Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён быў худы, адзеты, як піжон, з цудоўнай лакіраванай маскай на твары — маскай юнака са светлымі падвітымі вусамі і пышным парыком на галаве.

Ён нагадваў васковую фігуру з музея Грэвэна, нейкую дзіўную, незразумелую карыкатуру на юнага прыгажуна з часопіса мод; танцаваў ён зацята, але нязграбна, з нейкім камічным запалам. Рухі ў яго былі як падмарожаныя ў параўнанні з іншымі, калі ён сіліўся паўтарыць іх выбрыкі; у яго быў выгляд паралітыка, выгляд няўклюднага кудлы-падваротніка ў гульні з чыстакроўнымі хартамі. Здзеклівыя «брава» толькі паддавалі яму жару. І, ахмялелы ад свае заўзятасці, ён так утрапёна дрыгаў нагамі, што пры чарговым шалёным падскоку знячэўку ўрэзаўся галавой у сцяну гледачоў, якая ўміг расступілася, каб даць яму дарогу, і тут жа самкнулася зноў вакол знерухомелага, распластанага на падлозе знежывелага цела танцора.

Мужчыны паднялі яго і панеслі з залы. Пачуліся крыкі: «Доктара! Ці ёсць тут доктар?!» З натоўпу азваўся малады чалавек, вельмі элегантны, у чорным фраку з буйнымі брыльянтамі на святочнай кашулі.

— Я выкладчык на факультэце, — сціпла сказаў ён.

Яму далі прайсці ў пакой, завалены папкамі, бы канторка якога службоўца, дзе на крэслах ужо ляжаў усё яшчэ непрытомны танцор. Доктар найперш памкнуўся зняць маску, але выявілася, што гэта не так проста: мноства танюткіх драціначак старанна знітоўвалі яе з краямі парыка, моцным плецівам акалялі ўсю галаву, і богведама як было яго расплесці. Шыя таксама была апята штучнай скураю, што ішла спадыспаду маскі ўніз ад падбародка, і гэтая пальчаткавая скура цялеснага колеру прыпіналася да каўняра кашулі.

Давялося расцяць усё вялікімі нажніцамі; і калі доктар прайшоўся імі па гэтым дзівотным плеціве, зрабіў разрэз ад пляча да скроні і расхіліў панцыр, пад ім аказаўся выпетраны часам, худы, маршчыністы твар старога чалавека. Уражанне гледачоў ад кантрасту паміж прынесенай імі сюды юнай кучаравай маскай і сапраўдным абліччам было такое вялікае, што ніхто не засмяяўся, не прамовіў ні слова.

Ашаломлена глядзелі яны то на вартае жалю, распасцёртае на саламяных крэслах аблічча з заплюшчанымі вачамі, з клоччам сівых валасоў, доўгіх на лбе і кароткіх на шчоках ды падбародку, то на зграбную, дзівосную бліскучую маску вобак, такую юную і жыццярадасную.

Па доўгім памараку стары, нарэшце, апрытомнеў, але ён яшчэ быў такі слабы, такі нямоглы, што доктар пабойваўся, каб не здарылася чаго горшага.

— Дзе вы жывяце? — запытаўся ён.

Стары танцор з відавочнай цяжкасцю напружваў памяць, урэшце як быццам прыгадаў і назваў вуліцу. Аднак ніхто з прысутных не ведаў, дзе такая знаходзіцца. Давялося распытваць, у якім яна квартале. Стары доўга, разгублена сіліўся ўспомніць, і гэта давалася яму так цяжка, што наводзіла на думку пра расстройства мысліцельных здольнасцей.

— Я сам завяду вас дадому, — вырашыў доктар.

Яму раптам заманулася даведацца, хто ён, гэты дзіўны блазен, захацелася паглядзець, дзе жыве гэты незвычайны танцор.

І вось яны селі ў фіякр і неўзабаве апынуліся на процілеглым канцы Манмартра.

Фіякр спыніўся каля высокага абшарпанага дома з зашмальцаванай лесвіцай — аднаго з тых занядбаных дамоў з безліччу вокнаў, страшэнна самотных на голым пустыры, дзе ў неахайных бярлогах вякуе свой век процьма згалелых, абнядоленых людскіх істот.

Доктар, трымаючыся за парэнчы — драўляныя брускі вінтавой лесвіцы, да якіх прыліпала рука, — завалок ажно на пяты паверх легкадумнага старога, да якога спакваля вярталася сіла.

Дзверы, у якія яны пастукалі, адчыніліся, і на парозе паявілася жанчына, таксама ўжо немаладога веку кабета, чысценькая, у бялюткім начным чэпчыку на пукатай, з рэзка акрэсленымі рысамі твару галаве — вялікай, гожай і строгай, — такія звычайна бываюць у жанок рабочых, жанок працавітых і верных.

— А Божачкі! Што з ім? — крыкнула жанчына.

Калі ёй коратка было растлумачана, што адбылося, яна і сама супакоілася і папрасіла доктара не хвалявацца, бо такое здаралася ўжо не першы раз з яе мужам.

— Яго трэба пакласці ў пасцель, пане, толькі і ўсяго, ён засне, а заўтра ўсё будзе чын чынам.

— Але ж ён ледзьве языком варочае, — усумніўся доктар.

— Э, нічога страшнага, гэта ў яго ад хмелю. Ён жа нічога не еў у абед, каб спрытнейшым быць, затое кульнуў ажно дзве чаркі — для настрою. Гарэлка, уявіце сабе, развязвае яму ногі, але скоўвае думкі і мову. Ах, не ў яго гады ўжо лётаць на танцулькі. Не, папраўдзе, ну хоць ты плач, і калі ўжо адумаецца чалавек?І

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x