Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наш двор быў вялізны - цяпер на яго месцы два шматпавярховыя будынкі з садкамі вакол іх, - досыць шчыльна абкружаны чатырох- пяці- і двухпавярховымі дамамі, каменнымі і драўлянымі флігелямі. Але гэта толькі здавалася, што вакол - муры. Садкамі, памыйкамі, сям-там цераз платы можна было выйсці на кожную з навакольных вуліц.

Адна палова двара - уздоўж - была значна вышэйшая за другую. Узгорак, што яднаў адну з другой - то стромы, то спадзісты, - зарос дзікай вішняй, рэдкай абламанай акацыяй, нейкімі іншымі хмызамі, і травамі, і паслёнам, які на Паволжы і ў Арэнбургу, з якога я прыехаў, вельмі недасціпна называюць бзнікай.

I вось, калі аднойчы я ішоў пад адхонам, аднекуль зверху, з-за стромы, вылецела страла і, слабая пры канцы лёту, упала ў пыл ля маіх ног. Я падняў яе. Страла была хоць куды: пярэстая, крыж-накрыж апераная, перацягнутая ў гэтым месцы жылкай... Амаль адразу наверсе зашапацеў бур'ян.

- Гэй, аддай стралу.

Я ўзняў галаву. Над урвішчам на кукішках сядзелі тры -аж цэлых тры! - хлопцы майго ўзросту. Гаварыў адзін, моцны, досыць высокі, з правільна круглай галавой. Усмешка ў яго была

- дзіва якая белазубая і прыгожая, вочы - пераспелыя чорныя вішні. Калі яны мокрыя, у іх іскрачкамі адбіваюцца то акно, то лямпа, то проста прамень.

- На, - кінуў я яму стралу. - Толькі ж вочы трэба мець, хлопцы. Куды пуляеце?

Другі, танклявы і цыбаты, дужа ладны тонкім інтэлігентным абліччам, з сінімі доўгімі вачамі і тонкім, са згорбінкай, носам, сказаў круглагаловаму:

- Я ж казаў, Ролік, каб глядзелі. А раптам даросламу ў галаву? Міліцыянеру?

Трэці, цельпукаваты і каржакаваты, з тых, каго нават у дзяцінстве завуць "мужыкамі", "дзядзькамі" і "старымі" - ён-та і трымаў у руках доўгі, з яго велічынею, лук, - паглядзеў на мяне невялікімі дрымучымі вочкамі. Сказаў басам:

- Міліцыянеру? - і паціснуў плячамі. - У галаву?

- Калі, скажам, дзіцёнку, - сказаў я, - дык, значыць, можна ў галаву, галовы яловыя?

- Ну, занадта разумны, - прабасіў "мужычок". - Лезь

сюды.

Я палез на строму, з каранямі выдзіраючы бур'ян.

Калі ўрэшце, увесь абсыпаны пылам і калючкамі, я ўскараскаўся наверх, сеў і, зняўшы тапачкі, пачаў высыпаць з іх зямлю, круглагаловы Ролік спытаў:

- Адкуль такі? Нешта мы цябе не бачылі.

- Не з Чкалава? Не з яўбаза? - спытаў гожы,

- Што такое?

- Яўбаз. Яўрэйскі базар... Ясна, не адтуль, - сказаў "мужычок".

- Не з Падвальнай? - пытаў Круглая Галава. - Не з Фундукле еўскай?

Я гэтыя конікі ведаў, але што зробіш:

- Што такое Фундуклееўская?

- Ну, цяпер вуліца Леніна.

Ведаў я гэтыя конікі: спецыяльна называць вуліцы іхнімі старымі назвамі, каб зведаць, карэнны ты, вышэйшай ты пароды чалавек або так, збоку прыпёку - з дзесятага ветру. Сам колькі разоў так рабіў.

А яны, відаць, хацелі выпытаць яшчэ, ці не з другога я канца горада, ці быў тут, калі...

- Не з Банкаўскай? А што, на Адольфгітлерштрассе таблічкі паўсюль ужо збілі?

- Кіньце, хлопцы, - сказаў Ролік, - ясна, нетутэйшы. Адкуль?

- Я з гэтага двара.

Хлопцы пераглянуліся. Гэта ўжо была як бы іншая справа. Я нібыта рабіўся прыналежным да іхняга двара, сваім, дваровым.

- А-а, новенькі, - сказаў "інтэлігент". Гэта не таго палкоўніка, які тыдзень таму назад прыехаў?

- Угм. Пляменнік.

- А ён куды адразу з'ехаў? Ён хто?

- На фронт. Ён начштаба аднаго з франтэў.

У вачах новых знаёмых нарадзіўся цень павагі,

- Фф-ю-у. Якога? - спытаў Ролік.

- Зашмат ведаць хочаш. Гэтага казаць нельга.

- Ваенная тайна? Задавака, - сказаў прыгожы.

- А я вось табе дам, - устаў я.

- Кінь яго, Жэнька, - сказаў "гожаму інтэлігенту" Ролік. -Кінь яго, Багдане. Не хоча - не трэба.

I тут, цалкам раптоўна для мяне, затаранцеў, засакатаў з бур'яноў паўдзённай гаворачкай галасок дзяўчаняці:

- А я вось і ведаю. Я ката іхнім суседзям прыносіла. "Мышы, кажуць, заелі". То гэты кот, якраз, стаў у апракінутую табурэтку і лапкамі - на перакладзінкі. Яны мілуюцца: "ах-ах", а ён узяў і наваліў туды...

- Дык ты адно гэта і ведаеш? - з пагардай спытаў "мужычок" Багдан. - Як кот...

- Не, - азваўся галасок з бур'яну, - я, як прыносіла, чула. Веставы ягонага дзядзькі - татарын, ці бурат, ці алтаец... Патракоў прозвішча...

- Не таранці, - сказаў Ролік. - Дзела кажы.

- Казаў... Першага Беларускага фронту. Хлопцы зарагаталі.

- Ну вось, - адсмяяўшыся, сказаў Ролік, - ...ваенная тайна. Адкуль?

- Бе ларус.

- Браты ёсць?

- Былі. Многа. I родных, і траюрадных, і ўсякіх. Па чутках, мала хто застаўся.

- Немцаў ненавідзіш?

- Пытаеш яшчэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x