Таццяна Шамякіна - Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Навагодні антураж — рэч цікавая. Але задача даследчыка-міфолага — зазірнуць у першавыток з’явы. І тут — адносна мышы — мы сутыкаемся з даволі вялікімі цяжкасцямі.

На нашу думку, старажытныя людзі заўважылі значэнне мышы ў распаўсюджванні злакаў. Палявая мыш робіць пад зямлёю шматлікія ходы і як бы кладоўкі-каморы, дзе захоўвае прыпасы зерня. Многія з гэтых зярнятак вясною прарасталі. Акрамя таго, мышы, як ніхто з млекакормячых, надзвычай хутка размнажаюцца. Так, мыш палявая (жытнік) дае за лета пяць прыплодаў па пяць-шэсць мышанят [127, ІІІ, 420].

У старажытнасці людзей было мала, і плоднасць — плоднасць як такая, сімвалам якой стала мыш, — надзычай цанілася. Кітайцы паднялі мыш у Космас, увялі ў каляндар для таго, каб пасадзейнічала і ў багацці, і ў прыбыцці насельніцтва, дала дзяцей. Вось дзе, як нам здаецца, першавыток ушанавання мышы ва ўсходніх народаў. Што ж тычыцца міфалогіі, то тут тлумачэнне значэння мышы наступнае: аднойчы Будда паклікаў да сябе ўсіх жывёл, першы прыбег бык, але на яго загрыўку прымасцілася мыш. Прарок ацаніў яе знаходлівасць, узвысіўшы ў календары.

Персідскія магі менавіта мыш з усіх жывёл у найбольшай ступені адносілі да рэлігіі. Магчыма, таму, што яшчэ ў самых ранніх міфалагічных сістэмах мыш лічылі народжанай самой зямлёю, таму яе і ўшаноўвалі, як і змяю. У кітайцаў вядомы надзвычай старажытны міф пра птушку і мыш. Абедзве істоты выкапалі ў гары нару, у якой жылі ў поўнай згодзе: птушка на паверхні шукала ежу, а мыш пад зямлёю займалася хатняй гаспадаркай. Яны жылі як добрыя муж ды жонка, у іх нават нарадзілася дачка [64, 77–78].

Міф — заўсёды абагульненне. Прыведзены кітайскі архаічны міф, хутчэй за ўсё, сімвалізуе саюз зямлі і неба. Паколькі мыш народжана зямлёю, яна здольная як бы кандэнсаваць у сабе зямную сілу. Магчыма, таму ў рускай казцы пра рэпку мыш дапамагае зрабіць тое, на што не здатны цэлы калектыў, — выцягнуць агромністую рэпку. А фантастычнай велічыні рэпка — таксама, відаць, сімвал багацця. Акрамя таго, казка сцвярджае важную філасофскую думку: нават маленькае і нікчэмнае можа прывесці да значных вынікаў.

Цікавасць выклікае і казка пра залатое яечка. Самая, на першы погляд, дзіцячая, прымітыўная казачка аказваецца для разгадвання самай складанай, бо ў аснове яе, хутчэй за ўсё, — касмагонія. Яечка, як мяркуюць многія даследчыкі, уяўляе сабою сонца. Мыш, якая разбівае яечка, у дадзеным выпадку — параджэнне падзем’я, Тартару, апраметнай, інакш кажучы, сілы, сонцу супраціўнай. Відаць, казка пра залатое яечка была абрадавая і расказвалася напярэдадні калядаў, калі сонца на небе знікала, і людзі баяліся яго канчатковай смерці. Магчыма і іншае тлумачэнне: у шматлікіх міфалогіях разбіванне яечка сімвалізуе працэс стварэнне свету, у якім удзельнічаюць, як і ў кітайскім міфе, птушка (курыца) ды мыш. Але акт першатварэння якраз і адбываўся кожны новы год, падчас калядаў, бо час нашы продкі разумелі як выключна цыклічны.

Дарэчы, першы дзень новага года ва ўсходніх народаў таксама з’яўляецца днём мышы (як і першая гадзіна ў сутках). Сяляне-карэйцы ў гэты святочны дзень паляць на пожнях старую, мінулагоднюю траву, салому, лісце. Лічыцца, што абрад спальвання, які суправаджаецца гульнямі, песнямі, танцамі, знішчае мышэй або праганяе іх [46, 96]. Значыць, і на Усходзе даволі рана адчулі, што мыш не столькі распаўсюджвае, колькі знішчае зерне, таму і занатавалі адпаведны абрад. Уласна, для развітых земляробчых народаў, якія самі займаліся севам, узгадаваннем раслін, першапачатковая мышыная функцыя назапашваць збожжа з’яўлялася ўжо неістотнай, больш за тое, мыш у гэтым плане стала канкурэнтам чалавеку. Але магутная сіла міфалагічна-каляндарнай традыцыі захоўваецца да нашага часу, таму і застаецца мыш на Усходзе сімвалам багацця.

Народы Еўропы бяднейшыя на плошчы пад пасеў, чым народы Азіі, яны ж і вастрэй адчувалі шкоднасць мышы — знішчальніцы ўраджаю. Вось чаму аўтары энцыклапедычнага даведніка «Славянская міфалогія» адназначна ацэньваюць мыш негатыўна, ва ўсялякім разе, факты прыводзяць выключна адмоўнага сэнсу. Але ў такім аўтарытэтным навуковым выданні яўна ігнаруецца казачная традыцыя. Казкі ж, відаць, адлюстроўвалі ранейшыя міфалагічныя ўяўленні, паколькі мыш у іх часта паўстае, на наш сучасны погляд, станоўчым персанажам. Так, у рускай казцы «Ведзьма ды сонцава сястра» мышонак папярэджвае Івана-царэвіча пра небяспеку і выратоўвае ад ведзьмаркі [75, І, 110]. Тое ж у беларускай казцы «Дзедава дачка ды бабіна дачка ў хатцы на курынай ножцы», дзе ў жмуркі з мядзведзем замест гераіні гуляе мышка [112, ІІ, 237–243]. У рускай казцы «Баба-яга» мышкі навучылі падчарку, як перыхітрыць пачвару [75, І, 124]. У беларускай казцы «Ох і залатая табакерка» мышка разам з катом ды рыбкаю дапамагае Янку [112, І, 265–269]. Названыя казкі, як нам здаецца, выявілі яшчэ даземляробчую міфалагічную свядомасць, калі мыш шкоднаю не здавалася, наадварот, маленькая і рухавая, выглядала сімпатычна. Эфект тут, відаць, заключаўся ў кантрасце істот вялікіх ды магутных (ведзьма, мядзведзь) і жывёлінкі маленькай, нязначнай, якая, тым не менш, іх абдурвае. Яе перамога давала і чалавеку надзею на перамогу над прыроднымі стыхіямі, над сіламі хаосу. Акрамя таго, такога кшталту старадаўнія казкі маглі быць яшчэ звязанымі і з культам продкаў: мышы — душы памерлых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Таццяна Шамякіна - На лініі перасячэння
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Таццяна Будовіч-Барадуля
Таццяна Тамілава - Беларускія феі
Таццяна Тамілава
Таццяна Тамілава - Пра Іню і Яня
Таццяна Тамілава
Отзывы о книге «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум»

Обсуждение, отзывы о книге «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x