Ст. 15 Закона о КС // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь . 1994. № 15. С. 220.
Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь.1995. № 20. С. 237.
Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1995. № 11. С. 120.
Вестник Конституционного Суда Республики Беларусь. 1996. № 1. С. 13.
Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1996. № 7. С. 94.
Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1996. № 16. С. 224.
Больш падрабязна пра гэтую і іншыя справы, датычныя свабоды перамяшчэньня, гл.: Вашкевич А. Конституционный Суд...
Вестник Конституционного Суда Республики Беларусь. 1996. № 4. С. 32—37.
Собрание указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь. 1996. № 31. С. 808.
Гэты ўказ ня быў апублікаваны ў афіцыйным выданьні. Ягоны тэкст гл.: Газета «Рэспубліка». 1996, 9 ноября.
Пастухов М. Импичмент не состоялся. А могло ли быть иначе? // Газета «Народная воля», 1997, 4 марта.
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 1999. № 91. № 1/795.
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 1999. № 7. № 1/41.
З 12 членаў Бюро ЦК КПБ, абранага на 29-м зьезьдзе, 6 (50%) можна вызначыць як «прамыслоўцаў», толькі адзін меў адносіны да аграрнага сэктару, на 30 м зьезьдзе з 16-цёх чальцоў Бюро — адпаведна 8 (50%) і 2 (1,2%).
Так, напрыклад, у Горадні прызначэньне «прамыслоўца» Сямёна Домаша на партыйную пасаду адбылося толькі пасьля вычарпаньня магчымасьцяў рэгіянальнай эліты правесьці прадстаўнікоў аграрнага кляну, пры пагрозе прызначэньня партыйнага «рэфарматара» Ўладзімера Сямёнава.
Беларускія прадпрыемствы былі пераважна не рэсурсаздабывальнымі, а рэсурсаперапрацоўчымі.
АСАМ (Аддзел спэцыяльных актыўных мерапрыемстваў) — элітнае падразьдзяленьне памежных войскаў. Падчас канфлікту паміж тагачасным дзяржсакратаром па барацьбе з злачыннасьцю і нацыянальнай бясьпецы Генадзем Данілавым старшыня КДБ Эдуард Шыркоўскі і міністар унутраных справаў Уладзімер Ягораў абвінавачвалі першага ў залішняй апецы, дыктаце ў кадравых пытаньнях і стварэньні паралельнай (неканстытуцыйнай, на іх погляд) спэцслужбы — АСАМу памежных войскаў. — Рэд.
Падчас выбараў 1994 г. Лукашэнка ня змог заручыцца падтрымкай прамыслова-гаспадарчай эліты. Таму стаўку на Мясьніковіча як старога «гаспадарніка» можна растлумачыць тым, што новаму рэжыму былі патрэбныя стабільныя каналы камунікацыі з кіраўнікамі прадпрыемстваў.
У сувязі з гэтым адзначым: «парлямэнтары» атрымалі гучныя, але, за выключэньнем Захаранкі, Ягорава і Чыгіра, неўплывовыя пасады.
Да гэтай групы мы адносім тых, хто ня толькі прыйшоў з парлямэнту, але і стварыў сабе імя, якое было на слыху, дапамагала ўтварыць уражаньне дэмакратычнай арыентацыі. Напрыклад, Чыгір ня быў у парлямэнце, але яго імя давала дадатковы палітычны капітал.
Замяталін быў прызначаны з падачы Шэймана пасьля правальнай працы ў кантрольных органах.
Спачатку былі заменены людзі дэмакратычна арыентаванага Захаранкі, а потым зьняты і ён сам.
Пра гэта таксама гаворыць публікаваная ў СМІ інфармацыя пра цяжкасьці, якія ўзьніклі ў Шэймана зь вяртаньнем назад на пасаду Дзяржсакратара Рады бясьпекі.
У 1994 годзе Ягораў таксама падтрымліваў на прэзыдэнцкіх выбарах дэмакратычнага кандыдата С. Шушкевіча.
Шэйман як берасьцеец меў кантакты перадусім з памежнікамі і вонкавай выведкай.
Канцавенка меў сувязі з уплывовым расійскім палітыкам А. Вольскім пасьля сумеснай працы ў Карабаху.
Чумакоў нейкі час служыў разам зь вядомым расійскім генэралам А. Лебедзем у Прыднястроўі.
Жадобін таксама скончыў Казанскую бранетанкавую вучэльню. Трэба зьвярнуць увагу на нечаканы пераход Міхаіла Лазарава з маскоўскай Акадэміі бранетанкавых войскаў на пасаду кіраўніка Ваеннай акадэміі Беларусі.
Пра гэта кажа ня толькі прызначэньне Шэймана на пасаду Генэральнага пракурора, але і іншыя факты. Напрыклад, перавод яшчэ шэйманаўскага «фаварыта» Ўдовікава ў Раду бясьпекі, узмацненьне Ерына і інш.
Читать дальше