Гл.: Марк Нордберг, Тарас Кузио. Построение наций и государств. Историческое наследие и национальные самосознания в Белоруссии и на Украине (Сравнительный анализ) // Белоруссия и Россия: общества и государства. Выпуск 2. — Москва: «Права человека», 1998. — 432 с.
Гл.: Dąbrowski M., Antezak R. Economic transition in Russia, the Ukraine and Belarus in comparative perspective. — Warsaw, 1995. — P. 9.
Намэнклятура надоўга запомніла мітынг рабочых Менску ў красавіку 1991 году, калі больш за 100 тысяч рабочых выйшлі на плошчу перад Домам ураду.
Адзін зь лідэраў БНФ Сяргей Антончык уваходзіў у склад кіраўніцтва рэспубліканскага страйкавага камітэту.
Толькі ў гэтай частцы Кебіч, які яшчэ з савецкіх часоў меў добрыя асабістыя адносіны з расійскім прэм’ер-міністрам Віктарам Чарнамырдзіным і яго атачэньнем, апраўдваў надзеі беларускай палітычнай эліты. Новы лідэр павінен быў працягнуць гэтую традыцыю.
Камісія складалася з 10 чалавек
М. Мясьніковіч займаў пасаду першага намесьніка Старшыні Савету міністраў Кебіча, С.Лінг быў яго намесьнікам.
М. Мясьніковіч — былы сакратар Менскага гаркаму КПБ, член ЦК КПБ, С. Лінг — былы сакратар ЦК КПБ.
У ходзе кампаніі супраць С. Шушкевіча Кебіч неаднаразова выкарыстоўваў паслухмяную сабе бальшыню дэпутатаў парлямэнту. Яшчэ задоўга да прэзыдэнцкіх выбараў каманда Кебіча паклапацілася аб стварэньні нэгатыўнага іміджу Шушкевіча. Вакол асобы Шушкевіча быў арганізаваны скандал, які скончыўся 27 студзеня яго адхіленьнем з пасады Старшыні Вярхоўнага Савету. За гэтую пастанову прагаласавала 209 з 345 дэпутатаў парлямэнту.
У адрозьненьне ад Шушкевіча, які ў часе перадвыбарнай кампаніі выкарыстоўваў для паездак старыя «жыгулі», і ад Пазьняка, які ўвогуле ня меў сталага транспартнага сродку, Лукашэнка меў у распараджэньні два новыя «мэрсэдэсы», набытыя старшынём парлямэнцкай камісіі па праблемах ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы Іванам Ціцянковым (які неўзабаве атрымае пасаду кіраўніка ўпраўленьня справаў прэзыдэнта) за бюджэтныя грошы. Выбарчая кампанія Лукашэнкі фінансавалася ня толькі празь Ціцянкова. Значныя сродкі траплялі ў яго выбарчы штаб у выніку фінансавых махінацый зь бюджэтнымі грашыма старшыні парлямэнцкай камісіі па аграрных пытаньнях Уладзімера Гаркуна і зьвязаных зь ім асобаў. У ліпені 1994 году У. Гаркун будзе прызначаны Лукашэнкам віцэ-прэм’ерам па пытаньнях сельскай гаспадаркі.
Сярод іх былі дэпутаты ВС Леанід Сініцын (празь месяц — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта), Віктар Кучынскі (уваходзіў у склад часовай камісіі па барацьбе з карупцыяй, у хуткім часе стане апаратчыкам найвышэйшага ўзроўню) і Іван Ціцянкоў.
Аб гэтым таксама сьведчыць і характар фінансаваньня выбарчай кампаніі Лукашэнкі. Выкарыстоўваньне бюджэтных сродкаў на гэтыя мэты было магчыма толькі з маўклівай згоды кіраўніцтва праваахоўных органаў.
Маюцца на ўвазе інстытуты не як ўстановы і арганізацыі, а як ўстойлівыя сыстэмы практык, што санкцыянуюцца і падтрымліваюцца з дапамогай сацыяльных нормаў.
У ВС 13-га скліканьня не патрапілі прадстаўнікі БНФ, але там былі ўтвораны фракцыі камуністаў (44 дэпутаты, ці 22% дэпутацкага корпусу), аграраў (48 чал., ці 24%), лібэралаў (фракцыя «Грамадзянскае дзеяньне» ў складзе 18 чал., ці 10%) і сацыял-дэмакратаў (фракцыя «Саюз працы» з 18 чал.). 92 дэпутаты былі беспартыйнымі. Яны ўтварылі самую шматлікую фракцыю «Згода», у якую ўвайшло 59, або 30% дэпутатаў.
Прававая канстытуцыйная рада з 19 юрыстаў на чале з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта А. Абрамовічам была ўтвораная ўказам ад 14 красавіка 1996 г.
Аб тым, як Вярхоўны Савет губляў палітычную вагу ўва ўмовах манапалізацыі СМІ беларускім рэжымам, сьведчыць гісторыя адчужэньня «Народнай газеты» — аднаго з найбольш папулярных у Беларусі выданьняў, заснавальнікам якога зьяўляўся ВС. 28 чэрвеня 1996 г. , калі Вярхоўны Савет прагаласаваў за прызначэньне новым рэдактарам «НГ» дэпутата ВС 13 скліканьня Леаніда Юнчыка, ейны дагэтулешні рэдактар Міхаіл Шыманскі ў той жа дзень рэарганізаваў газэту ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, якое сам жа і ўзначаліў. Юрыдычнай падставай для гэтых захадаў сталі ўказы А. Лукашэнкі, выдадзеныя на падставе фальшывых дакумэнтаў. Ня маючы гарантаванага доступу да дзяржаўных СМІ, ува ўмовах, калі дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй была разгорнута антыпарлямэнцкая прапаганда, ВС згубіў апошнюю падкантрольную сабе крыніцу інфармацыі (за выключэньнем газэты «Звязда»). [Гл. О реорганизации редакции газеты «Народная газета». Указ Президента Республики Беларусь №233 от 28.06.96 [Электронная вэрсія]. Дакумэнт дасяжны па адрасе: http://194.226.121.66/webnpa/text.asp?NR=P39600233; О назначении М.В.Шиманского генеральным директором открытого акционерного общества — главным редактором газеты «Народная газета». Указ Президента Республики Беларусь №235 от 28.06.96].
Читать дальше