М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы геніяў не слухалі ніколі.
Ці ж не таму асот буяе ў полі
I множыцца напасцяў злых клубок?

Геніі-прарокі са званіцы бачылі, «дзе патоп, дзе пажар, дзе вораг на межах» (У. Някляеў), ведалі, што было, што будзе, раілі пакінуць «свой адвечны сон» і клікалі за сабой, а ў адказ на перасцярогу і заклік чулі і такое:

Па колькі нам дасі чырвонцаў,
Калі мы пойдзем за табой?

Мінулае сведчыць, што прарокаў заўсёды гналі, пабівалі камянямі, распіналі. Прычым народ у стане асляплення і бяспамяцтва ператвараўся ў натоўп і люта крычаў: «Распні яго! Распні!»

Мінулае вучыць і папярэджвае, што народ без прарокаў асуджаны на згіненне, нябыт. Прыгадаем, як герой У. Караткевіча Ал есь Загорскі гаворыць Тарасу Шаўчэнку: «А тол ькі… гіне народ, калі на пачатку ягонай дарогі не з'явіцца такі, як вы — без кампрамісаў». У гэтых словах-прызнанні — аўтарскае ўсведамленне ролі такога героя, неабходнасці з'яўлення такога чалавека, які адзін «ратуе цэлы народ». Такія людзі павінны быць у кожнай дзяржаве, у Выселках, Нядолішчы… Іначай і вялікая дзяржава, і маленькая вёсачка загінуць, будуць знішчаны, зруйнаваны, як знішчаны былі Садом і Гамора, бо там не аказалася ніводнага праведніка.

В. Быкаў лічыць, а аповесцю «Знак бяды» пераканаўча даводзіць, што адным з самых недаравальных злачынстваў сталіншчыны з'яўляецца «ліквідацыя традыцыйнай хрысціянскай маралі, спрадвечнай сістэмы элементарных жыццёвых правілаў». Руйнавалася вера, спілоўваліся крыжы. Дзеці адшуквалі схаваныя іхнімі бацькамі на гарышчы абразы і разбівалі іх аб вугал гумна, як тое апісвае ў сваіх аповесцях В. Быкаў. Аляксей Башлыкоў з рамана I. Мележа «Завеі, снежань» патрабуе ад загадчыка райана, а праз яго ад усіх настаўнікаў вучыць у школах дзяцей так, каб яны прымушалі сваіх бацькоў уступаць у калгас. I многім дзецям такая роля, вядома, спадабаецца настолькі, што, падросшы, яны будуць гатовы да аблавы на родных бацькоў.

Руйнаванне законаў вечнасці, вынішчэнне хрысціянскай маралі пачалося з вынішчэння Багацькаў. Раней Багацькаў была палова ў Выселках, другая палова — Недасекі і Гужы. Тых з Багацькаў, каго не паспелі саслаць на Салаўкі, даб'юць, крыжуюць, спаляць Недасекі і Гужы. Вынішчэнне Багацькаў — носьбітаў векавой народнай (а значыць, хрысціянскай) маралі — знак бяды для нашага народа. Самыя лепшыя, самыя высакародныя і чыстыя душой гінуць пакутніцкай смерцю ад рук сваіх жа суайчыннікаў. Трагедыя будучых пакаленняў у тым, што Багацькі так і не дачакаліся ўнукаў, не сустрэліся з імі ў гэтым жыцці. I не перадалі ім векавую народную мараль і тыя прынцыпы, па якіх жылі і ад якіх не адступіліся нават пад страхам смерці.

Пятрок і Сцепаніда — нацыянальныя тыпы. Гэта ў ментальнасці нашага народа — жыць з працы рук сваіх, потам і мазалямі здабываць кавалак хлеба. «Зямля — аснова ўсёй айчыне», зямля — карміцелька. Колькі разоў ты ёй паклонішся, столькі ты — Чалавек.

Усе жыццёвыя прынцыпы быкаўскіх герояў грунтуюцца на хрысціянскіх запаведзях. Біблейскія рэмінісцэнцыі на такім узроўні ў аповесці відавочныя і выяўляюць яшчэ адну яе адметнасць. Усе ўчынкі герояў матываваны менавіта выкананнем вечных законаў: нельга пабудаваць сваё шчасце на няшчасці іншых. Не будзе шчасця на зямлі чужой, адабранай, праклятай яе гаспадаром. Адабраць, украсці — вялікі грэх. Нельга радавацца, калі побач з табой нехта плача, пакутуе. Сцепанідзе зрабілася сорамна перад панам Адолем за сваю непрытоеную радасць. Чалавек не бязгрэшны, але Сцепаніда пакутуе, дакарае, раскайваецца і гоніць прэч са сваёй душы нявартыя чалавека страсці і пачуцці. А мы? Ці заўсёды галоўным судцзёй у нашых паўсядзённых учынках бывае наша сумленне? Ці заўсёды мы так пакутуем, вагаемся, перш чым зрабіць, пайсці ці вярнуцца, і рашуча, як Пятрок, сказаць сабе: нельга! Нельга — і ўсё, як бы таго ні хацелася…

Яшчэ адзін, бадай самы забыты ў наш час, маральны закон Петрака і Сцепаніды: трэба быць літасцівым да свайго ворага, асабліва калі ён звергнуты. Нельга здзекавацца з таго, ад каго вызваліўся, трэба знайсці ў сабе сілу паспагадаць, зразумець пераможанага і зрынутага.

Безумоўна, пан Адоля не быў Сцепанідзе ворагам, аднак становішча пераможанага заўсёды правакуе людзей на нялюдскае. Халоп з псіхалогіяй раба заўсёды намагаецца брыкнуць павержанага пана. Толькі Сцепаніда не з рабоў.

У Евангеллі гаворыцца: «Вам сказана: любіце бліжняга свайго і ненавідзьце ворага свайго. А я кажу вам — любіце ворагаў вашых, дабраслоўце ненавіснікаў і праклёншчыкаў вашых, рабіце дабро крыўдзіцелям і ганіцелям вашым…» Вельмі па-людску абыходзяцца з панам Адолем яго ўчарашнія батракі. I пахавалі па-хрысціянску, бо ведалі тое, чаму не вучаць сёння нас: паспагадаць пакутніку, наведаць хворага, пахаваць нябожчыка — справы, якімі ратуюцца нашы душы. Паклапаціцца найперш пра калек і сірот (прыгадаем клопат Сцепаніды пра Янака, смерць якога яна ўсвядоміла таксама як знак вялікай бяды), дарадзіць, зняць з душы камень, ратаваць другога, нават калі небяспека пагражае самому, — вось якія каштоўнасці не паспелі перадаць Багацькі сваім унукам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x