• Пожаловаться

Людміла Хмяльніцкая: Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Хмяльніцкая: Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-6599-23-7, издательство: Беларускі Гістарычны Агляд, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Хмяльніцкая Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]

Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яшчэ ў мінулым стагоддзі пад рэдактараствам Аляксея Сапунова вышлі пяць тамоў па гісторыі Віцебска. Выданне "Віцебская даўніна", бадай, адно з найбольш поўных і грунтоўных даследаванняў па гісторыі роднага гораду. Жыццёвы шлях гэтага чалавека цалкам і бесперапынна быў звязаным з гісторыяй. Доўгі час ён працаваў архіварыусам, даглядаў валасныя, сядзібныя і царкоўныя архівы Віцебскага, Сенненскага і Аршанскага паветаў Віцебскай губерні. Безумоўна, праца, зробленая гісторыкам, стала прычынай таго, што цяпер сучаснікі даследуюць жыццё гэтага таленавітага чалавека. Вынікам даследчыцкай працы стаў створаны, а лепш сказаць спісаны, Людмілай Хмяльніцкай жыццяпіс Аляксея Сапунова "Гісторык з Віцебска". Аўтар падрабязна аналізуе і даследуе творчы і жыццёвы шлях адметнага гараджаніна. У кнізе падрабязна распавядаецца пра асноўныя этапы росту Аляксея Парфёнавіча, як прафесійнага даследчыка. У манаграфіі сабраны і біяграфічныя звесткі прыватнага жыцця.

Людміла Хмяльніцкая: другие книги автора


Кто написал Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1873 г. вучоба ў Пецярбургу была завершана. Аляксей Сапуноў разам са званнем кандыдата універсітэта атрымаў ад прафесара Ламанскага прапанову застацца для працы на кафедры. Аднак хвароба вачэй і абавязак адпрацаваць міністэрскую стыпендыю прымушалі вяртацца ў Віцебск. У небагатай валізцы новаспечаны кандыдат адвозіў з Пецярбурга рукапіс хронікі Адама Брэменскага з заўвагамі свайго настаўніка, а ў галаве — запазычаныя ў яго ідэі, з якімі потым аказалася не так проста развітацца.

[1] Каган Ю.М. И.В.Цветаев. Жизнь, деятельность, личность. Москва, 1987. С.16.

[2] Васілеўскі Васіль Рыгоравіч — заснавальнік навуковага візантыязнаўства. Пра яго гісторык Ф.І.Успенскі пісаў: «Я не ведаю нікога ні да Васілеўскага, ні пасля яго, хто б валодаў такімі магчымасцямі папулярызаваць сваю навуку».

[3] Бястужаў–Румін Канстанцін Мікалаевіч — займаўся распрацоўкай пытанняў крыніцазнаўства, што ў пэўнай ступені вызначыла твар пецярбургскай школы гісторыкаў, якая склалася пад ягоным уплывам. На першы план ставіў патрабаванне вызначэння канкрэтных гістарычных фактаў на падставе іх крыніцазнаўчай праверкі. У 1865—1882 гг. выкладаў на кафедры рускай гісторыі.

[4] ВАКМ, КП 7285/1.

[5] Мезенин Н.А. Лауреаты Демидовских премий. Ленин­град, 1987. С.122.

[6] Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Т.ХVII. С.–Петербург, 1896. С.288.

