Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэці спосаб, таксама малапрадуктыўны, — фразеалагічна-лексічны. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што фразеалагізм утвараецца на базе асобнага слова, у выніку «разгортвання слова ў фразеалагізм» (В. М. Макіенка). Так склаліся, напрыклад, такія выразы генетычна каламбурнага характару: гад печаны, гарадзіць плот, дулю з макам, заводзіцца з паўабароту, малоць не падсяваючы, плесці лапці, цягнуць рызіну . Гэтыя фразеалагізмы пры супастаўленні іх з адпаведнымі свабоднымі словазлучэннямі не ўспрымаюцца як метафарычныя ўтварэнні. Яны ўзніклі ў выніку адначасовай рэалізацыі двух значэнняў аднаго са слоў-кампанентаў і яго каламбурнага дапаўнення другім словам (гл. пра гэта больш падрабязна, напрыклад, у слоўнікавым артыкуле варона загуменная ).

Сэнсаўтваральны кампанент маюць і такія фразеалагізмы, як адзін канец, быць, трымацца, стаяць і пад. на роўнай назе з кім, чортава гібель каго, чаго, чорт лысы.

Сярод выразаў, утвораных фразеалагічна-лексічным спосабам, можна асобна вылучыць невялікую групу фразеалагізмаў, у якіх «кожны кампанент паасобку семантычна суадносіцца (але не супадае!) з перыферыйнымі значэннямі аднайменных слоў свабоднага ўжывання» [7] 7 Жуков В. П. Роль образности (метафоричности) в формировании целостного значения фразеологизма// Проблемы фразеологии и задачи ее изучения в высшей и средней школе. Вологда, 1967. С. 103. . Гэта фразеалагізмы з аналітычным значэннем: благім матам, браць верх, знаходзіць агульную мову з кім, падаць духам, падымаць голас, стаяць на сваім і інш.

Агульнае, што аб’ядноўвае фразеалагізмы, утвораныя любым з трох названых спосабаў,—гэта іх узнікненне на аснове адзінак іншых моўных узроўняў — словазлучэння, сказа, слова. Разам з тым у мове ёсць нямала выразаў, якія ўзніклі на базе ўнутраных фразеалагічных рэсурсаў, склаліся на аснове ўжо існуючых фразеалагічных адзінак. У такім разе можна і трэба асобна гаварыць пра ўнутрыфразеалагічную дэрывацьно і яе шматлікія разнастайныя працэсы ўтварэння новых фразеалагізмаў.

1. Мадэліраванне фразеалагізмаў, г. зн. стварэнне новых выразаў па гатовай мадэлі — на ўзор тых, якія ўжо ёсць у мове. Звычайна пры мадэліраванні выкарыстоўваецца структура фразеалагізма-папярэдніка і адзін яго кампанент, другі ж замяняецца іншым словам. Гл., напрыклад, пра ўзнікненне такім чынам наступных фразеалагізмаў: ад а да я, біць у званы, звязваць канцы з канцамі, з другіх вуснаў, капціць свет, на ўсіх парах, ні а ні бэ, пад шафэ, пажынаць плады.

2. Фразеалагічная кантамінацыя, або зліццё, аб’яднанне частак двух фразеалагізмаў. Так, кантамінаванае ўтварэнне куды вочы нясуць узнікла на аснове фразеалагізмаў-сінонімаў куды вочы глядзяць і куды ногі нясуць. Параўн. таксама: браць у пераплёт каго, вісець паміж небам і зямлёй, заліваць чарвяка, мераць на адзін капыл, сам-насам з сабой, цягнуць гізунты з каго і інш.

3. Утварэнне назоўнікавых фразеалагізмаў на аснове дзеяслоўных як іх фрагментаў, што ўзнікаюць у выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента. Дэрывацыйнай базай у такіх выпадках можа быць толькі не менш як трохкампанентны дзеяслоўны фразеалагізм. «Абломак» дзеяслоўнага выразу захоўвае «долю» семантыкі ўсяго фразеалагізма. Так, пускаць чырвонага пеўня мае значэнне ‘рабіць пажар, зламысна падпальваць што-н.’, а фрагмент гэтага выразу чырвоны певень абазначае ‘пажар’. Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і адпаведныя граматычныя ўласцівасці набылі шмат якія «абломкі» дзеяслоўных фразеалагізмаў: агульная мова ў каго з кім, вострыя вуглы, камень за пазухай, каменьчыку агарод чый, палкі ў кола, пыл у вочы, ружовыя акуляры і г.д.

4. Утварэнне ад выразаў дзеяслоўнага тыпу суадносных з імі назоўнікавых фразеалагізмаў. Новы выраз фарміруецца ў выніку ўтварэння аддзеяслоўнага кампанента-назоўніка ад граматычна галоўнага слова; пры неабходнасці замяняецца і склонавая форма залежнага слова-кампанента: абіваць парогі — абіванне парогаў, перамываць костачкі — перамыванне костачак, сыходзіць са сцэны — сыход са сцэны. Такія назоўнікавыя ўтварэнні адрозніваюцца ад суадносных дзеяслоўных выразаў семантыкай, катэгарыяльным значэннем, марфалагічнымі формамі, сінтаксічнай роляй. Фразеалагічны фонд актыўна папаўняецца падобнымі назоўнікавымі выразамі: ад'яда душы, вайна з ветракамі, выхад у свет чаго, гульня з агнём, закручванне гаек, таптанне на месцы і інш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x