У адной з этымалагічных прац фразеалагізм даць дуба вызначаны як «відаць, уласна рускі». Але, як засведчана ў слоўніках У. І. Даля і А. Г. Праабражэнскага, гэты выраз у XIX ст. быў вядомы толькі ў паўднёвых гаворках (тэрыторыя сучаснай Украіны). Адсюль больш верагодным было б лічыць яго не «ўласна рускім», а «агульным для ўсходнеславянскіх моў» ці «ўласна ўкраінскім». Або яшчэ прыклад. У той самай этымалагічнай працы выраз очная ставка (параўн.: бел. вочная стаўка , укр. очна ставка, балг. очна ставка ) прызнаецца «ўласна рускім» як утварэнне ад старой юрыдычнай формулы «ставити с очей на очи»; у пацвярджэнне прыводзіцца адпаведны запіс 1606 г. — часоў цара Аляксея Міхайлавіча. Але аналагічны запіс, толькі зроблены на стагоддзе раней (1511 г.), можна знайсці ў грамаце вялікага князя літоўскага «баярам, мяшчанам і ўсёй зямлі Полацкай»: «поставити его очи на очи на явномъ суде хрестіянскомъ, и того, хто вадитъ, и того, на кого вадитъ».
Сярод запазычаных фразеалагізмаў ёсць запазычанні з царкоўнаславянскай ( вечная памяць каму, зуб за зуб, прытча ва языцах ), рускай ( баш на баш, без цара ў галаве, неба ў алмазах ), украінскай ( даць ляшча каму, збіваць з панталыку каго, як <���дурань> з пісанай торбай ), польскай (вастрыць зубы на каго, на што, відаць пана па халявах ).
Шмат якія выразы кваліфікуюцца ў слоўніку як фразеалагічныя калькі ці паўкалькі. Калькі — гэта своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на нашу мову сэнсавым адпаведнікам. Напрыклад, як на іголках — фразеалагічная калька з нямецкай мовы ( wie аuf Nаdеln ); яна ўзнікла ў выніку паслоўнага перакладу: wiе — як, аuf — на, Nadeln — іголках. Паўкалькамі называюць выразы, у якіх адны кампаненты перакладзеныя, а другія — запазычаныя. Так, фразеалагізм рубікон перайсці ўтварыўся з лацінскага Rubiсопer trаnsео , у якім апошні кампанент перакладзены словам перайсці , а першы (у зыходным значэнні — назва ракі ў Старажытным Рыме) не патрабуе перакладу. Дарэчы, як паказваюць даследаванні апошніх дзесяцігоддзяў [5] 5 Гл., напрыклад: Солодухо Э. М. Вопросы сопоставительного изучения заимствованной фразеологии. Изд-во Казанск. ун-та, 1977; Солодуб Ю. П. Русская фразеология как обьект сопоставительного структурнотипологического исследования. М., 1986.
, у многіх літаратурных мовах на долю калек і паўкалек прыходзіцца да палавіны фразеалагічнага фонду.
Значная частка фразеалагізмаў, скалькаваных з адпаведных выразаў, якія пачалі сваё жыццё ў неславянскіх мовах, хутчэй за ўсё, трапіла да нас праз мову-пасрэдніцу — рускую ці польскую. Нярэдка яны лексічна супадаюць у рускай, польскай і беларускай мовах: руск. ставить на карту, польск. stawić па кагtę , бел. ставіць на карту ; руск. почивать на лаврах , польск. sросzуwаć nа lаuгасh , бел. спачываць на лаўрах . Гэтым ускладняецца вызначэнне, як прыйшоў у беларускую мову той ці іншы фразеалагізм. Таму пры сучасным стане вывучэння гістарычнай фразеалогіі можна вызначыць толькі далёкую [6] 6 Карыстаемся тэрмінамі А. В. Калініна, які адносна гісторыі слова маляр піша, што яно ўвайшло ў рускую лексіку «з польскай мовы, але ў польскай мове яно з’явілася пад уплывам нямецкага Маlеr. Таму блізкая этымалогія гэтага слова — польская, далёкая — нямецкая» (Калинин А. В. Лексика русского языка. М., 1971. С. 79).
, а не блізкую этымалогію скалькаваных фразеалагізмаў.
У беларускай фразеалогіі ёсць калькі з царкоўнаславянскай ( блуканне па пакутах, узнімаць сцяг чаго, чый), з рускай ( абдымаць неабдымнае, як вавёрка ў коле ) моў. Пераважаюць, аднак, калькі з неславянскіх моў: французскай ( на вагу золата, называць рэчы сваімі імёнамі ), нямецкай ( іграць другую скрыпку, між молатам і кавадлам ), англійскай ( варыцца ў сваім саку, другое дыханне ), іспанскай ( браць быка за рогі, рыцар журботнага вобраза ), лацінскай ( за і супраць, ні жывы ні мёртвы ).
Паўкалькамі ў беларускай фразеалогіі з’яўляюцца многія выразы з рускай ( варона ў паўлінавых пёрах, дзям янава юшка, маг і чарадзей ) і французскай ( браць на абардаж каго, што, добры геній чый, цэнтр цяжару ) моў, а таксама асобныя фразеалагізмы з некаторых іншых моў: царкоўнаславянскай (як зрэнку вока ), украінскай ( атрымліваць гарбуз ), польскай ( весці рэй ), нямецкай ( задаваць фефару каму), англійскай ( апошні з магікан ), італьянскай ( ва ўнісон ), лацінскай ( уласнай персонай ).
Читать дальше