Пётр Друждж - Бітва пад Оршай 1514 года

Здесь есть возможность читать онлайн «Пётр Друждж - Бітва пад Оршай 1514 года» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бітва пад Оршай 1514 года: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бітва пад Оршай 1514 года»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У афармленні вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны «Бітва пад Оршай» (Нацыянальны музей у Варшаве)
У кнізе польскага гісторыка Пётра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаны аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактыч- ных прыёмаў вядзення бою. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і суседніх краін эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

Бітва пад Оршай 1514 года — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бітва пад Оршай 1514 года», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пётр Друждж

Бітва пад Оршай 1514 года

Майму бацьку Уладзіславу

Пераклад з польскай мовы Андрэя Янушкевіча з выдання:

Piotr Dróżdż. Orsza 1514. Warszawa: Bellona, 2000.

У афармленні вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны «Бітва пад Оршай» (Нацыянальны музей у Варшаве)

© by Piótr Dróżdż, Warszawa, 2000

© Пераклад і выданне на беларускай мове, афармленне ІП А.М. Янушкевіч, 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Прадмова

Бітва з маскоўскім войскам, якая адбылася 8 верасня 1514 г. на палях пад Оршай на Віцебшчыне, была адной з найвялікшых бітваў у тагачаснай Еўропе. Гэтая перамога, атрыманая польска-літоўскім бокам, як і шмат іншых, не была выкарыстана ні ў ваенных, ні ў палітычных мэтах. У Польшчы яна не дачакалася ператварэння ў нацыянальны сімвал. Зрэшты, гэта была перамога перадусім Літвы (і там яна займае пачэснае месца ў гістарычнай традыцыі, пачынаючы ад вяртання незалежнасці ў 1991 г.), хоць польскае войска адыграла ў ёй вырашальную ролю. Шчыра кажучы, сёння не шмат людзей здолее адказаць, калі адбылася Аршанская бітва, тым больш – паміж якімі краінамі дайшло да ваеннага канфлікту і з якіх прычын. Менавіта адсюль – мая зацікаўленасць гэтай падзеяй.

Ёсць яшчэ адна падстава для напісання гэтай кнігі. Змаганне на палях пад Оршай мела месца ў найцікавейшую эпоху. Гэта час вялікіх перамен ва ўзбраенні і, як наступства – у вайсковым мастацтве еўрапейскіх дзяржаў. Польска-літоўская дзяржава ўяўляе сабой асабліва цікавы прыклад. Яна складалася з двух (па меншай меры) народаў і, знаходзячыся на памежжы дзвюх культур – Захаду і Усходу, была прасторай сутыкнення розных кірункаў вайсковага мастацтва. У выніку гэтых працэсаў сфарміравалася старапольская вайсковая школа, якая дасягне піку свайго развіцця ў XVII ст.

Калі казаць пра ўзбраенне, то вельмі значныя змены чакалі яго засцерагальна-ахоўныя элементы. Панцырныя даспехі ў поўным камплекце дасягнулі стылістычнай і тэхналагічнай дасканаласці. Праўда, яны ўжываліся ўсё радзей, аднак менавіта закованыя ў іх коннікі з’яўляліся галоўнай наступальнай сілай на полі бітвы. З’явіліся новыя і існавалі побач старыя віды шлемаў, з якіх у больш ці менш змененых формах захаваліся ў наступныя стагоддзі капэліны і салады. Салад дачакаўся цікавага прымянення ў найноўшы час. Прызнаны чыста нямецкім узорам, ён паслужыў прататыпам для стварэння “Штальгельму” – баявога шлема нямецкай арміі падчас Першай і Другой сусветных войнаў. Сёння шмат якія ўзброеныя сілы таксама выкарыстоўваюць шлемы, прыбліжаныя формай да “Штальгельму”. Вялікае кола прыхільнікаў, асабліва сярод польскай лёгкаўзброенай конніцы, здабыў сабе кальчугавы панцыр. Затое ўсё радзей падчас бою паяўлялася тарча (шчыт). Цяжкаўзброеная конніца адкінула яе зусім, перайшоўшы на магутныя панцырныя плыты, якія насіліся на сабе. Кавалерыя, узброеная больш лёгка, па-ранейшаму працягвала ўжываць тарчы. У гэты час паявіўся новы род конніцы, г. зв. страдыёты (пол. racowie ; так называлі сербаў, з якіх пачаткова фарміраваліся гэтыя вайсковыя атрады). З цягам часу з іх шэрагаў сфарміруецца знакамітае гусарскае войска. Зараз жа жаўнеры, якія служылі “па-рацку”, былі самай лёгкаўзброенай групоўкай сярод польскай конніцы і карысталіся тарчамі.

Усё больш распаўсюджанай рабілася агнястрэльная зброя, у гэты час яшчэ вельмі недасканалая. Яе зарадка была вельмі доўгай, а з трапнасцю выходзіла яшчэ горш. Рознага кшталту гакаўніцы, ручніцы і аркебузы выклікалі на пачатку хутчэй страх і перапалох, чым прыводзілі да значных страт у шэрагах непрыяцеля. З’явіліся на свет таксама гарматы. Гэта былі нязграбныя ўродлівыя прыстасаванні, якія цягнулі шматконныя запрэжкі. На мяжы XV–XVI стст. артылерыя робіцца сталай удзельніцай баявых сутыкненняў. Менавіта агнястрэльная зброя назаўсёды змяніла характар бітваў у тагачаснай Еўропе. Аднак была важная не столькі сама зброя, колькі ў першую чаргу колькасць тых людзей, якія ўмелі ёю карыстацца. У бітвах усё часцей пачала ваяваць найманая пяхота. Якраз найміты, якія вербаваліся пераважна з ніжэйшых слаёў грамадства, выціскалі шляхецкае паспалітае рушэнне, якое было няздольнае прыстасавацца да новага кшталту вайны. Гэта разумелі ў Заходняй Еўропе і з гэтых прычын праводзілі структурную рэарганізацыю войска.

На жаль, у Польшчы яшчэ доўгі час лічылі, што паспалітае рушэнне, якое так выдатна сябе праявіла ў перамозе пад Грунвальдам, немагчыма замяніць на вайскоўцаў, хоць і добра падрыхтаваных, але ўсё ж такі больш нізкага паходжання. Апрача гэтага, паўставала праблема фінансавання такога войска. Шляхта заўсёды з вялікімі цяжкасцямі выкладвала грошы на абарончыя патрэбы краіны. Увядзенне падаткаў на войска патрабавала ўхвалення соймам. І часцей адбывалася так, што шляхта пагаджалася на чарговыя падаткі, але ўзамен вымагала новых саслоўных прывілеяў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бітва пад Оршай 1514 года»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бітва пад Оршай 1514 года» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бітва пад Оршай 1514 года»

Обсуждение, отзывы о книге «Бітва пад Оршай 1514 года» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x