Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У сувязі з выключнасці НІ ў гісторыі чалавецтва і шчыльнай сувяззю яе з рэлігійнымі вераваннямі мы падзяляем гiсторычны шлях чалавецтва на тры перыяды, якiя вызначаюцца, як мы паказалі вышэй, адной галоўнай рысай — адносiнамi да рэлiгii ў шчыльнай сувязі з этнічнымі (племяннымі, нацыянальнымі і г.д.) працэсамі. Гэтыя перыяды: політэізм (эпоха язычніцтва побач з існаваннем родавых і племянных сувязей ), этнічны монатэізм (эпоха пераходу ад язычніцтва да адзінага Бога і утварэння моцных этнасаў ) і нацыянальны монатэізм.

Прыход хрысціянства паклаў пачатак новай эпохі — монатэізму з пункту гледжання рэлігіі, і эпохі поўнага перакрайвання карты Еўропы з пункту гледжання палітычнай гісторыі. Еўропа пакрылася густой сеткай хрысціянскіх краін і увесь механізм іх утварэння праходзіў галоўным чынам пад знакам сцвярджэння хрысціянскай веры, у выніку чаго язычаскія плямёны і этнасы альбо зніклі, альбо сталі хрысціянскімі.

Другая стадыя прывяла, як і першая, да стварэння як дзяржаў монаэтнічных, так і вялізных імперый, якія ўтрымлівалі ў сабе мноства этнасаў, падпарадкаваных нейкаму аднаму мацнейшаму. На гэтай стадыі было сфармавана большасць этнасаў, што вядомы і існуюць цяпер. Час распаўсюджання і перамогі хрысціянства ў Еўропе стаў і часам пасіянарнага штуршка для фармавання многіх еўрапейскіх этнасаў. У сувязі з гэтым мы можам назваць другую стадыю этнічным монатэізмам.

Канец другой стадыі палітычнай гісторыі Еўропы пачаўся каля двухсот год таму і прывёў да распаду фактычна ўсіх імперый. Новая рыса постімперскай эпохі — утварэнне шэрагу нацыянальных дзяржаў, якія складаюцца не проста з хрысціянскіх супольнасцей , як гэты было раней, а з нацыянальна свядомых грамадзян, што спавядаюць хрысціянства . Гэтая эпоха ёсць трэцяя стадыя эвалюцыі чалавечага грамадства.

Трэцяя стадыя — нацыянальны монатэiзм. Гэтая стадыя вырасла з другой стадыi, але мае шмат агульных рыс з першай. Такой рысай з’яўляецца нацыянальная адметнасць народа. Менавiта ў эпоху полiтэiзму iснавала адрозненне памiж рознымi плямёнамi па прыкмеце сваіх багоў.

Наступны вынік нашага даследвання звязаны таксама з эвалюцыйным рухам чалавецтва ў будучыню і тычыцца сістэмнага апісання грамадскіх і палітычных працэсаў.

Намі прапанавана схема 3, у якой палітычная падсістэма грамадстваў прымяняецца да канцэпцыі тэорыі стадый і ўключае ў сябе тры базавыя элементы (падсістэмы): вытворчыя адносіны, сям’ю і нацыю (нацыю-дзяржаву). Эвалюцыя ідзе шляхам структурнай дыферэнцыацыі ад простага да складанага, як пераход ад гамагеннасці да гетэрагеннасці. Гэтым тлумачыцца рост колькасці нацый, нацый-дзяржаў, іх узмацненне, удасканаленне. Чацвёрты ўзровень схемы 3 увасабляе Усяленскую Царкву. Гэта таксама можа быць Бог, пункт Амега, — гэта той ідэал, да якога імкнецца чалавецтва.

Асобны раздзел манаграфіі прысвечаны сувязі ідэалогіі нацыяналізма з іншымі сучаснымі ідэалогіямі.

Найбольшую ўвагу цяпер выклікае лібералізм і яго адносіны да нацыянальнай ідэалогіі. Уся цяжасць праблемы ў самой сутнасці гэтых вучэнняў — яны розныя па самаму ўнутранаму зместу. На нашую думку гарманічнае спалучэнне лібералізму з нацыяналізмам магчыма толькі ў высокаразвітым грамадстве. На этапах жа развала імперый, у постсавецкіх і посткаланіяльных краінах, у краінах дзе пануе ірэдэнтысцкі нацыяналізм ніякай гармоніі паміж лібераламі і нацыяналістамі да пэўнай пары быць не можа. Перш за ўсё трэба пабудаваць нацыянальную еўрапейскага тыпу дзяржаву. Гэта магчыма пры дапамозе маральна якаснай эліты і прыярытэту нацыянальнай ідэі. Інакш, разгул свабод можа прывесці да падаўлення нацыянальнай ідэі.

Нацыяналізм і кансерватызм маюць шмат чага агульнага — у абедзвюх ідэалогіях асаблівае, уважлівае стаўленне да традыцый, мовы, нацыянальных сімвалаў. Розніца паміж нацыяналізмам і кансерватызмам у змене акцэнтаў. Напрыклад, для кансерватараў вялікае значэнне мае сям’я — для нацыяналістаў жа сям’я рэальнасць ніжэйшага плана ў параўнанні з нацыяй. Гэта адлюстравана ў нашай эвалюцыйнай схеме 3. І яшчэ адно важнае адрозненне: кансерватары шануюць інстытут царквы, — нацыяналізм жа часта выступае як замена рэлігіі.

Спецыяльны параграф манаграфіі прысвечаны адносінам нацыяналізму да фашызму . Фашызм абапіраецца не на эвалюцыйную тэорыі развіцця грамадства, крышталізацыю векавых традыцый народу, умацаванне нацыянальнай свядомасці, як гэта робіць нацыяналізм. Карэнная адрозненне фашызму ад нацыяналізму ў тым, што ён падпарадкоўвае нацыю містычным ідэям накшталт «чыстаты» і тым самым прыніжае нацыю, а нацыянальная ідэалогія накіравана на развіццё нацыі, на выяўленне лепшых адметных рыс кожнага самага маленькага народа. Можна сказаць, што нацыяналізм сцвярджае прынцып роўнасці ўсіх нацый, а фашызм — гэта аўтарытарызм сярод нацый па аналогіі з суб’ектамі ў асяроддзі асобнай нацыі-дзяржавы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x