Сяргей Чыгрын - Беларуская Беласточчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Беларуская Беласточчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2008, Издательство: Беларускі кнігазбор, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Беласточчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Беласточчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.

Беларуская Беласточчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Беласточчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярод беларусаў Сакольшчыны магчыма на гэтым калектыўным здымку ёсць Язэп Лявіцкі, Вінцук Семяновіч, Фэлька Лабенец, Антон Спявак, Станіслава і Эдзюк Кунды, Пранук Эйсмант і іншыя хлопцы і дзяўчаты. На іх дзейнасці трымаўся Гарадзенскі гурток беларускай моладзі.

Язэп Лявіцкі (1893-1916) паходзіў з Сухаволі (па іншых звестках з хутара Горны Хлеўск) Сакольскага павета. Скончыў Гарадзенскую гімназію, вучыўся ў Пецярбургскай медыцынскай акадэміі. У гуртку беларускай моладзі Язэп Лявіцкі быў артыстам, мастаком дэкарацый, спяваў у хоры. Друкаваўся з гродзенскім часопісе “Педагагічная справа” пад псеўданімам Юрка Снапко. Выдаваў у 1913 годзе на шапірографе літаратурны альманах “Колас беларускай нівы”. Загінуў падчас Першай сусветнай вайны.

Вінцук Семяновіч нарадзіўся ў Новым Двары. У Гарадзенскім гуртку выступаў як акцёр. Загінуў у гады Другой сусветнай вайны.

У вайну загінуў Антон Спявак, у Расіі ў 1918 годзе прапаў Фэлька Лабенец. Трагічным быў лёс і многіх іншых сяброў Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі.

На другім здымку з 6 асобаў можна пазнаць у першым радзе (злева направа) Зоську Верас, Марысю Бобрык і Юзю Грынкевіч (Грынкевічанку). За імі стаяць (злева направа) Язэп Раманскі, Адольф Зянюк і нехта Янік. Актыўнасцю ў гуртку найбольш вылучаліся Адольф Зянюк і Зоська Верас.

Адольф Зянюк (1894(?) – 1938) паходзіў з Сухаволі Сакольскага павета. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, скончыў адну з ваенных вучэльняў у Кіеве. У гуртку актыўна ўдзельнічаў у спектаклях, пісаў апавяданні. З 1925 года рэдагаваў часопіс “Студэнцкая думка” у Вільні, дзе і памёр.

Зоська Верас (1892-1991) нарадзілася на Украіне. Бацька быў родам з Гародні, а маці -- з маёнтку Крыштапарова Сакольскага павета. У 1909 годзе Зоська Верас паступіла ў прыватную жаночую гімназію Баркоўскай ў Гародні, дзе прычынілася да арганізацыі і дзейнасці Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі, які ставіў сваёй мэтай развіццё нацыянальна-патрыятычнай самасвядомасці народных мас. Зоська Верас збірала кнігі для бібліятэкі гуртка, дзеля чаго наладзіла сувязі з віленскай беларускай кнігарняй, рэдакцыяй “Нашай нівы”, суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца”. Іграла ў спектаклях, перакладала з польскай мовы аднаактоўкі для драматычнага гуртка, удзельнічала ў падрыхтоўцы і выданні альманаха гурткоўцаў “Колас беларускай нівы”.

2008

Беларускі тэатральны кааператыў “Полымя”

ТБШ у Беластоку і Язэп Драздовіч

У 1927 годзе ў Беластоку быў створаны гурток Таварыства беларускай школы (ТБШ). Як згадвае Кастусь Сідаровіч (зборнік “Лёс аднаго пакалення”, Беласток, 1996. С.10-13), першы сход ТБШ адбыўся ў прыватным памяшканні Язэпа Грагарчука, дзе дэкларацыю аб прынадлежнасці да ТБШ падпісалі 23 чалавекі.

На першым арганізацыйным сходзе, як згадвае Кастусь Сідаровіч, быў выбраны прэзідыум гуртка і сакратарыят. Старшынёю прэзідыума гуртка стаў Федарчук, сакратаром Конкаль. Знайшлося і памяшканне для ТБШ, дзе хутка быў зроблены рамонт і паціху наладжвалася праца. Актыўна запрацавалі ў ТБШ драматычная, харавая, дэкламатарская і літаратурная секцыі. “Праз нейкі час пачалі ставіць беларускія п’есы – ва ўласным памяшканні па суботах, нядзелях і ў святы, а таксама ў Беластоку і ў цэлай акрузе. Беларускае насельніцтва выдатна падтрымала ініцыятыву Таварыства”, -- успамінае Кастусь Сідаровіч.

Калі верыць усё ж таму спадару Сідаровічу, то за сем гадоў дзейнасці ТБШ было пастаўлена 167 спектакляў і беларускіх сцэнічных твораў, у якіх удзельнічаў і хор. Драматычная секцыя налічвала 13 пастаянных акцёраў-аматараў, харавы калектыў – 38 харыстаў. За сямігадовы час існавання ТБШ былі арганізаваны два з’езды Акруговай управы.

Сапраўды, дзейнасць ТБШ у Беластоку ў 1927-1935 гадах была даволі актыўнай. У 1933 годзе ў сакавіку беластоцкія тэбэшоўцы запрашаюць да сябе слыннага беларускага мастака Язэпа Драздовіча, абяцаючы яму заробак за афармлення стэндаў, плакатаў, тэатральных дэкарацый. “Учора з вечара я атрымаў запросіны паехаць у Беласток на працу. Сягодня большую палавіну дня патраціў на хадню – на агледзіны Лукішскага кірмашу – “Казюка” (Кірмаш у Вільні, прымеркаваны да дня святога Казіміра. – С.Ч.), -- піша ў сваіх “Дзённіках” Язэп Драздовіч (часопіс “Маладосць”, 1991. № 5. С.122-123).

6 сакавіка 1933 года Язэп Драздовіч прыязджае ў Беласток. “Ураджанне ад горада такое: вялікае старадаўняе сяло, не надта даўно перашоўшае ў стан багацеючага горада, у якім адразу кідаецца ў вочы розніца між старымі і новымі будынкамі. Старыя аднастольныя хаты ў перамежку з новымі мнагастольнымі камяніцамі. Па свайму месцу распалажэння Беласток нічым не розніцца ад новаўзбудаваных Баранавіч – ні ракі, ні возера, ні прыгожых узгор’яў ці даліны. Найпрыгажэйшая часць Беластоку – гэта каля гатыцкага касцёлу. Ад т.зв. ратушы да брамы палацу Браніцкіх...”, -- згадвае далей у “Дзённіках” Язэп Драздовіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Беласточчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Беласточчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Беласточчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Беласточчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x