М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мінулае ў рамане не толькі вучыць, а папярэджвае пра вялікую небяспеку ўсталявання ўлады злюцелых рабоў. Грыня Паківач даводзіць, што Корчак, калі б стаўся панам, быў бы не лепшы за Кроера: «Няма горш, як з хама пан…» «Шэрым князем» назваў Корчака і Кандрат: «Каб табе ягоную (Алесеву) сілу — мы б праз тыдзень усплакаліся б. Крывёю сплылі». Бяспамяцтва, чорная няўдзячнасць і злюцеласць Корчакахама ўражвае, асабліва ў эпізодзе яго расправы з Раўбічам, з якога вырашыў пачаць «народную помету», каб падвысіць свой аўтарытэт «мсціўца». Стоячы звязаным перад Корчакам, церпячы ад яго жудасныя здзекі і ў думках падрыхтаваўшыся да немінучай смерці, Яраш Раўбіч душыўся ад бяссільнай лютасці: «Так па-дурному трапіць!.. Усе гады пакутаваць ад рабства радзімы, рыхтаваць закалат, амаль падрыхтаваць, пусціць сваіх на аброк, чакаць паўстання…» Яшчэ адна прычына дзікунскага намеру Корчака менавіта з такіх, як Яраш Раўбіч, пачаць «народную помету» — тое, што ў Раўбіча была зброя, шмат зброі. Бо рыхтаваўся дваранскі закалат супраць царызму, прыгону.

Хваляванне аўтара перадаецца і нам: ці змогуць зліцца дзве асобныя плыні, народ і шляхта, у магутным рэчышчы, каб знесці ненавісны царызм і прыгон? На гэтае пытанне адказала сама гісторыя: гэтыя плыні так і не змаглі аб'яднацца. Прыгоннае сялянства ў 1863 г. нярэдка выступала супраць паўстанцаў-шляхціцаў, не разумеючы іх мэт, не даруючы свае спрадвечныя крыўды. Гэта дазволіла Мураўёву-вешальніку хітра скарыстаць мужыкоў, абвясціўшы самую свядомую шляхту іх найпершым ворагам, пераканаць сялян, быццам шляхта была супраць адмены прыгону.

Мінулае вучыць нас, што рабства і давядзенне людзей да стану рабоў небяспечнае выключна для ўсіх, бо гэта глеба, на якой можа вырасці толькі кепскае дрэва. I «не можа дрэва кепскае радзіць плады двбрыя. Усякае дрэва, якое не родзіць плоду добрага, ссякаюць і кідаюць у агонь. I ўжо сякера пры дрэве ляжыць…». Невыпадкова гэтыя евангельскія словы сталі эпіграфам да другой кнігі рамана «Каласы пад сярпом тваім».

Мінулае, засведчанае ў летапісах і нагаданае нам у кнігах М. Ермаловіча, вучыць нас, што «Полацк ідзе на Менск і церпіць паражэнне», а «Менск ідзе на Полацк і церпіць паражэнне». Паходы брата на брата заўсёды канчаюцца паражэннямі, пераможцаў у братазабойных войнах не бывае ніколі. «Герой грамадзянскай вайны…», як напісана на мемарыяльнай дошцы ў гонар таго, чыім іменем названа адна з мінскіх вуліц (ці толькі адна!), — нонсенс, дзікунства, нават вар'яцтва. I галоўная прычына таго вар'яцтва — «спрадвечнае наша бяспамяцтва». Забыліся на законы вечныя, нават ставім помнікі ўласнаму бяспамяцтву. Колькі іх на нашай шматпакутнай зямлі тым, хто прыходзіў, каб зваяваць яе, а ў народа адабраць памяць!

Мінулае вучыць нас, што меч князя Вячкі. як і меч сапраўднага мужа, сына гэтай зямлі, павінен належаць толькі «ваяводзе справядлівай вайны, а гонар і чэсць кожнага — толькі яму самому. I больш нікому. I абараніць свой гонар кожны чалавек павінен сам, бо гэтага за яго ніхто не зробіць». Чалавек, як пісаў У. Караткевіч, «без гонару і годнасцінуль. Той, хто абражае і прыніжае годнасць другога, — таксама нуль, бо ён знішчае іншыя нулі, каб самому стаць большым нулём за кошт іншых. Але нуль — хай ён будзе з яблык, кола ці нават з цэлую планету — усё ж нуль». I ёсць толькі адзіны спосаб не стаць нулём — не прыніжацца і не прыніжаць!

«Мінулае вучыць нас, як жыць сёння» (2) (Ян Баршчэўскі)

Чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы.

Ян Баршчэўскі.

У адзін дзень памерлі два чалавекі — багацей і бядняк-пакутнік Лазар.

Першы пасля смерці быў кінуты ў пекла, а праведнік Лазар узнесены ва ўлонне Аўраамава — у рай. Багацей узмаліўся, каб Аўраам паслаў Лазара змачыць яго сасмяглыя вусны, але Аўраам адказаў, што паміж багацеем і Лазарам ужо велізарная прорва, якую нікому не дадзена пераступіць.

— Дык прашу цябе, ойча, пашлі тады Лазара ў дом майго бацькі, бо ў мяне там пяць братоў, якія таксама пагрузлі ў грахах і блудзе. Хай засведчыць ім, каб не прыйшлі і яны ў гэтае месца пакуты. Калі хто з мёртвых прыйдзе да іх — паслухаюць і пакаюцца.

— У іх ёсць Маісей і прарокі — хай слухаюць іх, бо калі не слухаюць і іх, то і ўваскрэслага не паслухаюць.

Так, сапраўды, кожнаму народу даюцца прарокі, надзеленыя лепшымі, чым ва ўсіх, памяццю пра мінулае, разуменнем існага і бачаннем будучага. Ды толькі бяда ў тым, што, як са скрухай гаворыць лірычны герой верша З. Марозава,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x