя заспакоенасць, статычнасць і шчасце — паняцці несумяшчальныя. Катэгарычнае («не зычу нікому») адмаўленне «спакойнага шчасця» выяўляецца праз асацыяцыі: ручай тады асабліва жаданы, калі неабходна спатоліць смагу; увага толькі тады многага вартая, калі яна шчырая і заслужаная, а не зайздрослівая, крывадушная; і «лес без зязюлі» — трагедыя і абсурд, як шчасце без імкненняў і парыванняў.

…Адзін мудры чалавек на пытанне, што ён у жыцці любіць больш за ўсё, адказаў: «Само жыццё». Лірычны герой вершаў Максіма Танка не толькі шчыры, чулы, высакародны, але і мудры. Праз усведамленне лірычнага героя Танк у вершы «Шчасце» сцвярджае простую і вечную ісціну: шчасце — гэта само жыццё. Усё пералічанае паэтам — выявы жыцця. Верш насычаны аднароднымі дапаўненнямі («з солі, з хлеба… з поту, з дарожнага пылу, з роднага небасхілу, з дружбы… з песні»), пасля якіх — шматкроп'е. Кожны можа прадоўжыць гэты пералік жаданымі для сябе выявамі жыцця, але ўсведамленне таго, што «простае шчасце людское», аб'яднае нас усіх. Усведамленне жыцця як шчасця ва ўсіх яго праяўленнях — сведчанне мудрасці, аптымізму і жыццястойкасці чалавека наогул і лірычнага героя Танка ў прыватнасці.

У вершы «Шчаслівы дзень» заключана філасофская думка, што якім бы мудрым ні быў чалавек, якімі б здольнасцямі ўбіраць у сябе вопыт папярэднікаў ні валодаў, — адкрыццяў на ўласным шляху яму не пазбегнуць. Немагчыма ўхіліцца ад вырашэння праблем «праўды, няпраўды, дружбы, кахання, жыцця і смерці». Шчаслівы той дзень, лічыць паэт-філосаф, калі чалавек пераасэнсаваў раней асэнсаванае, калі змог перагледзець свае каштоўнасці. Шчаслівы дзень вызначаецца словамі «I аказалася», бо чалавек на сваё ранейшае «Я думаў» глядзіць ужо з вышыні вопыту, сталасці розуму і душы.

Творы нацыянальнай літаратуры даюць чытачу магчымасць усвядоміць і асэнсаваць засведчаны ў іх духоўны вопыт і ўзбагаціць ім свой уласны.

«Той і шчаслівы, хто зведаў каханне…» (П. Панчанка)

Наиболей любовь ко всим да соблюдает, еже ест совершена над все иныя дарования, без нея же ничто поспешно ест.

Ф. Скарына.

А ў сэрцы хораша было, —

Там запалілася цяпло.

М. Багдановіч.

«Пачынаецца ўсё з любві», валадарыць светам любоў, вызначае стан душы і вечнасць жыцця толькі любоў. Нават калі пакідае вера і знікае надзея, то застаецца любоў, бо яна мацнейшая за ўсе чалавечыя пачуцці, бо яна «совершена над все иныя дарования».

У нашай роднай мове ёсць прыгожае слова для вызначэння самага светлага пачуцця паміж мужчынам і жанчынай, пачуцця, якое і з'яўляецца пачаткам усяго — пачаткам жыцця. Гэтае слова — каханне. Каханне ўслаўлена «высокаю красою» паэтычных радкоў многіх таленавітых твораў.

«I прад высокаю красою» паэзіі М. Багдановіча, у якой выяўлена і апета самае вартае чалавека пачуццё, схіляемся і мы. Палоніць нашу душу і эпічнае, як у «Вераніцы», і лірычнае, як у рамансе «Зорка Венера ўзышла над зямлёю…», выяўленне самоты па нязбытным каханні і адначасова ўдзячнасці лесу, за тое, што яно было ў жыцці, што сустрэў свой «вечны цэль» — свой ідэал. Мы ведаем, што ў гэтых вершах і трагедыя самога паэта, што гэта яго ўласны помнік свайму трагічнаму і адначасова шчасліваму каханню:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x