Міхась Чарняўскі - Правадыр крылатых вершнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Правадыр крылатых вершнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Тэхналогія, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Правадыр крылатых вершнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Правадыр крылатых вершнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У кнізе апавядаецца пра слаўны i драматычны жыццёвы шлях Яна Кароля Хадкевіча (1560-1621), які быў адным з найвыдатнейшых палкаводцаў, што нараджаліся на беларускай зямлі. Чвэрць стагоддзя шабляй жаўнера i булавой гетмана ён слугаваўся Бацькаўшчыне. Нават апошні дзень яго зямнога быцця прайшоў пад гарматную кананаду.

Правадыр крылатых вершнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Правадыр крылатых вершнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Клопаты былі ўжо звыклыя. Падаткі на вайну паступалі са спазненнем. Адпаведна былі цяжкасці з найманнем войска. Не хапала коней, артылерыі, харчоў, медычнага забеспячэння. Некаторыя вайсковыя аддзелы, што ішлі ў бок Малдавіі, займаліся рабаўніцтвам на сваёй жа тэрыторыі.

Асноўныя беларускія сілы рухаліся з-пад Вільні, Полацка ды Смаленска. Дарэчы, якраз са Смаленска везлі так неабходную ў будучай вайне артылерыю, а таксама харчаванне. Беларускае войска злучылася ў Берасці. А адтуль паўз правабярэжжа Буга дасягнула Альбова, дзе яго вітаў сам гетман. Сканцэнтраваныя першапачаткова ў Варшаве, кіраваліся на поўдземь польскія сілы пад кіраўніцтвам каралевіча Уладзіслава. Прыйшлі на дапамогу i славутыя лісоўчыкі.

Надзвычай важна было атрымаць дапамогу казакоў. У пачатку XVII стагоддзя Запарожская Сеч стала фактычна аўтаномнай украінскай дзяржавай у Рэчы Паспалітай са сваім войскам, адміністрацыяй, судом. Яна абапіралася перадусім на першакласную конніцу, якой у адказныя моманты набіралася дзесяткі тысяч вершнікаў. Аднак напярэдадні турэцкай вайны стасункі паміж Варшавай i Запарожжам былі вельмі напятыя. Прычынай гэтага было найперш імкненне польскіх i ўкраінскіх феадалаў умацавацца на ўрадлівых чарназёмах Падняпроўя. Ідэалагічным сцягам казацтва стала праваслаўе, якое шмат цярпела пасля Берасцейскай царкоўнай вуніі. Акрамя таго, украінцы насцярожана сачылі за развіццём дачыненняў паміж Асманскай імперыяй i Рэчай Паспалітай, баючыся, каб не адбылося замірэння са Стамбулам ix коштам. Насцярога мела падставу — султан асабліва патрабаваў знішчэння Сечы.

Напружаныя перамовы паміж каралеўскім дваром i казацкай старшынай [23]прывялі ўрэшце да паяднання. Істотную ролю ў гэтым адыграла пазіцыя канстантынопальскага патрыярха, які заклікаў казакоў да абароны Святога Крыжа ад няверных мусульман. 8 жніўня магутнае па тых часах трыццацітысячнае казацкае войска, складзенае пераважна з украінцаў, пераправілася цераз Днестр. Узначальваў яго даўні паплечнік Хадкевіча яшчэ па маскоўскай вайне гетман Пятро Канашэвіч-Сагайдачны. Казацкія сілы спусташалі Малдавію, пакідаючы туркаў без правіянту. Акрамя таго, яны рабілі засады, трымалі абарону на пераправах i ў цяснінах, затрымліваючы рух Асманавых сціжмаў. Гэтым даваўся такі неабходны Хадкевічу час для падрыхтоўкі адпору.

Частка казакоў на чоўнах-чайках распачала атакі на марскія шляхі туркаў у Чорным моры, вынішчала ўзбярэжныя гарады i вёскі. Уражанне ад гэтага было такое вялікае, што сярод акружэння султана нават узнікла думка аб вяртанні войска ў межы імперыі.

Улічыўшы стасункі сілаў (прыкладна адзін супраць трох), вялікі гетман літоўскі выбраў абарончую тактыку. Вызначыў для лагера адпаведнае месца каля замка Хацін [24]на малдаўскім правабярэжжы Днястра (каб рака адразала жаўнерству шлях магчымых уцёкаў з поля бітвы). Тут, пры замкавых мурах, i пачалі спешна будаваць земляныя ўмацаванні.

Усё войска Рэчы Паспалітай пад Хацінам мела каля 60 тысяч жаўнераў. Значную частку яго складалі выхадцы з польскіх земляў, былі ў ім таксама найміты з Прусіі, Сілезіі, Нямеччыны. Крыху меншыя па колькасці фармацыі прыйшлі з Беларусі, Летувы i Інфлянтаў. Але яны мелі вялікі баявы вопыт i ўзначальваліся такімі дасведчанымі ваярамі, як Аляксандр Сапега, Мікалай Зяновіч, Мікалай Касакоўскі, Ян Рудаміна. Таму менавіта землякам давяраў гетман найбольш важныя ўчасткі абароны, сваю гусарыю кідаў у самае пекла бою.

У бітве пад Хацінам асабліва трэба адзначыць ролю ўкраінскіх казакоў. Яны, складаючы блізу паловы войска Рэчы Паспалітай. былі найбольш загартаваныя i спрактыкаваныя ў змаганні з ворагам, з якім сустракаліся да гэтага неаднойчы. Украінцы баранілі свой край, які быў тут жа, за Днястром. Таму сярод ix амаль не было дэзерціраў i яны выявілі надзвычайную мужнасць i храбрасць у адбіванні шматлікіх турэцка-татарскіх штурмаў, у контратаках i начных вылазках.

Аснову войска Асмана II складалі туркі з Малой Азіі i эўрапейскай часткі імперыі — Румеліі. Былі ў ім таксама арабы, румыны, малдаване, загоны з некаторых балканскіх краёў. Асабліва вылучалася сваім фанатызмам i ваяўнічасцю янычарская пяхота, у якую набіралі захопленых хрысціянскіх хлопчыкаў, выгадаваных у мусульмански духу i з малалецтва рыхтаваных да вайны. У турэцкім войску была вельмі моцная артылерыя — пад Хацін падвезлі больш за шэсць дзесяткаў гарматаў з італьянскай найманай абслугай. Акрамя ўзброеных ваяроў у турэцкім лагеры было i некалькі дзесяткаў тысяч слугаў. На дапамогу Асману прыйінлі крымскія i прычарнаморскія татары. Яны мала прыдаваліся для штурму хацінскага лагера, таму мелі спецыфічную задачу: вынішчаць блізкае i далёкае, ажио за Альбоў, заплечча войскаў Рэчы Паспалітай, пераразаць шляхі ix забеспячэння.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Правадыр крылатых вершнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Правадыр крылатых вершнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x