Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Амаль цалкам разбурана прадмесце Каралін, якое было вельмі рэдкім у Беларусі прыкладам сядзібнай забудовы вялікай тэрыторыі капітальнымі будынкамі канца XIX — пачатку XX ст. Адна-, двухпавярховыя дамы, унрыгожаныя арнаментальнай цаглянай муроўкай, спалучалі розныя будаўнічыя матэрыялы ў апрацоўцы фасадаў, размяшчаліся ў густой зеляніне садоў і фармавалі спецыфічнае аблічча прадмесця, якое адрознівалася ад іншых раёнаў Пінска. Цяпер большая частка гэтай тэрыторыі, як і ўчастак палаца М.Вішнявецкага, занята буйнамаштабнай, шматпавярховай жылой і грамадскай забудовай. Касцёл Карла Барамея (1770–1782) у стылі барока аббудаваны 9-павярховымі вежавымі жылымі дамамі з выкарыстаннем няўдалага вопыту сучаснай архітэктуры, што прасторава ізалявала помнік, зрокава паменшыла маштаб храма і знізіла яго візуальны ўплыў. Трэба адзначыць, што, паводле дадзеных гістарычных крыніц, яшчэ ў 1909 г. ва ўсходняй частцы Караліна на сядзібных участках прасочваліся рэшткі крапасных сцен замка Вішнявецкага, складзеных з цэглы вялікага памеру, а паводле звестак відавочцаў, яны заставаліся прыкметнымі яшчэ ў 1950-ых гг.

Нанесены ўрон ансамблю францысканскага кляштара — знесены будынак на набярэжнай, паказаны на плане 1856 г., які меў выразнае архітэктурнае аблічча, а таксама манастырская сцяна з боку вуліцы В. Харужай. На перасячэнні набярэжнай і вуліцы Заслонава знішчаны два жылыя дамы канца XIX ст. — 1920-ых гг., якія неабходна было захаваць і ўлічыць у архітэктурна-планіровачным рашэнні ўчастка перад узведзеным будынкам гарвыканкама. Побач, па вуліцы Някрасава, зруйнаваны прыкметны па архітэктуры жылы дом пачатку XX ст. з мезанінам і мансардай. Сам жа будынак гарвыканкама па аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі не звязаны з гарадскім гістарычным асяроддзем Пінска.

Да найбольш буйных памылак фармавання цэнтра адносіцца будаўніцтва працяглых шматпавярховых дамоў па вуліцах Чарняхоўскага і Завальнай, у прыватнасці, узвядзенне магутнай, прасторава развітай 9-павярховай жылой структуры ў межах вуліц Берасцейскай, З. Касмадзям'янскай, Завальнай. Асобна ўзяты, гэты комплекс цікавы па архітэктурным рашэнні, але ва ўмовах цэнтра горада з'яўляецца рэзка дысгармануючым элементам, які карэнным чынам парушае гістарычныя маштабныя сувязі. Для таго каб размясціць комплекс, каля дзесятка каштоўных у культурных адносінах будынкаў пайшлі пад знос. Якасці гістарычнай кампазіцыі, напрыклад, перыметральная забудова закладзеных у эпоху класіцызму кварталаў, не ўзяты пад увагу пры будаўніцтве жылога дома на рагу вуліц Заслонава і Равецкай. Асабліва востра маштаб гарадскога асяроддзя скажае велізарны будынак тэлефоннай станцыі, прыбудаваны да паштамта па вуліцы Заслонава.

Няведанне гісторыка-горадабудаўнічых традыцый, нежаданне ўлічыць характэрныя для канкрэтнага горада асаблівасці развіцця планіровачнай структуры і прасторавай кампазіцыі былі адной з прычын рашэнняў, якія нанеслі сур'ёзную шкоду спадчыне і ў іншых гарадах Берасцейскай вобласці. Сведчаннем гэтага служыць, напрыклад, будаўніцтва ў 1960-ых гг. у Кобрыне швейнай фабрыкі на былой галоўнай, рыначнай плошчы. Замест творчага выкарыстання складанай кампазіцыі гэтага адметнага ансамбля, які ў XVIII — пачатку XX ст. фармаваўся ратушай, гандлёвымі радамі, культавымі і жылымі будынкамі, замест рэстаўрацыі і ўзнаўлення помнікаў альбо развіцця іх якасцей сродкамі сучаснай архітэктуры ў цэнтры плошчы быў узведзены тыповы прамысловы будынак з сілікатнай цэглы. Ён стаў аб'ектам прыцягнення грузавога транспарту, ператварыў прастору плошчы ў некалькі адрэзкаў вуліц. Пасля на тэрыторыі плошчы, на рагу вуліц Леніна і Першамайскай, знесена адна з гістарычных пабудоў, якая займала важны ў кампазіцыйных адносінах участак.

Горадня

З усіх абласцей Беларусі Гарадзеншчына вызначаецца найбольш значнай горадабудаўнічай спадчынай, а яе цэнтр істотным чынам вылучаецца сярод іншых гарадоў. На жаль, і тут у розныя гістарычныя перыяды адбывалася страта духоўных і матэрыяльных якасцей гарадскога асяроддзя.

Першаасновай Горадні быў дзядзінец, пабудаваны ў канцы XI ст. на ўзгорку вышынёй больш за 32 м пры ўпадзенні ў Нёман ракі Гараднічанкі. У XII–XIII стст. горад, з'яўляючыся сталіцай удзельнага княства, уключаў замак, прылеглыя да яго гандлёва-рамесныя пасады і Барысаглебскі манастыр на суседнім з захаду ўзгорку. Відаць, побач з замкам на ўчастку плато паміж дзвюма рэкамі сфармавалася гандлёвая плошча. Да першых вядомых культавых будынкаў адносілася саборная так званая Ніжняя царква XII ст. у замку, Прачысценская царква XII ст. на тэрыторыі пасада, царква Барысаглебскага манастыра XII ст. Замкавыя ўмацаванні складаліся з драўляных сцен і вежаў; з усходняга боку размясцілася найбольш высокая, круглая ў плане мураваная вежа XIII ст. — данжон, тыповая для абарончай архітэктуры гэтага часу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x