• Пожаловаться

Людміла Хмяльніцкая: Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Хмяльніцкая: Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-6599-23-7, издательство: Беларускі Гістарычны Агляд, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Хмяльніцкая Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]

Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яшчэ ў мінулым стагоддзі пад рэдактараствам Аляксея Сапунова вышлі пяць тамоў па гісторыі Віцебска. Выданне "Віцебская даўніна", бадай, адно з найбольш поўных і грунтоўных даследаванняў па гісторыі роднага гораду. Жыццёвы шлях гэтага чалавека цалкам і бесперапынна быў звязаным з гісторыяй. Доўгі час ён працаваў архіварыусам, даглядаў валасныя, сядзібныя і царкоўныя архівы Віцебскага, Сенненскага і Аршанскага паветаў Віцебскай губерні. Безумоўна, праца, зробленая гісторыкам, стала прычынай таго, што цяпер сучаснікі даследуюць жыццё гэтага таленавітага чалавека. Вынікам даследчыцкай працы стаў створаны, а лепш сказаць спісаны, Людмілай Хмяльніцкай жыццяпіс Аляксея Сапунова "Гісторык з Віцебска". Аўтар падрабязна аналізуе і даследуе творчы і жыццёвы шлях адметнага гараджаніна. У кнізе падрабязна распавядаецца пра асноўныя этапы росту Аляксея Парфёнавіча, як прафесійнага даследчыка. У манаграфіі сабраны і біяграфічныя звесткі прыватнага жыцця.

Людміла Хмяльніцкая: другие книги автора


Кто написал Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першыя гады працы ў Віцебскай гімназіі прымусілі Аляксея Сапунова расчаравацца не толькі ў сваёй настаўніцкай дзейнасці, але і ў якасці той падрыхтоўкі, якую ён атрымаў ва універсітэце. Вялізны пласт гісторыі — гісторыі Беларусі, зямлі, на якой жыў ён і ягоныя продкі, паўстаў у свядомасці маладога настаўніка суцэльнай terra іncognіta. З крыўдай і смуткам Сапуноў пазней пісаў: «Ва універсітэце па агульнай гісторыі цэлыя два гады слухалі мы праф. Баўэра пра Шмалькальдэнскую вайну ў Германіі, пра якую цяпер у мяне, апроч пустога гуку, не засталося ў галаве нічога. Але пра Беларусь <���…> не чуў я ні слова за ўсе чатыры гады знаходжання ва універсітэце. Нават знакаміты акадэмік Васіль Рыгоравіч Васілеўскі, які на спецыяльных лекцыях па гісторыі прымушаў нас заглыбляцца ў гісторыю крыжовых паходаў па грэцкіх і лацінскіх крыніцах, і ён пра Беларусь не сказаў нам ні слова. А між тым, ён, які напісаў цудоўную гісторыю г.Вільні, ён, вядома ж, мог паведаміць слухачам нямала каштоўных звестак пра Беларусь. Але гэтага не здарылася. Чаму не здарылася — не ведаю»[7].

Абуджэнне ў Сапунова цікавасці да гісторыі роднага краю не было выпадковым. Гэта была ўжо, хутчэй, адзнака часу, калі многія прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі пачалі вывучаць пытанні тутэйшай даўніны. Міхаіл Кусцінскі ўжо праводзіў на Віцебшчыне свае археалагічныя доследы помнікаў старажытнасці і пачаў збіраць так шырока вядомую пазней калекцыю. Ксенафонт Гаворскі таксама ўжо раскапаў курганы ля Полацка і пачаў друкаваць дакументы па гісторыі Беларусі ў перыядычных выданнях. Сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта Аляксей Семянтоўскі звярнуўся да вывучэння статыстыкі, этнаграфіі, гісторыі і археалогіі краю. Этнаграфічнымі доследамі зацікавіўся настаўнік Віцебскай гімназіі Павел Шэйн, да якога пазней далучыліся Мікалай Нікіфароўскі і Еўдакім Раманаў. З 1871 г. Аляксандр Сазонаў, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, пачаў выдаваць дакументы свайго архіва ў зборніках пад агульнай назвай «Гістарычна–юрыдычныя матэрыялы». Як бачым, на цаліку мясцовай гісторыі пакрысе пачалі з’яўляцца аратыя.

Да сур’ёзных самастойных заняткаў Аляксей Сапуноў падступіўся пасля таго, як на выпадковым факце пераканаўся, што універсітэт не даў яму не толькі дастатковых ведаў, але нават і належнай фармальнай падрыхтоўкі. Малады настаўнік быў уведзены ў сорам, калі не змог прачытаць старадаўні дакумент, напісаны скорапісам, які прынёс таварыш па службе ў настаўніцкі пакой гімназіі. Відаць, гэты выпадак стаў своеасаблівым Рубіконам, перайшоўшы які Аляксей ужо не мог задаволіцца існуючым станам рэчаў і ўзроўнем сваёй адукацыі.

«Калі я пачаў заняткі па гісторыі роднага краю, то папросту апынуўся ў безвыходным становішчы: з чаго пачаць? Якія ж крыніцы? Якія дапаможнікі? І нямала часу згублена было дарэмна ў пошуках, так бы мовіць, навобмацак таго, што было патрэбна»,— узгадваў Сапуноў крыху пазней[8]. На шчасце, адказ на пытанне «З чаго пачаць?» малады настаўнік знайшоў правільны — пачынаць трэба было з вывучэння дакументаў–першакрыніц. Тут нельга ўстрымацца ад цытавання вельмі вобразнага параўнання, якое зрабіў у сувязі з гэтым паплечнік Сапунова Мікалай Багародзкі. Ён пісаў, што малады даследчык «пачаў заняткі з чарнавое працы, з збірання й разбору матар’ялаў; лічачы, што не падрыхтаваўшы бярвенняў, нечага рабіць мастаку й вучонаму архітэктару, калі няма матар’ялу, да чаго яны маглі б прылажыць свае веды, дослед і штукарства»[9].

Так быў пакладзены пачатак рупліваму збіранню дакументаў па гісторыі Віцебшчыны, якія выяўляліся пад час бясконцых паездак у вольны ад службы ў гімназіі час у архіўныя ды бібліятэчныя сховішчы Масквы, Пецярбурга, Вільні, разбору архіўных папер розных казённых устаноў Віцебска. Так пачалося фармаванне ўласнай бібліятэкі, а таксама перапіска з архіварыусамі, навукоўцамі ці проста прыхільнымі людзьмі, якіх можна было папрасіць зняць копію з патрэбнага архіўнага дакумента тады, калі ў самога даследчыка не было магчымасці ад’ехаць з Віцебска. Так пакрысе пачалі закладвацца цаглінкі ў падмурак яго будучай славы ў навуковым свеце і адначасова незадаволенасці гэтай дзейнасцю чынавенства ад асветы, якое такі занятак лічыла для настаўніка «посторонним» і расцэньвала не інакш, як «крадзеж казённага часу», называючы самога гісторыка небяспечным для таго часу словам «сепаратыст»[10].

Аднак усе лаўры і церні яшчэ чакаюць даследчыка наперадзе. Пакуль жа Аляксей Сапуноў, аглядаючы стосы ўласных рукапісаў з копіямі архіўных скарбаў, якія па аркушы год за годам збіраюцца на пісьмовым стале, думае, што ж можна зрабіць з усім гэтым.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.