М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Многія пісьменнікі, як і Ядвігін Ш., пераканальна паказалі сілу зла, надзеленага ўладай. Ян Баршчэўскі настойліва даводзіць, што прычына ўсіх людскіх няшчасцяў на гэтай чароўнай і багатай зямлі — хцівасць, зайздрасць, бяздушнасць уладароў, іх дурасць і прага раскошы. «О! Калі б той пан Гугон (д'ябал) у сваім жыцці на гэтым свеце быў судцзёю, сакратаром або іншым якім чыноўнікам, дык што б рабілася?» А рабілася б тое, што апісана ў апавяданні «Кот Варгін»: «Гнеў яго быў страшны, жорстка і часта без усялякае віны караў… апрыкраў жыхарам, выклікаючы іх на суд, ганарыўся знакамітасцю роду Дадэмухаў, апавядаў, як некая! раскашавалі яго продкі…»

Такіх, надзеленых уладай, як раіць А. Макаёнак, «неабходна судзіць усенародным трыбуналам». Трыбуналам над моцкінымі, каліберавымі, над падхалімамі, прыстасаванцамі, прайдзісветамі і авантурыстамі розных калібраў і рознай моцы і з'яўляецца творчасць Андрэя Макаёнка.

Аснову камедыі «Выбачайце, калі ласка!» складае канфлікт паміж прыстасаванцамі і кар'ерыстамі Каліберавым і Моцкіным, што бачаць сваю галоўную задачу ў тым, каб «у першую чаргу разлічыцца з дзяржавай» любымі метадамі, і здаровымі сіламі, якія ўвасабляе калгасніца Ганна Чыхнюк. Ідэя твора і выяўлена ў яе маналогу, калі яна пярэчыць Калібераву: «Галоўная задача — у першую чаргу добры ўраджай вырасціць, а потым сабраць яго так, каб ніводнае зярнятка не прапала. Тады і з дзяржавай разлічымся. Мы свой доўг помнім. I калгасніку трэба за сваю працу атрымаць, і на лета каб было што пасеяць».

Маналог з'яўляецца прысудам усёй сістэме, пры якой магчымы такі абсурд, такія злачынствы, здзейсненыя не кім-небудзь, а самім кіраўніцтвам: «Гэта па-гаспадарску?! У людзей жа работа з рук валіцца, калі бачаць такое кіраўніцтва».

Гэтымі словамі сялянкі выяўлена аўтарская пазіцыя і перакананне, што самай страшнай сілай валодае зло, надзеленае ўладай. Праз такое «кіраўніцтва» ў людзей не проста работа «з рук валіцца» — валіцца, рушыцца вера ў справядлівасць, парадак. Так паступова разбэшчваецца народ, за што і «неабходна судзіць усенародным трыбуналам» моцкіных і каліберавых. Што хаваецца за слоўнай, прыгожа аформленай, хаця і абсурднай шыльдай, што іх «галоўная задача — у першую чаргу разлічыцца з дзяржавай» (галоўны лозунг таталітарнай сістэмы — чалавек для дзяржавы)? Хаваецца іх «сапраўдная задача» — любымі сродкамі прасунуцца вышэй па службовай лесвіцы ці хаця б уседзець у тым крэсле, якое пад імі зараз.

Мова Каліберава — яго самахарактарыстыка; яна адпавядае тым сродкам, метадам, якімі дасягаецда мэта і вырашаецца галоўная задача: «Не зробіш — дух вон, жылы на тэлефон!», «Я цябе ў парашок сатру!», «Такі сабантуй арганізую, што моташна стане», «Гайкі трэба тужэй закручваць сваім работнікам». Такая лексіка, такі стыль кіраўніцтва — такая і ўлада. Бойкая ўлада; па ўсім відаць, што ўсталявалася яна надоўга. Але не назаўсёды. У кожнага з хаўруснікаў свой інтарэс: Моцкін прагне заняць галоўную пасаду на базе «Заготзбожжа», дырэктар спіртзавода Печкуроў — дабудаваць за дзяржаўны кошт шыкоўны дом. У гэтым хаўрусе кожны гатовы ў выпадку чаго перакласці віну, усе свае грахі на чужыя галовы, і найперш на галовы адзін другога. Нічым не грэбуюць, ні перад чым не спыняюцца «да славы прагныя, ды вузкія ў плячах», каб дарвацца да ўлады, займець «вялікі хамут» і адпаведна — шыкоўнае жыццё.

Назвай «Выбачайце, калі ласка!» пісьменнік гаворыць, што такім кіраўнікам даўно пара паказаць на дзверы, падабаецца ім гэта ці не: злазь з даху — не псуй гонту! На заўвагу, што іхні старшыня «вельмі добры чалавек», Ганна Чыхнюк адазвалася па-свойму: «Жонцы трэба лагодны характар… Калгасу гаспадар патрэбен, ды добры гаспадар…» У падтэксце сёння прачытваецца і большае: гаспадар патрэбны быў і ўсёй краіне. Бо ад гаспадара, дзяржаўцы, як сцвярджалі яшчэ мудрыя нашы продкі, залежыдь росквіт і багацце краіны, дабрабыт і годнае жыццё народа.

«Паўзуць яны, сілы гэтыя, у шэрую бронь адзетыя, колькі іх там? Ого! А мы: Агонь! Агонь!.. — I зло ляціць пад адхон» — такі шлях вырашэння праблемы дабра і зла прапануе лірычны герой верша «Бой» А. Вярцінскага. Каб зло не стала ваяўнічым, каб свінтусы не сталі «грандыёзусамі», іх трэба «біць проста па пятачку» — такі сцвярджальны пафас усіх таленавітых твораў нацыянальнай літаратуры.

I. Шамякін у рамане «Сэрца на далоні» праз дыялог Тукана з Тарасавым яшчэ раз нагадвае нам ісціну, што перагледзець свае ўчынкі, пакаяцца, змяніцца да лепшага здольны толькі людзі. Нелюдзі ж (а такім нелюдзем і з'яўляецца Гукан-Сажань) ніколі не мяняюцца. Яны баяцца толькі аднаго — кары, страты пасады, да якой ішлі, пераступаючы цераз усё і ўсіх. Намаганні Тарасава абудзіць у Гукане сумленне, прымусіць яго прызнаць сваю віну і пакаяцца — марныя. Гукан здольны толькі на самаапраўданне, а не на пакаянне. Тарасаў перакананы, што Гукану «нельга паблажліва дараваць! Яго трэба бязлітасна выкрываць!».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x