- Нехта яшчэ? - спытаў. - Што, Раланд? Карл?
Яна была добрая дзяўчына, ёй было, відавочна, шкада мяне, яна належала да таго самага гатунку людзей, што і я. Людзей, якім не так моцна балідь, калі іх адштурхнуць, і якім куды больш нясцерпная пакута - адштурхнуць руку, працягнутую да цябе ў маленні аб тваёй любві.
Мне гэта заўсёды кранала сэрца. Лепей ужо няхай заб'юць маё каханне, чым самому забіць чужое. Відадь, вось гэтак пакутавала і яна, але нічога, зусім нічога не магла з сабою зрабіць.
- Ах, божа мой! - Праз падслуханыя, дарослыя інтанацыі прабіваўся сапраўдны боль.- Ды хіба я ведаю? Хіба я нешта ведаю?
Мы падышлі да дома. Ля свайго пад'езда яна здзівіла мяне. Стала на дыбачкі, абхапіла далонямі маю галаву, нахіліла яе і тройчы пацалавала мяне ў вусны. Няўмела, горача, з раскаяннем.
- Васілько, любы. Ты толькі не пакутуй. Не варта. Я знаю, я дрэнная, нядобрая. Але я шкадую цябе, у мяне сэрца разрываецца... Даруй мне... Даруй мне, калі ласка.
I кінулася ў пад'езд. А я стаяў, увесь разбіты, нібы разгрузіў два вагоны бульбы. Сэрца маё скавытала, як забыты ў зімнім начным пад'ездзе шчанюк. Сэрца маё плакала.
Я адчуваў, што ёй, мабыць, падабаюцца абодва. Я ведаў, што яна адмовіла мне, але што ёй зараз вельмі-вельмі кепска, што яна мучыцца ўсім гэтым. Але ад таго мне не было лягчэй.
Шчыра кажучы, рэдка мне пасля бывала так паскудна.
Так гэта ўсё і пачалося. I ледзь не скончылася развалам нашага сяброўства, развалам кампаніі і крахам нашага плана.
А можа, і лепей было б, каб гэты план падярпеў крах?
Хілілася да восені. Ужо моцна хілілася. Жаўцелі каштаны. Халодна сінела вада ў Дняпры. Першае лісце злятала ў густа-сінія лужыны на асфальце, і галубы з вераб'ямі пілі з гэтых лужын блакіт. Начамі - ужо разы два - кветнікі, у якіх дагаралі настурцыі, бывалі нібы прысыпаныя бязважкай саляной пудрай, але ўзыходзіла сонца, пудра таяла, клумбы былі ўжо проста мокрыя, потым высыхалі. I цэлы дзень песціліся ў гарачым дзённым святле бэзавыя з жоўтай плешынкай астры і раскошныя вяргіні.
У адзін з такіх дзён я палез на гару флігеля, адвязаў ад бэлек дзве торбы, вылез з імі на дах і высыпаў на гарачае жалеза сухары і сушаную шаўковіду. Іх трэба было праветрыць і падсушыць.
I раптам пачуў унізе галасы.
- Вы яшчэ пабіцеся, - сказала Нонка. - Ну што за глупствы. Дарослыя бэйбасы, а, скажы ты, як ашалелі. Ну што я вам скажу? Каго з вас мне загадаеце пакрыўдзіць, з іншымі пасварыць? Каго?
- А ты не ўнікай адказу, то ўсё будзе ў парадку, - сказаў Ролік. - Табе што, прыемна нас абодвух за нос вадзіць? Абодвух пры сабе трымаць?
- Ну-у. Н у-у. Не думала я.
- А што ты ўвогуле думала? - спытаў Карл.
- Я думала, што кіяўляне ўсе чыста разумныя.
- Канчай, - сказаў Раланд. - Не даводзь ты нас, не выводзь з сябе. Зберажы сяброўства, не сей сваркі. Скажы, хто з нас табе лепшы друг, - і справа з канцом. Не круці! Не гуляй намі! Скажы!
- I не падумаю. I дурных размоў падтрымліваць не буду. I ты, Карл, харошы, добры хлопец. I ты мілы і смелы. I няма тут чаго.
Я падпоўз на край даху. Яны аддаляліся, і спрэчка, відаць, набірала сілы, бо галасы падымаліся ў тоне, а жэсты рабіліся ўсё больш рэзкія і размашыстыя. Пасля да мяне даляцелі словы Карла:
- Праўду кажуць, што ўкраінец пасля абеду - дурань.
- Угм, - сказаў Ролік, - гэта святая праўда. I ўся розніца паміж украінцам і немцам у тым, што ўкраінец дурань толькі пасля абеду.
Яны пачалі здымаць курткі. Пасля паглядзелі адзін на аднаго, амаль аднолькавым жэстам махнулі рукой і пайшлі ў розныя бакі.
- Ролік! Карл! - пачуў я адчайдушны голас. :
У адказ маўчанне.
Я паціснуў плячамі і плюнуў. Ідыёты паршывыя! 3-за дзяўча перасабачыцца. "Верная, скупая мужчынская дружба". Таксама мне яшчэ, Рамэа з Хацэпетаўкі, Ленскія з Канатопа. Цьфу!
Пахі восені, гарачая бляха, па брандмауэры гуляе кот. Кацяры клятыя, каб іх да нагі выкаціла. Не ўжо, як звяжашся з бабай, то дабра не чакай. Нездарма іх у Сеч не пускалі. Бо каб пусцілі, то запарожцаў самы зацюканы татарын голымі рукамі ўзяў бы.
Пад нечымі крокамі заракатала бляха. Я ўзняў галаву. Ролік ішоў да мяне, і выраз на ягоным твары быў збянтэжаны і засаромлены. Не хадеў глядзець мне ў вочы.
- Так я і думаў, што ты тут, - хрыпата сказаў ён. - Бачыў?
Чуў?
- Бачыў. Чуў. Дурынды.
- А чаго яна намі гуляе? I аднаго трымае, і другога. Чаму не скажа.
- Абалдуі. Якога д'ябла ёй казаць? Ёй з абодвума весялей. I мордамі вас сутыкнуць можна, пенцюхоў, і ў дурні пашыць, і ў фофаны паставіць...
- I Васямі зрабідь, - з'едліва сказаў Ролік.
Читать дальше