Мікола Шкялёнак - Беларусь і суседзі

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Шкялёнак - Беларусь і суседзі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Жанр: История, Культурология, Политика, economics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусь і суседзі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусь і суседзі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік нарысаў і працаў па гісторыі Беларусі гісторыка і правазнаўцы Міколы Шкялёнка вяртае для шырокага чытача імя гісторыка, публіцыста, культурнага і палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст. Доўгія гады імя Міколы Шкялёнка было забароненае, а калі і згадвалася, дык з кляймом “здрадніка Радзімы і калябаранта”. Сам лёс Беларусі выразна падзяліў беларусаў. Многія з тых, хто спрабаваў усьвядоміць беларусам іх гістарычнае багацьце быў вымушаны пакінуць Беларусі альбо скончыў сваё жыцьцё ў ГУЛАГАХ ці “ад кулі” супрацоўніках НКУС. Праз паўстагодзьдзя беларусы былі вымушаныя пакрысе ізноў адкрываць для сябе сваю гісторыю. У пачатку 90-х на хвалі нацыянальнага адраджэньня з нябыту быў вернуты і Мікола Шкялёнак. Зборнік нарысаў будзе карысны усім, хто хоча пазнаць беларускую гісторыю і зразумець, які шлях прайшоў беларускі народ да незалежнасьці.

Беларусь і суседзі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусь і суседзі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З тэй самай прычыны робіцца памылка, калі, прыкладам, усіх гаспадароў, пачынаючы ад Ягайлы разглядаюць як польскіх каралёў, падчыркваючы наўперад гэты іхні тытул, a зусім, або блізу зусім, замаўчваюць другі й для нас уласьцівы іхні тытул — вялікіх князёў літоўскіх (беларускіх). Мы павінны якраз гэты другі іхні тытул заўсёды ставіць па першым месцы, a польскі разглядаць як пабочны, нас куды менш іптарасуючы. Шмат здаралася ў гісторыі выпадкаў пэрсанальнае вуніі, пры захаваньні незалежнасьці злучаных ёю гаспадарстваў, але няма выпадку, каб дзесь на першы плян высоўваўся тытул, які гаспадар — ужываў як рэпрэзентант і ўладар другога, чужога гаспадарства. І нам трэба, гаворачы аб нашых гаспадарох, высоўваць на першы плян іхні тытул вялікіх князёў, якім яны карысталіся ў адносінах да нас, да беларускага гаспадарства, a тытул польскіх каралёў разглядаць, як дадатак, мо й ганорны, але нас мала інтарасуючы.

ВОНКАВЫЯ АДНОСІНЫ

На правільнае ўняцьце вонкавых адносінаў Беларусі да сваіх суседзяў трэба зьвярнуць вялікую ўвагу. Гэта патрэбна перадусім дзеля таго, каб належна зразумець сутнасьць вонкавае палітыкі Беларусі ў мінуўшчыне. I з гэтага гледзішча, дзякуючы варожай нам гістарычнай літаратуры, паўстала вялікая блытаніна, каторая нятолькі зацямняе запраўдную палітычную думку нашых продкаў, але, наагул, усю гісторыю Беларусі прадстаўляе ў фальшывым аспэкце, як мо пры ніякай іншай нагодзе.

Так штo да вонкавай палітыкі Беларусі ў першым пэрыёдзе расейская гісторыёграфія тасуе зусім няправільны падход. Разглядаючы беларускі народ як галіну адзінага рускага народу, які стварыў адзінае рускае гаспадарства — Кіеўскае княства, расейская гісторыя разглядае заўзятую барацьбу Беларусі з гэтым гаспадарствам як нейкае «хатняе» непаразумленьне ў «аднэй» славянскай, рускай сям'і. Як асноўны матыў гэтае барацьбы яна падае незадаволеньне крывіцкіх князёў з таго, што ix «пакрыўдзілі» у правох на заняцьце вялікакняскага кіеўскага пасаду. Імкнучыся, быццам, паправіць гэтае палажэньне, крывіцкія князі вялі змаганьне зь Кіевам. Гэтае змаганьне аднак, — цьвердзіць расейская гісторыёграфія — непавінна быць разгляданым як процістаўленьне крывіцкага народу (які, наагул, не йснаваў!) рускаму (расейскаму), a толыкі як «спрэчкі» у абрубе аднэй вялікай рускай сям'і.

