дзеячаў блізкай да распаду Рэчы Паспалітай, бачыў выхад з эканамічнага крызісу ў штучным укараненні прамысловасці ў адсталую гаспадарку краіны. У далейшым яго прадпрыемствы пацярпелі крах у сувязі з тым, што натуральная гаспадарка не забяспечвала збыту тавараў, а прыгонная праца на мануфактурах была непрадукцыйная.
З часам мястэчка поўнаецю змянілася і атрымала блізкую да простакутнай структуру вуліц. Аўтарам праекта перапланіроўкі, а таксама ансамбля жылых і грамадскіх будынкаў гандлёвай плошчы лічыцца італьянскі архітэктар Джузепе (Юзаф) Сака, які з 1773 г. пастаянна жыў у Горадні. Сака быў прыдворным дойлідам А. Тызенгаўза, кіраўніком будаўніцтва каралеўскіх мануфактур у Вялікім Княстве Літоўскім, узначальваў будаўнічую школу ў Горадні. Па яго праектах збудавана Аўгустоўская і Станіславаўская сядзібы, а таксама палац Тызенгаўза (у сааўтарстве) у Горадні, палацы ў Свяцку, Шчорсах (у сааўтарстве), ажыццёўлена рэканструкцыя гарадзенскага каралеўскага палаца, выкананы іншыя грамадскія і культавыя пабудовы, інтэр'еры, малыя архітэктурныя формы.
Ансамбль пастаўскай плошчы — унікальны твор барока, разглядаўся ў шэрагу даследаванняў. Назапашаны немалы факталагічны матэрыял, што адлюстроўвае ўмовы яго будаўніцтва і архітэктуру асобных будынкаў. Аднак пры гэтым засталася невыяўленай сістэма мастацкіх уласцівасцей ансамбля, спецыфічныя творчыя прынцыпы стварэння горадабудаўнічых форм. Спынімся на недаследаваных і незахаваных рысах, якія вызначалі эстэтычнае значэнне комплексу. Ён служыць адным з яскравых прыкладаў страты горадабудаўнічай спадчыны.
Рэдкая шматфункцыянальнасць вылучала ансамбль сярод плошчаў іншых гарадоў. Забудова ўключала гандлёвыя рады, прыходскі касцёл, вуніяцкую царкву, школу, кафэ («кафэнгаўз»), дзве гасцініцы, аўстэрыю, заезныя дамы, суд, будынак лячэбніцы і канцылярыі, жылыя дамы іншаземных рабочых. У адрозненне ад многіх плошчаў з перавагай культавага прызначэння склад забудовы сведчыў аб выражаным грамадскім, свецкім характары ансамбля.
Па свайму кампазіцыйна-генетычнаму тыпу ансамбль з'яўляўся барочным. План плошчы набліжаўся да простакутніка з бакамі 87, 98, 189 і 197 м. Да вуглоў плошчы падыходзілі чатыры вуліцы, з невялікім адхіленнем, трасіраваныя як працяг бакоў плошчы. Кампазіцыя забудовы паўднёвага і заходняга бакоў была сіметрычнай, а паўночнага і ўсходняга — асіметрычнай. Асіметрычна ў прасторы плошчы размяшчаўся таксама квадратны ў плане корпус гандлёвых радоў з унутраным дваром.
У ансамблі на аснове мастацкага проціпастаўлення ўжыты прынцыпы сіметрыі і асіметрыі арганізацыі забудовы. У агульнай асіметрычнай структуры, абумоўленай, з аднаго боку, улікам пры стварэнні ансамбля ранейшай нерэгулярнай планіроўкі, з другога — асаблівасцямі творчага падыходу дойліда, скарыстаны развітыя сіметрычныя групы будынкаў.
У мэтах аналізу складанай мастацкай арганізацыі ансамбля мажліва ўмоўна вылучыць унікальныя і радавыя элементы кампазіцыі. Да першых адносіліся: гандлёвыя рады — галоўны будынак ансамбля; цэнтрычна размешчаная на ўсходнім баку школа; драўляныя касцёл і царква, што фланкіравалі гэты бок; кафэ — асноўны будынак паўднёвага боку на восі яго сіметрыі; аўстэрыя — асіметрычна размешчаная галоўная пабудова паўночнага боку. Радавыя элементы кампазіцыі створаны на аснове тыпізацыі аб'ёмна-планіровачных і пластычных рашэнняў будынкаў, што з'явілася адлюстраваннем прагрэсіўных сацыяльна-эканамічна абумоўленых тэндэнцый у горадабудаўніцтве барока XVIII ст.
Тыпізацыя спалучалася з варыянтнасцю дэкаратыўных элементаў. Вылучалася тры тыпы радавых пабудоў: павернуты да плошчы тарцовым барочным шчыпцом аднапавярховы жылы дом рамесніка; двухпавярховы грамадскі будынак, які выходзіў на плошчу доўгім бокам; звернуты да плошчы доўгім бокам аднапавярховы грамадскі будынак з мансардай.
Прынцып выкарыстання дзвюх сіметрычных (заходняя, паўднёвая) і дзвюх асіметрычных (усходняя, паўночная) кампазіцый забудовы бакоў плошчы дапаўняўся прыёмам агульнасці аб'ёмна-планіровачнага тыпу радавых будынкаў на сіметрычным і асіметрычным баках, а менавіта: на заходнім і паўночным баках быў скарыстаны аднапавярховы жылы дом з тарцовым барочным шчыпцом. Акрамя таго, ужыты прыём адрознення аб'ёмна-планіровачнага тыпу радавых будынкаў на сіметрычных баках: дзвюхпавярховая грамадская пабудова стаяла толькі на заходнім баку, аднапавярховая з мансардай — толькі на паўднёвым. Трэба адзначыць, што метралагічны аналіз асноўных планіровачных памераў плошчы паказаў адсутнасць простых матэматычных прапорцый, толькі адносіны даўжыні фасадаў забудовы заходняга і паўночнага бакоў складалі 174: 84 м альбо прыблізна 2: 1.
Читать дальше