• Пожаловаться

Алексей Дударев: Кім

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Дударев: Кім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-02-1170-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Кім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П’еса для дзіцячага тэатра ў дзвюх дзеях.

Алексей Дударев: другие книги автора


Кто написал Кім? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кім. Здымак вельмі дробны...

Каралёў. Ая табе лупу дам. На! Шукай...

Кім (паводзіць лупай па здымку). Вось яна...

Каралёў. Дзе?

Кім. Пятая злева ў другім радзе...

Каралёў. Пакажы, пакажы... (Бярэ здымак, потым вырывав з рук у Кіма лупу, уважліва разглядае.) Дык як ты кажаш яе звалі? Эма?

Кім. Эльвіра... дайце, калі ласка, вады...

Каралёў. Ты так расхваляваўся?

Кім. Мне лякарства трэба запіць...

Каралёў. Не толькі сястра, і ты хворы?..

Кім. Прафілактыка. Пасля Зоны...

Каралёў. Можа мінералкі?

Кім. Проста вады. 3-пад крана.

Каралёў. Зараз...

Каралёў выходзіць імкліва. Выходзіць і Кім. Вяртаецца са шклянкай Каралёў.

А ў якой школе ты вучышся? Гэй! Ты дзе? Кім!

Бярэ тэлефон, набірае нумар.

Зараз будзе выходзіць пацан, не выпускай яго... Як выпусціў?! I машыну даў?! Ты... А калі б ён сказаў, каб ты мне галаву адрэзаў, ты б і гэта зрабіў, уррод! Пазвані ў машыну і скажы... Лёня без мабільніка?! Усё! Не пападайся мне сёння на вочы, прыдурак!!!

Ходзіць па пакоі, трымаючы перад сабой здымак. Задуменна спыняецца. Бярэ са стала насоўку, што пакінуў Кім.

Ды не... Лухта ўсё гэта! Лух-та!

Клініка. За столікам Юля і Лена. Вечар.

Лена. Ты зноў сабралася ў бар?

Юля. Так...

Лена. I што ты там робіш?

Юля. Гляджу на яго.

Лена. Дзіўлюся...

Юля. Я сама дзіўлюся... Мне даўным-даўно нехта салодкага кіпеню ў душу лінуў... Плыву... Прыходжу ў бар і чакаю... Ён з’яўляецца і пачынае напівацца... Кожны дзень... Ты ўяўляеш? Кожны дзень!.. Потым сядзіць у кутку за столікам, смаліць. 3 выгляду круты-круты, а я бачу ў ім дзіцёнка, што выйшаў пагуляць на перон, а цягнік з бацькамі пайшоў... Ты разумееш, ён плача...

Лена. Не выдумляй. Такія не плачуць.

Юля. Плача! Ён плача нават тады, калі смяецца...

Лена. У цябе аналізы палепшыліся.

Юля. Яго ніхто ніколі не любіў...

Лена. Ты ведаеш, што нас, жанчын, у адносінах да мужыкоў падзяляюць на тры катэгорыі: сёстры, жонкі, маці...

Юля. Адкрыла Амерыку...

Лена. Ды не ў прамым сэнсе! Як характар, як від... Сёстры строгія, сухаватыя і прагматычныя. Не раўнуюць. Жонкі раўнівыя, больш чуллівыя, аднак таксама патрабавальныя і строгія... Ну і мамачкі... Чым болей сыночак гадасцей робіць, тым больш яго любяць. Чым больш падоністы, тым даражэйшы. Ты — тыповая мама...

Юля. А ты?

Лена. Я і па прафесіі і па натуры — сястра... Болыпага мужчыны не заслугоўваюць! Ты калі пазнаёмішся з ім...

Юля. Ужо пазнаёмілася...

Лена. I што?

Юля. Да сябе запрашаў. У яго спальня са шкляным дахам... Спіш, а на цябе зоркі свецяць...

Лена. Дык ты хадзіла?!

Юля. Ты з глузду з’ехала! Як гэта я пайду.

Лена. Ты ж казала, што кахаеш...

Юля. Кахаю.

Лена. Чаму ж не пайшла?

Юля. А ты б пайшла за трыста долараў?

Лена. Ён табе яшчэ і трыста долараў даваў?!

Юля. Прапаноўваў. Ну скажы, ты б пайшла?

Лена. Калі б кахала, якія пытанні!

Юля. Ой, не выпендрывайся ты... Як гэта называецца, ты ведаеш...

Лена. Ведаю! Але я як медык, мілая, яшчэ нешта ведаю... Быў у маёй практыцы выпадак, калі праблемы такія ж, як і ў цябе, у адной дзяўчынкі адышлі самі па сабе, без медыкаментаў.

Юля. I што з ёй здарылася?

Лена. Што з усімі намі рана ці позна здараецца. Зацяжарыла...

Юля. I што?

Лена. Арганізм складаны камп’ютар... Нешта ў ім шчоўкнула — праз тры месяцы з уліку знялі. А ўжо рукой на яе ўсе махнулі...

Юля. Значыць, яна кахала і ён кахаў...

Лена. У гэтыя дэталі я не ўнікала.

Юля. Іначай нічога б не адбылося...

Лена. Можа. Не затрымлівайся.

Юля. Добра... (Выходзіць.)

З’яўляецца Кім.

Кім. Яна зноў пайшла?

Лена. Вітацца трэба.

Кім. Хэлло!

Лена. Чао, бамбіна!

Кім. Па-французску трэба казаць «гутэн таг». Чаму ты яе зноў адпусціла швэндацца па начным горадзе?

Лена. А ты раўнуеш?

Кім. Яна мая сястра, і я за яе непакоюся. Рэўнасць жа, як вам, мабыць, вядома з сусветнай літаратуры, бывае толькі да маці... Вы Сафокла чыталі?

Лена. Слаўны з цябе мужчына атрымаецца, Кім...

Кім. Не падлізвайцеся...

Лена. Не, сур’ёзна. Быў бы ты гадоў на пятнаццаць старэйшы, я б выйшла за цябе замуж.

Кім. Быў бы я гадоў на пятнаццаць старэйшы, я б з’еў каля загсу свой пашпарт, а з табой не ажаніўся...

Лена. Паччаму?

Кім. Ты спазнялася калі-небудзь на цягнік?

Лена. На цягнік не... Затое я заўсёды спазняюся на спатканні.

Кім. Вы гэта робіце знарок, міс! I на спатканні вы не спазняецеся, я ведаю... Вы прыходзіце іншым разам раней за вашага амаранта і з-за вугла назіраеце, калі з’явіцца ен, а потым цярпліва вытрымліваеце пяць-сем хвілін і...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алексей Дударев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алексей Дударев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Сауліч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алексей Дударев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алексей Дударев
Отзывы о книге «Кім»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.