• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Чамяры і чамяроўцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Чамяры і чамяроўцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2006, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Чамяры і чамяроўцы
  • Название:
    Чамяры і чамяроўцы
  • Автор:
  • Издательство:
    Беларускі Кнігазбор
  • Жанр:
  • Год:
    2006
  • Город:
    Менск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Чамяры і чамяроўцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чамяры і чамяроўцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Чамяры і чамяроўцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чамяры і чамяроўцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чамяры і чамяроўцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць палякі ліквідавалі масавыя легальныя арганізацыі, але дэфензіва не змагла знішчыць падполле. Страшныя катаванні ў засценках дэфензівы перанеслі Іван Багданчук, Мікалай і Сяргей Багданчукі, Іван Кароль, Якуб Міско, Даніла Хвясеня, Цімох Хвясеня і многія іншыя. Прайшла праз катаванні, польскія турмы, Картуз-Бярозу і чамяроўская дзяўчына Ганна Кароль. У канцы 1939 года вяскоўцы выбралі яе старшынёю сялянскага камітэта ў Чамярах. А з 1940 года да пачатку вайны яна працавала старшынёю Парэцкага, а пасля Шылавіцкага сельсаветаў на Слонімшчыне. Была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР...”.

Жыццё Ганны Кароль трагічна абарвалася ў снежні 1947 года. Яе застрэлілі ў сваёй хаце выстралам праз акно.

Пахавалі Ганну Кароль у Слоніме. А праз пэўны час адной з вуліц горада прысвоілі яе імя і ўстанавілі мемарыяльную шыльду.

Вядома, калі глядзець вачыма сённяшняга часу, то тады Ганна Кароль стала чарговай ахвярай савецкай улады. Большая палова слонімскіх сялян была супраць бальшавікоў і калгасаў. А чамяроўскай жанчыне, якая актыўна ўключылася ў “кіпучае стваральнае” жыццё, трэба была сілаю заганяць вяскоўцаў у калгасы, забіраць ад іх уласнае нажытае дабро і багацце. А каму хацелася з ім развітвацца? Хіба толькі для гультаёў і п’яніц — калгасы былі выратавальнай радасцю. А для астатніх людзей — не. Вось за гэта і заплаціла сваім жыццём чамяроўская савецкая актывістка.

Яскравай старонкай летапісу вёскі Чамяры было стварэнне і дзейнасць на яе тэрыторыі ў канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя легальных гурткоў Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ) і Таварыства беларускай школы (ТБШ). У дакументах архіўнага фонду “Комэнда паліцыі Слонімскага павета”, у справе са справаздачамі і данясеннямі паліцыі за 1926-1927 гады змешчаны звесткі, што 25 жніўня 1926 года ў вёсцы Чамяры Слонімскага павета быў створаны гурток Беларускай сялянска-рабочай грамады. Старшынёю гуртка быў абраны Рыгор Іскрык, а сакратаром — Васіль Бурсевіч, казначэем — Васіль Міско, жыхары гэтай вёскі. Па дадзеных паліцыі гурток грамады ў Чамярах налічваў 60 сяброў. Дзейнасць Грамады была забаронена з 21 сакавіка 1927 года. [8] Дзяржархіў Гродзенскай вобласці. Ф. 687, вопіс 2, справа 13, арк. 66-67 У дакументах архіўнага фонду “комэнда паліцыі Слонімскага павета”, у справе са справаздачамі паліцыі за 1928 год змешчаны звесткі, што па стану на 12 снежня 1928 года ў вёсцы Чамяры Чамяроўскай гміны Слонімскага павета дзейнічаў гурток Таварыства беларускай школы (ТБШ). Старшынёю гуртка быў Павел Міско, былы сябра Грамады. [9] Дзяржархіў Гродзенскай вобласці. Ф. 687, вопіс 2, справа 18, арк. 98-99

Бясспрэчна, і Грамада, і ТБШ праводзілі ў Чамярах вялікую культурна-асветную дзейнасць. Пра гэта шмат пісала віленская беларуская прэса. «Культурнае жыцьцё на вёсцы прабуджаецца і пачынае біць крыніцай, і гэта амаль пры поўнай адсутнасьці беларускіх школаў. А што ж было б, каб існавалі беларускія школы? Аб гэтым ня варта гаварыць, бо кожын ведае сам. Тое самае і ў нашай вёсцы Чамярох. У нядзелю 22.ІV.1928 г. стараньнем гуртка Т-ва Белар. Школы быў наладжаны сьпектакль-вечарына. У праграму ўвайшлі: «У зімовы вечар» — п’еса ў адным акце Ожэшковай, “Чорт і баба” — жарт у адным акце Ф.Аляхновіча, нацыянальныя скокі (“Юрка”, “Лявоніха”) і агульныя танцы.

П’есы прайшлі даволі жыва, хаця і заўважаліся пэўныя недахопы, а асабліва ў выглядзе сцэны і ў грыміроўцы артыстаў. Таксама відаць было заслабае веданьне роляў, і глядзельнікі задаволіліся тым, што бачылі перад сабою. Надта добрае ўражаньне на публіку зрабілі нацыянальныя танцы. Маладыя хлопцы і дзяўчаты пад гукі мандалінаў у нацыянальных касьцюмах досыць мастацка выканалі “Лявоніху” і “Юрку”, чым проста такі зачаравалі публіку.

Праграма закончылася а 12 гадзіне ночы і старыя спакойна з радаснымі настроямі, з добрымі надзеямі пайшлі дамоў на адпачынак, а моладзь зараз жа з’арганізавала агульныя танцы, і без гарэлкі, з здаровымі думкамі гулялі аж да другой гадзіны раніцы.

Трэба зазначыць, аднак, што ўсе былі надта засмучаныя тым, што пасьля сьпектаклю не было дэкламацыі вершаў, чым наагул глядзельнікі заўсёды надта захопліваюцца.

Не адбылася ж дэкламацыя з прычыны забароны Слонімскім старастаю, ня гледзячы на тое, што ўсе вершы, пададзеныя на перагляд, дазволены Віленскім Камісарам Ураду для дэкламацыі. Чаму гэта так шмат на гэтых бедных “Крэсах” Камісараў, лёгка даведацца таму, хто ведае панскую палітыку ў адносінах да разьвіцьця нацыянальных культураў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чамяры і чамяроўцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чамяры і чамяроўцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чамяры і чамяроўцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Чамяры і чамяроўцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.