Першыя гады ў Віцебску

Стыпендыя міністэрства народнай асветы абавязвала Аляксея Сапунова адпрацаваць пэўны тэрмін у навучальных установах Віленскай навучальнай акругі. Займаючыся ва універсітэце, ён разлічваў у далейшым стаць настаўнікам гісторыі, аднак лёс распарадзіўся інакш. На час вяртання Аляксея з Пецярбурга ў Віцебскай гімназіі, адкуль яго накіравалі на вучобу ў сталіцу, была вакансія толькі выкладчыка старажытных моваў, якую ён і заняў згодна з распараджэннем папячыцеля Віленскай навучальнай акругі ад 31 жніўня 1873 г. з гадавым выпрабавальным тэрмінам. 10 ліпеня 1874 г. Пецярбургская навучальная акруга выдала Аляксею Сапунову пасведчанне за №4122 аб наданні яму звання настаўніка гімназіі з правам выкладаць гісторыю[1]. Аднак на працягу ўсяго тэрміну сваёй гімназічнай службы — амаль цэлую чвэрць стагоддзя — Сапунову так і давялося працаваць выкладчыкам класічных (лацінскай і грэцкай) моваў, толькі час ад часу чытаючы асобныя гадзіны па гісторыі. Такая праца маральнага задавальнення не прыносіла. Ва ўжо цытаваным лісце С.А.Венгераву Сапуноў пісаў: «Залішне дадаваць, што я далёка не захапляўся класіцызмам <���…> у тым выглядзе, як гэта патрабавалася рознымі прадпісаннямі. Прадпісвалася ж зусім не чытанне класікаў, не вывучэнне іх вялікіх твораў, не — патрабавалася выключна „веданне“ граматыкі. Гэта неабходна было для перакладаў з рускай мовы на старажытныя, што і складала ўсю сутнасць школьнага класіцызму»[2].

Нягледзячы на першыя расчараванні, якія прынесла з сабой вяртанне ў губернскі Віцебск, даводзілася, тым не менш, думаць пра ўладкаванне свайго жыцця. Прыблізна праз год працы ў гімназіі малады настаўнік узяў шлюб з Юліяй Садокіеўнай Валковіч, дачкой колішняга гарадскога галавы. Юлія была крыху маладзейшая за Аляксея (яна нарадзілася 21 снежня 1855 г. у Віцебску)[3] і паходзіла з заможнай купецкай сям’і. Яе дзед, купец 1–й гільдыі Рыгор Валковіч удала гандляваў з Рыгай тытунём. Чалавек ён быў набожны, і калі ў 1858 г. у горадзе было прынята рашэнне ператварыць зачынены яшчэ на пачатку 1830–х г. трынітарскі касцёл у праваслаўную Пакроўскую царкву, усе неабходныя на гэтую справу выдаткі ён узяў на сябе[4]. Ягоны сын, Садокій Рыгоравіч, выхаваны ў мясцовым базыльянскім вучылішчы, карыстаўся вялікай павагай сярод віцяблянаў, сведчаннем чаго было ягонае неаднаразовае абранне на грамадскую пасаду гарадскога галавы[5]. Прозвішча Валковіч было досыць вядомае ў горадзе, нават адна з віцебскіх вуліц, размешчаная побач з Магілёўскай гандлёвай плошчай, насіла найменне Валковічава завулка.

Садокій Валковіч памёр у сярэдзіне 1860–х г., пакінуўшы ў спадчыну жонцы Варвары Паўлаўне і чатыром дочкам (Ганне, Кацярыне, Агаф’і і Юліі) досыць багатую спадчыну ў выглядзе нерухомай маёмасці, якая знаходзілася ў Віцебску і Полацку. Так, у Віцебску жанчынам належалі 13 лавак з зямлёй на Смаленскай гандлёвай плошчы, 6 мураваных лавак побач з будынкам гарадской думы, а таксама двухпавярховы мураваны дом на рагу Афіцэрскай вуліцы і Біржавай плошчы (сёння вуліцы Суворава і Маякоўскага)[6]. Ганна Валковіч выйшла замуж за надворнага саветніка Пейкера, Кацярына — за патомнага ганаровага грамадзяніна Гільберта, Агаф’я — за губернскага сакратара Іосіфа Канюшэўскага, Юлія — за калежскага асэсара Аляксея Сапунова, які на той час па сацыяльнай лесвіцы ўзняўся ўжо на восьмую прыступку «Табелі аб рангах», што давала яму магчымасць мець асабістае дваранства. З Юліяй Садокіеўнай Валковіч Сапуноў пражыў многія гады, ад самага пачатку атрымаўшы з боку жонкі і яе сям’і істотную падтрымку ў сваіх навуковых пачынаннях.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторык з Віцебска [жыццяпіс Аляксея Сапунова]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.