Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
вадой не разальеш каго, жыўцом з’есці каго, на ваду брахаць. Месца націску ў кампанентах загаловачнага фразеалагізма абазначаецца толькі ў асобных выпадках, калі неабходна папярэдзіць розначытанне: áрэдавы вякі, выкручваць сырыцу з каго, на грэчаскія калéнды, на кругі свая, спусціўшы рукавы. Фанетычныя, акцэнтна-фанетычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і лексічныя варыянты фразеалагізма ўключаюцца ў загаловак і даюцца ў круглых дужках:

Іерыхонская (ерыхонская) труба.

Злавіць двух зайцаў (зайцоў).

Каменьчык(-і) у агарод чый.

Танцаваць ад печы (ад печкі).

Вайна (бітва, змаганне) з ветракамі.

У круглых дужках падаюцца і трывальныя формы дзеяслоўных фразеалагізмаў, а таксама тыя нешматлікія формы зменлівага кампанента, у якіх здольны ўжывацца пэўны выраз:

Брацца (узяцца) у рожкі з кім.

Лавачка закрываецца (закрылася, закрыецца).

Як не свой (свая, сваё, свае).

Калі дзеяслоўнаму фразеалагізму ўласціва лексічная варыянтнасць, а яго граматычна галоўны кампанент можа ўжывацца ў незакончаным і закончаным трыванні, то ў загалоўку адна група формаў і варыянтаў аддзяляецца ад другой групы кропкай з коскай:

Выбываць (выбыць; выходзіць, выйсці) са строю.

Выводзіць (вывесці; спісваць, спісаць) у расход каго.

Даволі многія фразеалагізмы не могуць ужывацца без абавязковага аб’ектнага акружэння («справа»). Іх значэнне рэалізуецца толькі ў строга акрэсленай канструкцыі. Гэта абавязковая лексіка-граматычная сувязь «справа» падаецца ў загалоўку слоўнікавага артыкула:

Адальюцца слёзы каму чые.

Зуб за зуб зайшоў у каго, з кім.

Клюнуць на вудачку чыю, каго, чаго, якую.

Некаторыя фразеалагізмы маюць валентна абмежаванае значэнне. Яно выяўляецца толькі ў спалучэнні фразеалагізма са строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, выраз куры не клююць (‘вельмі многа’) уступае ў кантакт толькі са словам грошай. Пры такіх фразеалагізмах у загалоўку прыводзіцца іх абавязковае слоўнае акружэнне. Словы-суправаджальнікі, без якіх той ці іншы выраз не можа рэалізавацца ў маўленні, падаюцца ў адных выпадках перад фразеалагізмам, у другіх — пасля яго:

Чакаць манны нябеснай.

Быць, заставацца і пад. за сямю пячаткамі.

Благім матам крычаць.

Да касцей прамокнуць, прамерзнуць.

Сустракаюцца фразеалагізмы з падвойнай абавязковай спалучальнасцю — «злева» і «справа»:

Станавіцца, стаць і пад. на роўную нагу з кім.

Як, што, чаго хоча (захоча) левая нага каго, чыя.

Факультатыўная частка фразеалагізма бярэцца ў ломаныя дужкі:

<���Адны> скура ды косці засталіся на кім, у каго, ад каго.

Вушы вянуць <���у каго, ад чаго>.

Ва ўсіх неабходных выпадках выкарыстоўваюцца адсылкі да алфавітнага месца, дзе этымалагізуецца пэўны фразеалагізм, якому ўласцівы варыянтнасць або пачатковы факультатыўны кампанент і інш.:

Бітва з ветракамі. Гл. вайна (бітва, змаганне) з ветракамі.

Агульная характарыстыка фразеалагізма паводле паходжання.

Пасля фразеалагізма, вынесенага ў загаловак, ідзе яго кваліфікацыя паводле паходжання. Як вядома, фразеалагізмы ў гэтых адносінах падзяляюцца на чатыры групы: 1) спрадвечна беларускія, 2) запазычаныя, 3) калькі, 4) паўкалькі. Сярод выразаў першай групы ў сваю чаргу вылучаюцца агульнаславянскія фразеалагізмы ( біць у вочы, закрываць вочы каму, пераліваць з пустога ў парожняе ), усходнеславянскія ( ламаць коп ’і з-за каго, за што, легчы касцьмі ), уласна беларускія ( газеты чытаць, голаму за пазуху, з ветру вяроўкі віць ).

У слоўніку пры кваліфікацыі спрадвечна беларускіх фразеалагізмаў, апрача тэрмінаў «агульнаславянскі», «усходнеславянскі», «уласна беларускі», даволі часта сустракаюцца і такія, як «агульны для ўсходнеславянскіх моў» ( ад дошкі да дошкі, белыя мухі, выбіваць клін клінам ), «агульны для беларускай і рускай моў» (абсевак у полі, вуха на вуха, на кудыкіну гару ), «агульны для беларускай і ўкраінскай моў» ( абы дзень да вечара, калі ласка, на ўсе застаўкі ), «агульны для беларускай і польскай моў» ( адправіцца да Абрама на піва, пры душы, як бабёр ), «агульны для беларускай, украінскай і польскай моў» ( грушы на вярбе, першы-лепшы, як свет светам ), «агульны для ўсходнеславянскіх і польскай моў» ( махнуць рукой на каго, на што, дах над галавой, кроў з малаком ), «агульны для ўсходнеславянскіх, польскай і чэшскай моў» ( мухі не пакрыўдзіць, сам не свой ). Зразумела, што гэта не зусім дакладная кваліфікацыя фразеалагізмаў: сярод іх могуць быць і ўласна беларускія, якія перайшлі ў іншыя мовы, і, наадварот, запазычаныя з рускай або ўкраінскай ці польскай моў. Дакладную характарыстыку ў генетычным плане гэтыя выразы, магчыма, атрымаюць толькі з шырокім вывучэннем славянскай фразеалогіі ў гістарычным плане, калі будуць складзены гістарычныя слоўнікі фразеалагізмаў славянскіх моў. На сённяшнім жа этапе развіцця гістарычнай фразеалогіі і фразеаграфіі выкарыстанне тэрмінаў тыпу «агульны для ўсходнеславянскіх моў» больш правамернае, чым неаргументаваная кваліфікацыя пэўнага выразу як «уласна беларускага» ці «ўласна рускага» і г. д. Паяснім гэта такім прыкладам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x