Пётр Друждж - Бітва пад Оршай 1514 года

Здесь есть возможность читать онлайн «Пётр Друждж - Бітва пад Оршай 1514 года» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бітва пад Оршай 1514 года: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бітва пад Оршай 1514 года»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У афармленні вокладкі выкарыстаны фрагмент карціны «Бітва пад Оршай» (Нацыянальны музей у Варшаве)
У кнізе польскага гісторыка Пётра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаны аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактыч- ных прыёмаў вядзення бою. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і суседніх краін эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.

Бітва пад Оршай 1514 года — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бітва пад Оршай 1514 года», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перадача абарончых функцый у рукі асоб часта больш нізкага паходжання стварала пэўную пагрозу для шляхты. Паны лічыліся – і доўгі час так было ў рэчаіснасці – найважнейшай палітычнай сілай у дзяржаве. Калі б шляхта пераклала ганаровы абавязак абароны краіны на плечы найманага войска, то магла непакоіцца за страту свайго сацыяльнага статусу. А так, эфектыўна змагаючыся з павевамі новага часу, высокародная знаць заставалася пры ўладзе і ўплывах. На жаль, тым самым яны асуджалі краіну на ўсё горшае развіццё ў мілітарным плане, у той час калі суседнія краіны ішлі ўперад, ствараючы прафесійныя арміі. Нягледзячы на супраціў шляхты, з цягам часу найманае войска было сфарміравана, аднак яшчэ працяглы час паспалітае рушэнне адыгрывала, прынамсі па колькасных паказчыках, важную ролю ў войнах, у якіх брала ўдзел польска-літоўская дзяржава. На шчасце для нас, канфлікт, які прывёў да бітвы пад Оршай, вёўся з яшчэ больш адсталым войскам па стандартах тагачаснай Еўропы. Зразумела, праз такое сцвярджэнне мы зусім не хочам усумніцца ў баявых якасцях маскоўскага войска, бо маскоўцам нельга адмовіць ні ў храбрасці, ні ў тактычных здольнасцях. Аднак з’яўляецца бясспрэчным фактам, што яно складалася цалкам з паспалітага рушэння і падобных яму адзінак.

Пачатак XVI cт. – гэта надзвычай цікавы час у развіцці ваеннай тэхнікі і вайсковага майстэрства. Кожная бітва несла з сабою, канешне, вялікія пакуты і знішчэнні. Але гэта кожны раз быланесамавітаядрама.

Вось паласа зямлі ахутана порахавым дымам. Праз яго праступаюць фігуры закованых у сталь агромістых коннікаў. Сонца, прабіваючыся праз дым і пыл з-пад конскіх капыт, адбіваецца бляскам у шыкоўных нагрудніках рыцараў і эпікіроўцы коней. На ўзгорку ззаду відаць ашчэраныя пашчы гармат і пушкары, якія завіхаюцца вакол іх. На адным з флангаў разгарнулася атака лёгкай конніцы. Гэта – рацоўцы. Іх каляровае ўбранне і адмысловае ўкрыццё галавы прыцягваюць позірк. Зараз пойдуць у справу шаблі і коп’і. Сярод стуку конскіх капытоў пачынае разносіцца размераны крок пяхоты. Праз момант яны стануць у замкнутым чатырохкутніку. Капійнікі заслоняць яго сваімі доўгімі коп’ямі, а аркебузьеры накіруюць у бок непрыяцеля смяротны салют. Дзе-нідзе чутны свіст выпушчаных з арбалетаў стрэлаў. Па-над галовамі лётаюць таксама стрэлы лучнікаў. Сярод скрыжату конных шэрагаў і лязгання бляхаў цяжкаўзброеных коннікаў можна пачуць загады камандзіраў найманай пяхоты зноў зарадзіць рушніцы. Урэшце разыходзіцца магутны грохат ламаных у бітве коп’яў. У справу пускаюцца мячы. Здаецца, што гэта – перажыткі мінулай эпохі, але яны здаюць гэты складаны іспыт на выпрабаванне досыць удала… Уся бітва разыгрываецца паводле найлепшых узораў і класічных правіл ваеннага мастацтва Сярэднявечча і ранняга Новага часу.

