Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Чакайце, дагаўкаецеся! - адказвалі мы.

- Як бы вам гаўкаць не давялося.

- Вы брэшаце - вы і гаўкаць будзеце.

- Паб'ём Раланда з вашывай бандай.

- А ў вас з вашым Гнатам нешта нечым напхата.

- Выходзьце вечарам у сем, калі смеласці хопіць. Мы вас біць будзем.

- Выйдзем, анягож. Толькі глядзіце, як бы мы вам рылам не наторкалі ў тое, што са страху зробіце.

Нагаварылі, словам, процьму, проста-такі кучу разумных рэчаў. А нагаварыўmы, сталі думаць, як не абняславіцца.

Дом, на які абапіраліся нашы тылы, той дом, у якім жыў Кульба, у плане быў падобны на літару "П". Справа ад яго, калі стаць спінаю да ніжняй часткі гэтага "П", быў глухі мур шматпавярховага дома. Злева - брукаваны з'езд з вуліцы непасрэдна ў двор, а за ім - фасад яшчэ аднаго, пяціпавярховага дома. Злева і справа, такім чынам, нам не было чаго баяцца нападу. На жаль, і тут былі свае слабыя месцы. Адно

- брама, што вяла на з'езд. Другое - пад'езд у П-падобным до-ме. Ён вёў на другі, мікраскапічны дворык, з якога, зноў жа праз пад'езд, суседні з першым, таксама можна было выйсці на вуліцу. 3 першым пад'ездам было прасцей. Мы зачынілі чыгунную вітую браму, ведаючы, што ўсе ўспрымуць гэта як належнае: цюкнула ў галаву ўпраўдому, і ўсё.

Справу з другім пад'ездам уладкаваў Навум Фінеес, гэткая хітрая зараза. I ўладкаваў выпадкова: убачыў ля "Перукарні" грузавік і шафёра, які, відаць, рыхтаваўся крыху перапачыць, скручваў ватоўку ў валік.

- I што вы, дзядзька, так і збіраецеся спаць тут?

- Ну. Далёка завідна не ад'едзеш. I ўначы ездзіць небяспечна. Прыкімару тут.

- Угм. I на цёмнай вуліцы. Нейкі іншы грузавік дасць пад хвост вашаму. Прыемнае вы сабе рыхтуеце абуджэнне.

- Ну, а ты куды б параіў, шалапут?

- Заганіце унь у той пад'езд. Хадзем, я пакажу.

I паказаў. Шафёру ідэя нечакана спадабалася.

- Гэта ж вузкі пад'езд, - перакокваў Фінеес. - Ён на рамізнікаў разлічаны. Дом жа ж стары. То калі вы заедзеце -ніхто ж нават дзверцы да вас не здолее адчыніць, каб вас украсці. I машына не наедзе. I нічога.

Вадзіцель згадзіўся. Загнаў машыну ў пад'езд, нібы коркам бутэльку заторкнуў, і заваліўся дрыхнуць. Тады мы прыцягнулі некалькі скрынак і запхнулі іх пад грузавік. Тыл быў забяспечаны.

Мы не ведалі, чаму гэта Ролік знікаў гадзіны на дзвв сярод белага дня, але мы бачылі: ён хвалюецца. I за сябе, і за нас.

Сонца ўжо схілілася нізка, і вокны дамоў гарэлі вадкім аранжавым ззяннем, калі на вяршыні грады з'явіўся вораг. Цэлы ланцуг прыдуркаў і лэйбусаў з галоўным прыдуркам і фашыстам на чале.

Наша кампанія грэбавала біцца іначай чым "на кулачкі". I, акрамя ўсяго іншага, мы пагарджалі "падвальнымі" за тое, што яны заўсёды, нават зараз, ішлі ў бойку "ўзброенымі". Вось "карабіны", зручныя ў якасці доўбні, кіі, унь у аднаго лук, а ў другога прашча. Гэтак жа і галовы папрабівадь можна, вельмі проста.

I тут нас зноў здзівіў Ролік. Пайшоў перад нашым строем, раздаючы кожнаму па пяць скрутачкаў, з якіх стырчалі канцы шнуркоў.

- Калі выгарыць тое, што надумалі, і іхні строй расстроіцца, па майму сігналу торгайце за шнурок і кідайце ім проста пад ногі.

- Гэта што? - спытаў я.

- Гэта пад час тактычных заняткаў ужываць. Называецца "выбухпакет".

- Дзе ўзяў?

- На яўбазе ў таго гандляра выменяў сёння. Гадзіну таргаваўся, гад.

- Што аддаў? Раланд маўчаў.

- Няўжо "Цэйса" свайго?

- Не, хлопцы, бінокль нам спатрэбідца. Ён у гарах -першы сябар, - і ўздыхнуў. - Шаблю аддаў.

Мы ахнулі. Гэта быў скарб, якім ганарыліся ўсе мы, хадя належаў ён Раланду. Нямецкая парадная шабля. Танюткая, у чорных лакіраваных ножнах, тупая, лёгенькая, з "залатым" эфесам. Нейкі афіцэр салютаваў ёю на парадах, магчыма.

- Адолець трэба, - сказаў Ролік і ўспыхнуў. - Ды чаго, як на хаўтурах? Парадная яна. Цадка. У паходзе яна нам - ну, ні да чаго. Тупая, адных жаб рэзаць. I потым, вы ж бачылі на эфесе круг, а ў крузе арол на свастыцы. На якога д'ябла нам іхні арол? Ды яшчэ на фашысцкім знаку?

Гэта сапраўды крыху мяняла справу. Ва ўсякім разе, мы зрабілі выгляд, што нам не шкада.

А ланцуг стаяў на ўзгорку і чакаў.

- Значыць так, - сказаў Ролік. - Б'ёмся амаль усур'ёз, бо іначай не павераць, не завабім. А пасля падамося назад. А пасля ўцякаць.

Мы глядзелі на тых, на градзе. Чатырнаццаць чалавек. Два на аднаго. Але горш было тое, што некаторых хлопцаў з Падвальнай не было. Замест іх былі ландскнехты і подлыя найміты з Пірагоўскай. Значыць, мы мелі рацыю і частка іхняга атрада была засланая нам у тыл.

А тыя, на градзе пачалі нас свалачыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x