Няма больш фальшывай тэзы, як падобнае цьверджаньне. Праўда, некаторыя беларускія княствы, а нават Смаленшчына, былі ўцягнуты ў слабую палітычную сувязь зь Кіевам i пакуль у ёй знаходзіліся, не адыйгрывалі ў беларускім палітычным жыцьці выдатнейшае ролі. Зь цягам часу яны вызваліліся ад кіеўскіх уплываў. Але ня ў гэтым справа. Сутнасьць справы палягае на тым, што крывіцкія полацкія князі, якія якраз вялі гэтую барацьбу i ў тагачасным беларускім жыцьці адыйгрывалі павадырскую ролю, не хацелі нічога супольнага мець зь кіеўскім вялікакняскім пасадам! Нават тады, калі кіеўскае насельніцтва, як у выпадку з Усяславам Чарадзеям, дабравольна выбірала на гэты пасад полацкага князя, ён не хацеў на ім заставацца й пры першай нагодзе яго пакінуў.

Істота адносінаў зь Кіевам палягае не на спрэчках «хатняга» характару, а на тым, што на крывіцкай зямлі, як цьвердзяць аб'ектыўныя дасьледчыкі, вытварыўся апрычоны з гледзішча этнаграфічнага, эканамічнага, лінгвістычнага й культурнага гаспадарсьцьвены (палітычны) цэнтр, каторы ў сваіх адносінах з суседзямі, кіраваўся інтарэсамі гатага цэнтру, а не якімісь «крыўдамі» пры падзеле супольнага майна. На гэты мамэнт неабходна зьвярнуць увагу й толькі з гэтага гледзішча выясьняць стогадовае змаганьне Полацка зь Кіевам.

Калі йдзе аб адносіны зь іншымі суседзямі ў першым перыёдзе, дык трэба падчыркнуць палітычныя й культурныя ўплывы крывічоў па балтыцкія народы. Яны знаходзіліся ў палітычнай залежнасьці ад Полацка ўжо ад паловы XII ст. Што датычыць адносінаў з Масквой i Польшчай, дык яны ў першым перыёдзе не адыйгрывалі ніякае ролі.

У другім пярыёдзе гісторыі Беларусі адносіны з суседзямі вельмі скамплікаваліся. I што да гэтага пэрыеду тэндэнцыйная чужая гісторыёграфія ймкнецца прадставіць ix у фальшывым аспэкце. Асноўнай тэзай, праводжанай расейскай афіцыяльнай гісторыей ёсьць даказаць, што беларускі народ, апынуўшыся ў межах Вялікага Княства Літоўскага, апанаваўшы яго культурна, ня меў варожай Маскве палітычнай думкі, а як праваслаўны, імкнуўся да злучэньня зь ёй, усе-ж варожыя выступленьні Вялікага Княства супроць Масквы былі кіраваны «Літвой», a пазьней Польшчай. З другога боку польскія гісторыкі, апіраючыся на фактах шмат разоў заключаных між Польшчай i Вялікім Княствам Літоўскім вуніяў i падмацоўваючы ix рэлігійнымі, культурнымі й палітычнымі ўплывамі, што йшлі ў Літву з Польшчы, намагаюцца даказаць, што асноўнай палітычнай думкай, панаваўшай у гэтым суцэлыным беларускім гаспадарсьцьве было злучэньне з Польшчай, разыходзілася толькі аб «лепшыя» варункі гэтага злучэньня. Неабходна выясьніць захопніцкую падкладку гэтых цьверджаньняў польскай i расейскай гісторыёграфіі. У гэткі спосаб яны абасноўваюць «маральнае» права палякоў i расейцаў на беларускія землі й наагул на ўсю самастойную мінуўшчыну Беларусі, якую разглядаюць толькі як свайго роду размавітасьць сваей. Зьвяртае ўвагу факт, што ўсе мамэнты зь гісторыі Беларусі, каторыя запярэчваюць гэтым тэзам, проста замаўчваюцца. Аб ix ніхто, узгадаваны ў польскай ці расейскай школе, нічога ня чуў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусь і суседзі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусь і суседзі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусь і суседзі»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусь і суседзі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x