• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1974, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адною рукою ён дапамагаў яму. Пальцы не згіналіся. І ўсё ж ім удалося надзейна завесці за міну трос.

"Каб трос падсекла і зараз, - Дубаўцова думка замірала, -заставалася б адно.

.Сіняе-сіняе мора. смяюцца дзеці. хвалі нясуць ім насустрач. плывучую. удар. кіпіць на гэтым месцы мора. можа, над ёю . няма каму смяяцца.

.заставалася б адно. ударыць па адным з ражкоў. І тады плыве сабе і плыве белы параход. Жыццё куплена жыццём. а над імі ўстане слуп вады. І ўсё вырашыцца само сабою".

Мічман усім застылым целам адчуваў гэтае апошняе заспакаенне. А пасля ён глянуў на твар Кані і дзіка спалохаўся. Твар быў скажоны нейкім невядомым болем і пакутай.

- Толя. што? - захрыпеў мічман. Што?

- Уаб-буа-уаб, - адказаў той, захлынаючыся.

Дубавец ледзь паспеў схапіць яго за абледзянелыя слізкія валасы - на ягонай галаве таксама была ледзяная шапка, -выцягнуць на паверхню і прывязаць рамнём за трос. І ўсё адно мінёр так знясіліўся, што то выплываў, то зноў хаваўся пад вадою.

І раптоўна мічман спалохаўся, смяротна спалохаўся, што ён не ўратуе гэтага чалавека. Толькі тут ён успомніў пра выратавальны круг, надзеты ў яго на нагу (паспеў-такі прыхапіць, то ж бо нешта так перашкаджала). Ён зняў яго, накінуў на матроса зверху, а пасля падняў Каню за каўнер і прасунуў круг яму пад рукі.

Мінёр бязвольна матляўся побач з Дубаўцом. Яго даводзілася трымаць адной рукой, каб не падламіліся плечы, каб цела не саслізнула ўнутр круга. На дно.

І раптам бязмерная, "ідыёцкая", як падумаў ён сам, пяшчота авалодала мічманам. Ён разумеў, што калі гэты... зараз. замерзне або пойдзе ўглыб, ён ніколі не даруе сабе. І тады лепей яму, мічману, таксама пайсці туды ж, услед за гэтым паршывым мінёрам, які раскалашмаціў яму... удрузг... чорт пабірай... якога менавіта таму трэба было.

Ён прыцягнуў да сябе абмяклае цела, адчуў слабую цеплыню і заторгаў трос (гэта й былі тыя рыўкі, што адчуў на караблі старшына), а пасля, абхапіўшы мінёра левай рукой, пачаў прасоўвацца па гэтым тросе, з усёй сілы працуючы нагамі.

Гэтая раптоўная пяшчота да суперніка была, як ён думаў, зусім не для яго, а для той. Усё адно як быццам гэта ён ратаваў яе. А ўвогуле ён і сапраўды дзеля яе. гэтага смаркача. і гатовы быў з лёгкім сэрцам заплаціць за гэта адзіным, што ў яго было.

Ён спрабаваў прывесці яго да прытомнасці, і гэта яму ўдалося. Лепей бы не ўдавалася. Бо твар мінёра зноў не па-чалавечы перакасіўся.

- Толечка. Мілы. Толечка!.. Што?! Што, галубок?!

- Су. сутар. Зноў. - У мінёра падламіліся плечы.

Прыўзняўшы яго, мічман нагамі стаў здымаць, сцягваць

з яго боты. Ён біўся над гэтым неймаверна доўга, але боты, у рэшце рэшт, усё ж такі пайшлі на дно. І тады мічман нырнуў, ледзь не знепрытомнеўшы ад ледзянога абруча, які сціскаў чэрап, адшукаў скурчаную, цвёрдую, як дрэва, нагу Кані і моцна, мабыць, да крыві, укусіў яе. Нага тарганулася.

.Хутка яны ўжо цягнуліся да карабля. Мінёр, хаця й слаба, таксама боўтаў нагамі. А пасля трос нацягнуўся, ледзь не вырваўшыся з рук, і пацягнуў іх убок. Сцяпан зразумеў: іх цягнуць. Да карабля. Разам з замацаванай мінай.

Трос слізгацеў у задубелых руках, яны спаўзалі да яго канца і хутка зноў апынуліся побач з мінай. Дубавец упёрся ў яе нагамі, замкнуў рукі вакол пояса суперніка і так, страціўшы апошнія сілы, чапляючыся хутчэй таму, што ніякая моц не магла расціснуць іхнія зведзеныя, скурчаныя пальцы, яны павіснулі на тросе, павольна набліжаючыся да далёкага, вельмі далёкага карабля.

Мічман адчуваў пад пахаю холад троса, замком рук -шырокія грудзі мінёра, нагамі - яго бязвольныя ногі. Валы раз-пораз накрывалі іх, але ён ведаў, што вочы ягоныя гараць не ад марской солі. Занадта цёпла было вачам.

Нікнучы галавою, ён адчуваў, што робіцца цяплей і ўнутры.

Перад вачамі зыбка ўставалі, увесь час чаргуючыся, майскія сопкі, рабізна пяску на перакатах маленькай беларускай рачулкі, печкуры, што пакусваюць за пальцы босых ног у цёплай вадзе, пяшчотныя жаночыя локці ў далонях. І зноў, нібы пасля ўдару, цяжар нерухомага цела ў замку рук, цела, якога нават коштам жыцця нельга было выпусціць у цёмнае прадонне горка-салонай купелі, якая неразрыўна звязала іх.

А цеплыня лілася і лілася па шчаках. І ўставалі перад вачамі мядовыя таполі, ружовы лотас на азёрах вострава Пуцяціна, жанчына, што стаіць па плечы ў зялёнай крыштальнай вадзе... і цела яе хісткае, бо па вадзе змяіцца рабізна... І трэба сціскаць рукі, каб не адступіць, хаця ўсё незваротна скончана, скончана, скончана.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: У снягах драмае вясна
У снягах драмае вясна
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Арлоў: Ордэн Белай Мышы
Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Генрых Далідовіч: Жывы покліч [Выбранае]
Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Уладзімір Караткевіч: Дзікае паляванне караля Стаха
Дзікае паляванне караля Стаха
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.