Зразумела, ніводная бітва не адбывалася сама па сабе, па-за кантэкстам міжнародных адносін. Немалое значэнне мела таксама ўнутрыпалітычнае становішча ваюючых дзяржаў. У гэтай працы нас цікавяць усе акалічнасці Аршанскай бітвы, якая адбылася 8 верасня 1514 г.

Міжнародная і ўнутраная сітуацыя Польшчы ў канцы XV – пачатку XVI ст

Пералом XV–XVI стст. быў досыць складаным часам як для Польшчы, так і для Літвы. На першы погляд магло здавацца, што перавага Ягелонаў у Цэнтральнай Еўропе з’яўляецца вельмі значнай. Гэтая дамінацыя стварала ілюзорнае пачуццё сілы і ўсведамленне моцнага трывалага становішча польска-літоўскай дзяржавы. Аднак рэчаіснасць паўставала ў менш светлых колерах. Прычыны такога стану рэчаў, як звычайна, мелі дваісты характар – унутраны і знешні.

Першачарговай прычынай з’яўлялася дынастычная палітыка Ягелонаў. Яшчэ пры жыцці Казіміра Ягайлавіча прадпрымаліся спробы па здабыцці зямель на поўдзень ад Карпат і Судэт, якія належалі Чэхіі і Венгрыі. Казімір абапіраў узаемаадносіны дынастыі і дзяржавы на зусім новых пачатках, а сваю дынастычную палітыку імкнуўся рэалізаваць не фармальным чынам, а праз фактычныя дасягненні – як у Польшчы, так і ў Літве. Наперад высоўваўся персанальны і дынастычны інтарэс, прытым як ва ўнутранай палітыцы, так і ў знешняй. Падчас свайго праўлення яму ўдалося пераадолець супраціў магнатэрыі, які асабліва даў сябе адчуць падчас Трынаццацігадовай вайны. Казімір прагнуў моцнай аднаасобнай улады, а не кіраваць з дапамогай уплывовых арыстакратаў, якія ў эпоху Уладзіслава-Ягайлы і Уладзіслава III прывыклі бачыць у дынастыі сродак ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі. Пазбавіўшыся перавагі магнатаў, Казімір мог з адданымі сабе людзьмі праводзіць у жыццё сваю дынастычную праграму. Пунктам выйсця для гэтых дынастычных планаў сталі спадчынныя правы ў дачыненні да Чэхіі і Венгрыі, якія паявіліся дзякуючы шлюбу Казіміра Ягайлавіча з Лізаветай Габсбург. Менавіта яна ў значнай меры прычынілася да пераймання польскім дваром вынесенага з габсбургскага асяроддзя трактавання дзяржаўных спраў праз уласныя дынастычныя інтарэсы. Але зацяжная Трынаццацігадовая вайна з крыжакамі прывяла да таго, што справы дынастыі трэба было адкласці на больш спрыяльны час. Прызнанне правоў Габсбургаў на Чэхію і Венгрыю павінна было выклікаць змену стаўлення Польшчы да гэтых краін. Да гэтых пор польская палітыка, абапертая на абавязковую норму элекцыі, аспрэчвала вынікаючыя са спадчынных правоў прэтэнзіі Габсбургаў. Як у чэшскай дзяржаве, так і ў каралеўстве Святога Стэфана Польшча падтрымлівала волю народа і прынцып выбарнасці караля. Спадчынная перадача ўлады прывяла б да канфлікту з нацыянальнымі сіламі ў абедзвюх краінах. Гэтага ўдалося пазбегчы ў Чэхіі дзякуючы кампрамісу з мясцовым уладаром. Такі падыход спрыяў поспеху польскай палітыкі. Затое ў Венгрыі спадчыннае права паспрабавалі ўвесці з усёй катэгарычнасцю, і гэта закончылася там выразнай няўдачай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бітва пад Оршай 1514 года»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бітва пад Оршай 1514 года» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бітва пад Оршай 1514 года»

Обсуждение, отзывы о книге «Бітва пад Оршай 1514 года» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x