• Пожаловаться

Алексей Дударев: Кім

Здесь есть возможность читать онлайн «Алексей Дударев: Кім» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-02-1170-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Кім: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П’еса для дзіцячага тэатра ў дзвюх дзеях.

Алексей Дударев: другие книги автора


Кто написал Кім? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кім — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лена. Нахабнік!

Кім. ...і з лёгкадумным выглядам заяўляецеся. Ах, я зноў спазнілася!

Лена. Усё, надакучыў!

Кім. Вы гублялі калі-небудзь грошы?

Лена. Усё!

Кім. Ці праспалі вы хоць раз на экзамен?

Лена. Усё я сказала!

Кім. Вы плакалі хоць раз без прычыны, а проста ад замілавання?

Лена. Ты мяне давядзеш!

Кім. Узяць з вамі шлюб — тое ж самае, што пасадзіць сябе на жорсткую дыету на ўсё жыццё... Я жартую. Куды яна пайшла?

Лена. Куды і заўсёды.

Кім. I зноў без кофты... Толькі прастуды мне яшчэ не хапала... Я пайшоў.

Лена. Ты, можа, прабачэння папросіш?

Кім. Міс, даруйце мне і ў маёй асобе ўсім мужчинам, што крыўдзілі вас, крыўдзяць цяпер і будуць крыўдзіць (выходзіць).

Лена (глядзіць на сябе ў люстэрка). Ну, нягоднік малы! Трэба ж наплесці такога...

З’яўляецца Каралёў.

Каралёў. Добры вечар...

Лена. Добры. Вы да каго?

Каралёў. Не ведаю. Мабыць, да цябе.

Лена. Тады чым магу?

Каралёў. Ты даўно тут працуеш? Нічога, што я на ты?

Лена. Карона не зваліцца. Даўно працую.

Каралёў. Ты не можаш мне сказаць, хто тут дзяжурыў дваццатага.

Лена. А вы хто?

Каралёў. Ты не бойся, усё нармальна...

Лена. А я і не баюся...

Каралёў. Разумееш, дваццатага са мной непрыемнасць адна здарылася. У нейкай бальніцы мне дапамаглі. Выскачыў, схапіў таксі і... нават дзякуй не сказаў.

Лена. Падумаеш! У нас такая прафесія: ні грошай, ні дзякуй.

Каралёў. Разумееш, мне здорава дапамаглі... Я ў гарачцы быў... не памятаю, як дадому дабраўся... I не памятаю, у якой бальніцы быў...

Лена. Крутая гарачка была.

Каралёў. Ты нават не ўяўляеш.

Лена. Якога вы казалі?

Каралёў. Дваццатага.

Лена. А ў які час?

Каралёў. Вечарам.

Лена. Да дзесяці? Пасля?

Каралёў. Пасля.

Лена (глядзіць у графік). Я дзяжурыла 20-га. 3 21-й да сямі раніцы.

Каралёў. Не-е, там медсястра прыгожай была...

Лена. Дзякую за камплімент.

Каралёў. Не-не-не! Я не тое хацеў сказаць! У сэнсе прыгожая, што падобная...

Лена. На каго? На Сафі Ларэн ці Пугачову?

Каралёў. На маці маю падобная! На маці! Ты таксама нішто сабе, але ты на яе не падобная...

Лена. Ты таксама да майго бацькі не дацягваеш...

Каралёў. Хіба я супраць?

Лена. Значыць, так... Дваццатага вечарам дзяжурыла я. Нічыіх гарачак тут не было. Усё?

Каралёў. Не ўсё. Па-першае, не крыўдуй. Калі я цябе пакрыўдзіў, прашу прабачэння.

Лена. За вас ужо папрасілі прабачэння.

Каралёў. Хто?

Лена. Тут адзін акселерат швэндаецца... Што па-другое ў вас?

Каралёў. А па-другое, хачу аказаць вашай клініцы дабрачынную дапамогу... (кладзе на столік канверт).

Лена. А па-трэцяе, ніякіх медыкаментаў, ні за якія грошы я вам даставаць не буду... Так што забярыце свой дабрачынны канверт і каціцеся к чортавай матары...

Каралёў. Ды якія к чорту медьікаменты! Калі мне спатрэбяцца наркотыкі, я іх воз дастану... I цябе магу пачаставаць...

Лена. Значыць проста так ахвяруеце...

Каралёў. Не, не зусім.

Лена. Забярыце канверт.

Каралёў. Спакойна! Ты будзеш чыстая, як херувім. (Дастае з кішэні насоўку.) Вось бачыш насоўку... На ёй кроў. Не баішся крыві?

Лена. Я медсястра і не баюся нават голых мужчын...

Каралёў. Гэта калі яны хворыя... Цяпер вось гэтая бутэлечка... Тут таксама кроў. Мне трэба ведаць: ці ёсць паміж імі розніца.

Лена. I ўсё?

Каралёў. I ўсё. Гэта (паказвае на канверт) раздасі лабаранткам за паслугі. А хочаш, купі для іх новы мікраскоп.

Лена. Там хопіць на мікраскоп?

Каралёў. Хопіць. Ну? I ў чым тут крымінал? Запэўніваю, што ўласнікі гэтых крывей жывыя і здаровыя.

Лена. Навошта гэта вам?

Каралёў. Я пісьменнік. Пішу дэтэктывы. Распрацоўваю адзін сюжэт. Хачу, каб усё ў ім было праўдападобным.

Лена. Ну добра, зайдзіце дні праз тры, ці лепш пакіньце тэлефон, я вам пазваню...

Зумер.

Даруйце, мне ў палату трэба... (Вьіходзіць.)

Каралёў накіроўваецца да выхаду і сутыкаецца з Юляй.

Юля. На вуліцы надзвычай холадна...

Каралёў. Так...

Юля. Затое на небе зорак багата...

Каралёў. Так...

Юля. I ўсе буйныя-буйныя... I мігцяць.

Каралёў. Так...

Юля. I яшчэ. Адзін мой выпадковы знаёмы ў бары, калі я сказала яму, што кахаю цябе дванаццаць гадоў... Прасіў перадаць табе, што ты ўрод...

Каралёў. Язім згодны. (Абдымае яе.) Я сапраўды ўрод...

Дом Каралёва. Ноч. Ціхая музыка. Юля іКаралёў у павольным танцы.

Юля. Дзякую табе...

Каралёў. За што?

Юля. За тое, што я кахаю цябе...

Каралёў. Даруй, я не ведаю, што ў такіх выпадках гаварыць трэба...

Юля. I не гавары нічога...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алексей Дударев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алексей Дударев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Сауліч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алексей Дударев
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алексей Дударев
Отзывы о книге «Кім»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.